1. «Даже взгляд сфокусировать не мог». Поговорили с родными ученика, который после школы с ЧМТ попал в больницу
  2. Цепи солидарности, около 100 задержанных. Что происходило в Беларуси 23 января
  3. История врача, который два раза переболел ковидом и четыре раза был задержан — но не теряет оптимизма
  4. В России ищут 80 вагонов для поставки бронетранспортеров БТР-80 в Беларусь. Разбираемся, в чем дело
  5. «Не уверен, что он сам в этот колодец бы прыгнул». Родители о гибели 10-летнего мальчика в Пуховичском районе
  6. В Беларуси с начала пандемии — 235 859 человек с COVID-19. Сколько новых случаев обнаружили за сутки
  7. Условия, отношение и распорядок. Что пишут о жизни в колонии и СИЗО фигуранты «политических» дел
  8. «Противопоставление официальным комментариям». Генпрокуратура передала в суд дело журналиста TUT.BY и врача БСМП
  9. В Борисове горел дом: погибли четыре человека
  10. Новый КоАП вводит правило «первого раза» для водителей: за какие нарушения сначала не будет штрафа
  11. Умер Ларри Кинг
  12. Опасный прецедент. Во что нам может обойтись отказ Yara от контракта с «Беларуськалием» (и почему все это важно)
  13. Норвежская компания Yara отреагировала на заявления «Беларуськалия» по возврату уволенных работников
  14. «Поток ринувшихся к границе превратил окраину Бреста в «прифронтовую полосу». Как нашим уже пытались запретить выезд
  15. 18-летней Софии, которая расписала щиты военных, дали два года колонии. Ее другу — полтора
  16. Минск лишили права проведения чемпионата мира по современному пятиборью
  17. «Муж старше моей мамы на два года». История пары с большой разницей в возрасте
  18. «Леха, выходи». В России на акциях в поддержку Навального рекордное число задержаний за 10 лет
  19. В Совбезе ООН выступили Тихановская и Латушко — напомнили о репрессиях. Постпред Беларуси спросил о свободе слова
  20. В ТЦ «Пассаж» конфликт: предприниматели остались без света, работать не пускают охранники
  21. «В акциях участвует немногочисленное количество человек». Столичная милиция сообщила о 100 задержанных
  22. Пять лучших сериалов о сексе, от которых точно кайфанут зумеры
  23. Послы Польши и Литвы так и не вернулись в Минск после отзыва в свои столицы осенью. Это надолго?
  24. В Беларуси произошли массовые прорывы теплосетей. Неужели все так плохо?
  25. ТВ-горки и стенки канули в прошлое. Дизайнеры рассказали, какие полки и TV-тумбы в тренде
  26. Акции протеста, самоподжог на площади, Тихановская в Совбез ООН. Что происходило в Беларуси 22 января
  27. На продукты, лекарства и детские товары подняли НДС. Рассказываем, что может заметно подорожать
  28. Московский суд арестовал белорусского бойца Алексея Кудина на два месяца
  29. Милиция так и не смогла найти, кто повредил мотоцикл байкера, который лихо уходил от погони ГАИ во время протестов
  30. Двое детей, с женой в разводе. Кто тот минчанин, который поджег себя на площади Независимости


Елена Скоробогатова, фото автора,

На мінулым тыдні Мінск накрыла хваляй вулічнай культуры: у межах вялікага стрыт-арт-фестываля Vulica Brasil гарадскую прастору трансфармавалі бразільскія і беларускія мастакі. На Кастрычніцкай вуліцы з'явіліся стрыт-арт-інтэрпрэтацыі нацыянальных сюжэтаў: мастак Cowek аздобіў чырвоныя сцены завода МЗКР выявамі на беларускія матывы, бразілец Ражэрыа Фернандэс ярка намаляваў жыццё Фрыды.


Большасць гараджан успрынялі такое абнаўленне вуліцы пазітыўна. Але дзеля справядлівасці TUT.BY выслухаў і крытычнае меркаванне на гэты конт.

Фото: Елена Скоробогатова, TUT.BY

"З індустрыяльнай архітэктурай я быў бы больш асцярожным"

Міхал Анемпадыстаў, мастак, дызайнер, паэт:

"Кастрычніцкая вуліца сама па сабе – адметны гістарычны куточак горада, са сваім кліматам, са сваім духам. Любое ўмяшальніцтва ў прастору Кастрычніцкай павінна быць вельмі асцярожным. Вуліца – гэта наша агульнае, і любыя інтэрвенцыі ў гэтую прастору павінны прынамсі абмяркоўвацца.

Я лічу, што існуюць пэўныя месцы ў горадзе, якія каштоўныя самі па сабе і не патрабуюць дадатковай атракцыі. Што да канкрэтнай сітуацыі, тое, што там паўстала, не дапаўняе, не паляпшае гэтую прастору Кастрычніцкай, а прыўносіць у яе дысананс. І я разумею, калі гэта робіцца падпольнымі артыстамі, для якіх сам мастацкі акт – гэта хуліганства, і робіцца з тым, каб правакаваць, каб парушаць існуючыя нормы. А ў дадзеным выпадку гэта паўстала ў выніку афіцыйнай дамоўленасці. З аднаго боку, прастора псуецца – гэты роспіс, на маю думку, унёс пэўны дысананс, ён не гарманічны, а з другога боку, гэта такая прафанацыя – гэта нібыта афіцыйна дазволены стрыт-арт.

Фото: Елена Скоробогатова, TUT.BY

Фото: Елена Скоробогатова, TUT.BY

Фото: Елена Скоробогатова, TUT.BY

Фото: Елена Скоробогатова, TUT.BY

Ёсць такая штука, як арганічнасць. Графіці, якія паўставалі ў пэўных асяроддзях і ў пэўных гарадскіх раёнах у сябе на радзіме, былі там вельмі арганічнымі, бо само асяроддзе правакуе і нараджае такі від мастацтва. Мне падабаецца графіці, якія можна пабачыць у Злучаных Штатах або еўрапейскіх мегаполісах – у так званых бедных і крымінальных кварталах. То бок гэта мастацтва, народжанае нізкім узроўнем жыцця, крымінагеннай абстаноўкай, праблемамі з рэалізацыяй у жыцці. Там гэта арганічна. І яно ўжо пачынае выглядаць дзіўнавата ў буржуазнай Еўропе, узнікае адчуванне няшчырасці гэтага мастацтва.

А калі яно пачынае ўваходіць у канфлікт з гарадской прасторай, якая з'яўляецца агульнай для нас усіх, і з такімі каштоўнасцямі, як гарадскі краявід, фактура, помнікі архітэктуры і гісторыі, – асабіста мне гэта ўжо не падабаецца. Мне не падабаецца, калі на прыгожай дарэвалюцыйнай цэгле з'яўляецца такое мастацтва, я і ўспрымаю гэта як форму хуліганства. Мне гэта нагадвае, калі ў 80-я гады хадзілі такія чувакі з прайгравальнікам на плячы і гучна ўключалі музыку, якая ім падабалася, – без увагі на тое, ці падабаецца гэта іншым.

Фото: Елена Скоробогатова, TUT.BY

Фото: Елена Скоробогатова, TUT.BY

Фото: Елена Скоробогатова, TUT.BY

На жаль, не ўсе мастакі стрыт-арта – добрыя мастакі. Скажам, Бэнксі – выдатны мастак, і ён добра адчувае гарадскую прастору і выдатна знаходзіць месцы, дзе яго працы выглядаюць арганічна.

Я разумею, што стрыт-арт – гэта моднае слова і модны трэнд. І калі ты робіш стрыт-арт – гэта крута, а калі ты займаешся манументальным мастацтвам, то гэта "адстой", хаця гэта адно і тое ж. Што тычыцца манументальнага мастацтва альбо стрыт-арта, каб мы не былі ў палоне модных тэрміналогій, то ў Мінску дастаткова месцаў і будынкаў, дзе маглі б з'явіцца такія працы. І гэта не адзін раён, бо ў нас няма, як у Нью-Ёрку, раёнаў з ярка выражанай спецыфікай.

Я б не вылучаў асобныя раёны ці будынкі, а вылучаў бы пэўныя гарадскія ансамблі, дзе ўтвараецца пэўны краявід і асяроддзе. Калі роспіс выдатна кладзецца на дом, які-небудзь брандмаўэр, але спрачаецца з будынкамі, якія стаяць побач, калі браць пад увагу такую каштоўнасць, як гарадское асяроддзе, то такая сітуацыя псуе гарадское асяроддзе. Усе нашы хрушчоўкі і дзевяціпавярховікі, якія пабудаваны прастакутнікамі, – на іх выдатна кладуцца манументальныя формы мастацтва.

З індустрыяльнай архітэктурай я быў бы больш асцярожным, таму што яна сама па сабе ўяўляе каштоўнасць, як вуліца Кастрычніцкая. Гэта спалучэнне аб'ёмаў, цагляных і фарбаваных аблупленых фасадаў і шкла стварае прыемныя і нечаканыя спалучэнні. Яны і самі па сабе ўяўляюць пэўную вартасць – мастацкую, гарадскую і гістарычную".

Фото: Елена Скоробогатова, TUT.BY

"Вуліца Кастрычніцкая хутка стане адным з культурных цэнтраў Мінска"

Кася Сырамалот, дызайнер, фатограф, арт-дырэктар 34mag.net:

"Мне падабаецца ўсё, што адбываецца з Кастрычніцкай. Калі я пабачыла малюнкі гэтага праекта ўпершыню, то падумала, што гэта выглядае лепш, чым на фотаздымках, якія я ўжо бачыла. Асабіста мне спадабалася праца беларускага стрыт-артара больш, чым бразільскага. Гэта мая асабістая думка, і мне падаецца, што яна больш пасуе і да будынкаў, і па колерах глядзіцца лепей і натуральней для вуліцы Кастрычніцкай.

Але ў цэлым тэндэнцыя добрая, і я спадзяюся, што на Кастрычніцкай будзе болей такіх месцаў. У індастрыял-зонах стрыт-арт добра глядзіцца, нікому не перашкаджае і дадае духу вуліцы.

Фото: Елена Скоробогатова, TUT.BY

Фото: Елена Скоробогатова, TUT.BY

Фото: Елена Скоробогатова, TUT.BY

Фото: Елена Скоробогатова, TUT.BY

Калі стрыт-артар нешта малюе, ён павінен быць гатовы да таго, што гэта могуць замаляваць на наступны ж дзень. І гэта абсалютна нармальна, такая партызанская ідэалогія пасуе да стрыт-арту. З іншага боку, вельмі часта, па меншай меры, па заходнім прыкладзе, робяць так, што будынкі, якія хочацца зрабіць лепей, прыгажэй, дадаць жыцця, адмыслова размалёўваюць. І гэта таксама выдатная традыцыя.

Я ўпэўненая, што вуліца Кастрычніцкая хутка стане адным з культурных цэнтраў Мінска: там знаходзіцца не толькі бар "Хуліган", але "Лаўка", Enzo, і я ведаю, што будзе яшчэ працяг – будуць адчыняцца іншыя месцы, будзе ўсё больш народу туды прыходзіць. І той стрыт-арт, які там знаходзіцца, – ён як раз выдатна глядзіцца менавіта там, а не ў цэнтры горада".

Фото: Елена Скоробогатова, TUT.BY

Фото: Елена Скоробогатова, TUT.BY

Фото: Елена Скоробогатова, TUT.BY

Фото: Елена Скоробогатова, TUT.BY
-20%
-15%
-10%
-10%
-9%
-40%
-5%
-28%
-40%
-50%
-25%
-10%
0072372