175 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. Срок действия справок и других документов продлили еще на полгода
  2. В Израиле в результате ракетной атаки погибла уроженка Беларуси
  3. Белорусские хоккеисты проиграли Казахстану, не забросив ни одной шайбы
  4. Какие симптомы указывают на пограничное расстройство личности. Объясняет психотерапевт
  5. Трехкратный восходитель на Эверест — о рисках, очередях к вершине и коронавирусе на такой высоте
  6. «Дочка успокаивает: папа вернется». Минчанину, которого задержали на репетиции барабанщиков, дали 6 лет колонии
  7. Между израильтянами и палестинцами опять война? Разбираем очередное обострение на Ближнем Востоке
  8. «По приказу премировали людей». В лидском стройтресте рассказали, зачем раздавали деньги на 9 Мая
  9. «Патэлефанавалi з пытаннем, цi ўпэўненая я ў бяспецы маiх дзяцей». Зоркі — пра паўгода ў эміграцыі
  10. Проездные в Минске теперь можно записывать на карту самому. Посмотрели, как это работает
  11. Мозырский НПЗ уходит в июне на ремонт. А что будет делать «Нафтан»?
  12. Ozon зарегистрировал в Беларуси юрлицо. Что обещает белорусам российский маркетплейс
  13. «В соседнем городе ракета попала в жилой дом». Белоруски о жизни в Израиле во время бомбежки
  14. На МТЗ реконструкция, в основном — за кредитные займы
  15. «Мы останемся без работы и зарплаты». БМЗ просит европейских партнеров не вводить санкции
  16. Лукашенко принял верительные грамоты послов шести стран
  17. Налоговая в суде выясняет с Тихановским, должен ли он заплатить налог с тех самых найденных за диваном 900 тысяч долларов
  18. Лукашенко подписал указ о застройке 10 квадратных километров на севере Минска
  19. Мангал под навесом уже не в тренде. Вот как круто белорусы обустраивают свои террасы и беседки
  20. «С большой вероятностью после Лукашенко не будет преемственности». Эксперты о знаковом декрете
  21. 14 мая будут судить студентов, которые уже полгода находятся в СИЗО. Рассказываем про обвиняемых
  22. «Таких цен никогда не было». Древесина ставит рекорды по стоимости во всем мире. А что у нас?
  23. Марии Колесниковой предъявили окончательное обвинение
  24. Что, если перед прививкой от COVID выпить жаропонижающее «для профилактики»? Ответы на вопросы о вакцинации
  25. Белорус принял участие в «спецоперации» и лишился более 200 тысяч долларов
  26. В Беларуси становится все больше алкомаркетов
  27. Как под Барановичами спасают дворец Радзивиллов — копию итальянской виллы на озере Комо (нет, не той что Соловьева)
  28. «Многое будет зависеть от элиты белорусского общества». Лукашенко встретился с членами Конституционной комиссии
  29. С 13 мая снова дорожает автомобильное топливо
  30. Авиакомпании отменяют рейсы в Тель-Авив из-за боевых действий. «Белавиа» планирует завтра лететь


18 сакавіка ў вёсцы Рымдзюны на Астравеччыне быў адкрыты Літоўскі цэнтар адукацыі, культуры й інфармацыі. Гэта ўжо другі такі цэнтар у Беларусі. Першы быў заснаваны колькі гадоў таму ў вёсцы Пеляса ў Воранаўскім раёне.

Культурныя цэнтры нацыянальных мяншыняў зьяўляюцца ў нашай краіне не штогод. Таму адкрыцьцё літоўскага цэнтру ў Рымдзюнах - гэта, безь перабольшаньня, знакавая падзея. Дзяржава, не спрыяючы разьвіцьцю беларускае культуры, не дае напоўніцу разгарнуцца й нацыянальным мяншыням. Даволі згадаць ходаньне палякаў на адкрыцьцё польскіх школ у Горадні й Наваградку, змаганьне за беларускі ліцэй у Менску. Літоўская грамада - гэта нібы вынятак з агульнага правіла.

Праўда, нельга адназначна сказаць, для каго створаны цэнтар - для літоўцаў, або для некага іншага. Некаторыя гісторыкі цьвердзяць, што як бальшыня нашых "палякаў" - гэта касьцёльныя палякі, а запраўды - беларусы-каталікі, гэтак і літоўцы - нібы й нелітоўцы, а непадпалыя пад асыміляцыю аўтахтоны-балты, спрадвечныя жыхары нашага краю. Гісторыкі даўно давялі, што беларусы паўсталі як самастойны народ у выніку славянізацыі тутэйшых балтаў. Бальшыня гэтак званых "літоўцаў" - ці ня рэшткі неасыміляванага балцкага жыхарства? Аднак гэтых пытаньняў цяпер ня ставяць перад сабою ані літоўцы, ані беларусы.

Хто б ні былі цяперашнія пашпартныя "літоўцы" - яны маюць шанец захаваць сваю аўтэнтычную культуру толькі пад апекаю моцнага суседа. А гэта -Літва. Менавіта на сродкі літоўскага ўраду пабудаваны цэнтры ў Рымдзюнах і Пелясе. Літоўскія ўрадоўцы рупяцца пра сваіх крэўных братоў зь беларускім грамадзянствам. Нашто патрэбен гэткі адмысловы клопат пра колькі тысяч чалавек? Тлумачыць старшыня Нацыянальнае грамады літоўцаў Беларусі Віргінія Тарнаўскайтэ.

В.Т.: - Літоўскі цэнтар адукацыі, культуры й інфармацыі аб'ядноўвае ўсе ўстановы літоўскае культуры: гэта й пеляскі цэнтар культуры, гэта й Рымдзюны - тут будуць адбывацца ня толькі культурныя імпрэзы, ня толькі працуюць школы літоўскія, тут будуць ладзіцца навуковыя канфэрэнцыі, гэтаксама тут будзе музэй, вялікая бібліятэка. Наша заданьне - каб літоўцы ня сталіся расейскамоўнаю пасіўнаю бальшынёю.

Бальшыня выступоўцаў на адкрыцьці літоўскага цэнтру ў Рымдзюнах прамаўлялі або па-расейску, або па-літоўску. Беларуская мова бадай што не гучала. Беларускія літоўцы гавораць па-літоўску, па-беларуску, і толькі моладзь - або па-літоўску, або па-расейску. У Рымдзюнах пры літоўскім цэнтры працуюць дзьве школы - зь беларускаю й літоўскаю мовамі навучаньня. Ці захаваецца моўная й культурная адметнасьць жыхароў Рымдзюнаў, Гярвятаў, Пелясы ды іншых поліэтнічных паселішчаў - шмат у чым залежыць і ад пазыцыі афіцыйнага Менску. Пра тое, як беларускае Міністэрства культуры дапамагае тутэйшым літоўцам, распавядае намесьнік міністра культуры Валеры Гедройц.

В.Г.: - Міністэрства культуры Беларусі зацікаўлена ў разьвіцьці ўсіх нацыянальных культур. Літоўскае культурнае аб'яднаньне найбольш актыўнае. І мы будзем спрыяць разьвіцьцю літоўскае культуры й падтрымліваць яе ня толькі маральна, але й матэрыяльна.

Літоўскія беларусы могуць толькі марыць пра стварэньне гэткага ж, як і ў Рымдзюнах, свайго культурнага цэнтру ў Вільні. Беларуская дзяржава неахвотна дапамагае сваім суайчыньнікам за мяжою. Намесьнік міністра культуры Валеры Гедройц мяркуе інакш.

В.Г.: - У нас у Вільні таксама існуе суполка беларусаў, што актыўна супрацоўнічае з нашаю амбасадаю. Мы дапамагаем ім літаратураю, рознымі мэтадычнымі матэрыяламі, дзяржаўнаю сымболікаю. Мы аднолькава працуем як зь беларусамі, што жывуць за мяжою, гэтак і з грамадзянамі Беларусі іншых нацыянальнасьцяў.

Наўрад ці патрэбна віленскім беларусам цяперашняя сымболіка РБ. Ім патрэбны беларускія школы й цэнтры. Валеры Гедройц паведаміў, што, можа, некалі ў Вільні й будзе збудаваны беларускі культурны цэнтар. На маё пытаньне, ці ёсьць на гэта адпаведная пастанова ўраду, намесьнік міністра культуры адказаў: "Пастанова такая не прынятая, але, напэўна, у пэрспэктыве мы будзем ствараць такі цэнтар у Літве".

Літоўскі цэнтар у Рымдзюнах - гэта комплекс двухпавярховых будынкаў з школьнымі клясамі, сталовымі, канфэрэнц-залямі, актаваю заляю, бібліятэкаю, музэем, выстаўнаю галерэяю ды іншымі памяшканьнямі. Будуюцца яшчэ два корпусы. Усё гэта - для паўсотні сем'яў Астравецкага раёну. У Рымдзюнах, у прыватнасьці, жывуць 15 літоўскіх сем'яў. Беларусы ня маюць ані гэткага цэнтру ў Вільні, ані моцнае мэтраполіі.



Віктар Мухін

Радыё Рацыя
-23%
-10%
-20%
-20%
-30%
-50%
-21%
-30%
-15%
-15%