Витебский городской портал

Напрыканцы чэрвеня завершыўся праект "Віцебск: папулярнае мінулае". Краязнаўцы, гісторыкі, археолагі, музейныя супрацоўнікі апублікавалі 24 папулярныя артыкулы па гісторыі горада.



Арганізатары праекта паўгады рэдагавалі тэксты, падбіралі ілюстрацыі, складалі мапу мясцінаў, згаданых у тэкстах.

Прыемным матэрыяльным вынікам справы стаўся набор паштовак з ілюстрацыямі (аўтар - Алесь Благій) і спасылкамі на тэксты 13 аўтараў-удзельнікаў праекта.

Акрамя паштовак, праект выпусціў у pdf-варыянце зборнік усіх артыкулаў, якія публікаваліся напрацягу 6 месяцаў. Цяпер арганізатары праекта шукаюць фундатараў, якія б зацікавіліся выданнем унікальнага зборніка на паперы.

Па словах Рамана Воранава, каардынатара праекта "Віцебск: папулярнае мінулае", уся асноўная праца ўжо праведзена. 

"Зборнік сабраў тэксты лепшых даследчыкаў мінулага Віцебска і ваколіц. Гэта супрацоўнікі краязнаўчага музея Валерый Шышанаў, Вольга Давідоўская, Вера Рогач, архівіст, кандыдат гістарычных навук Канстанцін Карпекін, археолаг і супрацоўнік Акадэміі навук Лявон Калядзінскі, добра вядомыя краязнаўцы Аркадзь Падліпскі, Іна Абрамава, Мікалай Півавар і шмат іншых. Тэксты правераныя, зараз ідзе ўжо другая карэктура. Артыкулы багата праілюстраваныя выяўленчым матэрыялам. Прычым некаторыя дакументы і малюнкі публікуюцца ўпершыню. Увесь гэты пласт акуратна звярстаў у кнігу вядомы графічны дызайнер Ігар Юхневіч. Такім чынам, ад фундатараў патрабуецца толькі дапамога з друкам",
- паведаміў Воранаў.

Электронная версія кнігі ўжо знаходзіцца ў шырокім доступе, яе можна спампаваць. Чакаць камерцыйнай выгоды ад выдавецтва зборніка не варта. Але гэта станецца немалым унёскам у развіццё віцебскай навукі і культуры, а таксама паўплывае на імідж мецэната.

З пытаннямі і прапановамі аб супрацы можна звяртацца на e-mail: tajamnicy@yandex.ru (Раман Воранаў).
{banner_819}{banner_825}
-45%
-10%
-30%
-10%
-15%
-45%
-30%
-27%
-55%
-15%