Здымак беларускага фатографа Сяргея Грыца (Associated Press) уключаны New York Times у 100 найлепшых фота 2014 года.

Фото: Associated Press

Фота зроблена 24 студзеня 2014 г. у Кіеве.

Праваслаўныя святары стаяць паміж пратэстоўцамі і шэрагам "Беркута" падчас другой, студзеньскай, фазы супрацьстаяння, калі паляцелі першыя кактэйлі Молатава. Два дні таму, 22 студзеня, загінулі Міхаіл Жызнеўскі і Сяргей Нігаян, быў закатаваны Юрый Вярбіцкі.

Таксама гэты здымак зроблены заставачным у студзеньскім падборы фота.
-40%
-20%
-30%
-10%
-20%
-20%