30 чэрвеня пайшоў з жыцця заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Сяргей Краўчанка. Аб гэтым паведамляе адмiнiстрацыя Купалаўскага тэатра.

Фото: kupalauski.by
Фото: kupalauski.by
 
Сяргей Краўчанка нарадзіўся 13 мая 1949 года ў Мінску. Яшчэ ў школе атрымаў мянушку Артыст. Адразу пасля заканчэння тэатральнага факультэта Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута па спецыяльнасці “акцёр драмы і кіно” (курс У. Маланкіна) прыйшоў у Купалаўскі тэатр, які больш за 40 год называў сваім родным домам. Актор увайшоў сюды хлопчыкам з “Пунсовай кветачкай” і “Раскіданым гняздом”, а потым хутка стаў у адзін шэраг са шматлікімі знакамітымі купалаўцамі.
 
Літаральна ў маі артыст адсвяткаваў 65-годдзе. За апошні год ён сыграў прэм’еру за прэм’ерай – Ксёндз ў “Дзядах” Тэатра “Ч”, Возны ў “Пане Тадэвушу”, Дыманш у “Дон Жуане”. Ішла падрыхтоўка да чарговай прэм’еры “Тата” ў Купалаўскім…
 
Сяргей Усеваладавіч казаў, што для яго выратаванне ад любых нягод – магчымасць апрануць касцюм іншага чалавека і праз сцэну трапіць у іншы свет, размаўляць там вочы ў вочы з незнаёмымі людзьмі. За гэтыя падарожжы і размовы артысту ўдзячныя мільёны людзей.
 
Глыбока смуткуем і выказваем шчырыя словы спачування і падтрымкі сям’і, родным, блізкім і сябрам Сяргея Усеваладавіча. Падрабязная інфармацыя пра час і месца развітання з Сяргеем Краўчанкам з’явіцца ў найбліжэйшы час. 
-25%
-45%
-50%
-10%
-30%
-15%
-10%
-50%
-20%
0066856