Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Кругозор


Крэатыўная прастора «ЦЭХ» зноў стала эпіцэнтрам сучаснай дакументальнай і арт-фатаграфіі. 27 снежня тут урачыста адкрылі групавы праект 11 маладых беларускіх фатографаў.

На выставе «Бліжэй, чым блізка» прадстаўлены 13 дакументальных і арт-праектаў, якія адлюстроўваюць тыя тэмы, якія хвалююць аўтараў: людзі з абмежаванымі магчымасцямі, беларуская навука, пошукі зніклых, начное жыццё, тайскі бокс, рэлігія, смяротная кара, самагон, цэнзура, скокі з парашутам і людзі ў прафесіі.

Фотапраекты былі створаны ў рамках адукацыйнага курса па фотожурналістыке пад кіраўніцтвам Андрэя Паліканава і Таццяны Плотнікавй (часопіс «Русскій репортер»), а таксама Юрыя Козырава (агенства NOOR, часопіс «TIME»). Цягам шасці месяцаў аўтары некалькі разоў сустракаліся з куратарамі, асноўная праца вялася праз інтэрнэт. Падчас урачыстага адкрыцця выставы куратары Андрэй Паліканаў і Таццяна Плотнікава заўважылі, што ў межах курса беларускія фатографы вучыліся ў старэйшых калег — куратараў, а куратары — у іх.

Фота: Вольга Шукайла, TUT.BY

Фота: Вольга Шукайла, TUT.BY

Фота: Вольга Шукайла, TUT.BY
Адзін з аўтараў выставы Дар’я Сапранецкая (злева) і куратары адукацыйнага курса Андрэй Паліканаў і Таццяна Плотнікава
Фота: Вольга Шукайла, TUT.BY

Фота: Вольга Шукайла, TUT.BY
Аўтары фотапраектаў і арганізатар курса — Юлія Дарашкевіч
Фота: Вольга Шукайла, TUT.BY
Праект Людмілы Пагодзінай «Белрін: ад заходу да світання» паказвае разнастайнае начное жыццё сталіцы Нямеччыны
Фота: Вольга Шукайла, TUT.BY
Праекты Сяргея Гудзіліна «Адцэнзураваная фатаграфія» і «Няма словаў. Няма міру?» — пра цэнзураванне гарадской прасторы
Фота: Вольга Шукайла, TUT.BY

Фота: Вольга Шукайла, TUT.BY
У сваім праекце «Навука — гэта…» Аляксандра Салдатава знаёміцца з навукоўцамі і задае ім адно і тое ж пытанне
Фота: Вольга Шукайла, TUT.BY

Фота: Вольга Шукайла, TUT.BY
Фатограф Дзяніс Дзюба паказаў штодзённасць беларускага тайскага баксёра ў праекце «Муай-бай»

Фота: Вольга Шукайла, TUT.BY
На выставе прадстаўлены два праекта Уладзя Грыдзіна: «Наташа» — гісторыя пра дзяўчыну, якая ніколі не бачыла, і «Нябачны футбол» — пра футбалістаў, якія страцілі зрок

Фота: Вольга Шукайла, TUT.BY
Надзея Бужан ў праекце «Соль зямлі» распявядае пра жыцце і веру 77-гадовай спадарыні Алены
Фота: Вольга Шукайла, TUT.BY

Фота: Вольга Шукайла, TUT.BY
Юлія Ваўчок даследвала асаблівасці страчанай культуры самагонаварэння і разбіралася з «вадкай валютай»
Фота: Вольга Шукайла, TUT.BY

Фота: Вольга Шукайла, TUT.BY
Праект Сяргея Балая «Найвышэйшая мера» пра смяротнае пакаранне ў Беларусі

Фота: Вольга Шукайла, TUT.BY

Мапа ад прасторы "ЦЭХ"

Выстава даступна да 27 студзеня 2015 года, штодзённа з 10.00 да 22.00.
Адрас: г. Мінск, пр-т. Незалежнасці, 58, корпус 6 (праход праз вул. П. Броўкі), левы пад’езд, 2 паверх.
Кошт квітка: 25 тыс. руб.