Радыё Свабода прэзентуе новы кліп Андруся Такінданга на тэму тэракту ў Парыжы.


Нехта верыць у тое, што нічога няма,
Нехта верыць у Алаха, нехта верыць у Хрыста
Нехта верыць у росквіт, нехта — ў заняпад
Нехта верыць у Калашнікава аўтамат...
Ды ўсіх, як ня дзіва, трывае зямля,
Нам у свеце здрабнелым ратунку няма.
Толькі кулі ніколі ня вернеш назад
Чужая бяда — не чужая бяда,
Ды ўсіх, як ня дзіва, трывае зямля
Багдановіч пра гэта аднойчы пісаў,
Мы да зорак ляцім, што ж сварыцца дарма
Толькі кулі ніколі ня вернеш назад...

Напрыканцы кліпу — цытата з верша Максіма Багдановіча:
 
Хто мы такія?
Толькі падарожныя, — папутнікі сярод нябёс.
Нашто ж на зямлі
Сваркі i звадкі, боль i горыч,
Калі ўсе мы разам ляцім
Да зор?

Гэта не адзіны прыклад спачування трагедыі, як
і выражаецца ў творчай форме. Вядомыя ў свеце карыкатурысты выказалі падтрымку загінуўшым калегам з дапамогай сваіх прац. Ужо на наступны дзень пасля тэракту тысячы людзей выйшлі на дэманстрацыі на вуліцы Парыжа, Лондана, Берліна, Масквы і Бруселя і неслі кветкі да амбасад Францыі. Акцыі салідарнасці з французамі прайшлі ў шматлікіх гарадах свету - ад Нью-Ёрка да Улан-Батара.  
-10%
-20%
-10%
-70%
-15%
-50%
-20%
-50%