У суботу, 21 чэрвеня, у сядзібе-музеі Васіля Быкава ў вёсцы Бычкі Ушацкага раёна адбудуцца літаратурныя чытанні, прымеркаваныя да 90-годдзя з дня народзінаў пісьменніка.

Сястра Васіля Быкава Валянціна Быкава

У праграме: выстава твораў беларускіх мастакоў, прысвечаных жыццю і творчасці Васіля Быкава, выступы беларускіх літаратараў і сяброў Таварыства беларускай мовы, абвяшчэнне лаўрэатаў прэміі "За Свабоду думкі" 2014 года, выступы гасцей свята і землякоў пісьменніка, канцэртныя нумары.

Пачатак імпрэзы ў 14.00. Чытанні ўзгодненыя з Ушацкім райвыканканнем.

Віцябляне, якія не маюць магчымасці дабрацца да вёскі Бычкі, таксама могуць ушанаваць памяць вялікага земляка - 21 чэрвеня ў 10.30 адбудзецца ўскладанне кветак да мемарыяльнай дошкі, размешчанай на вуліцы Суворава на сцяне мастацкай вучэльні, дзе ў свой час вучыўся Васіль Быкаў.
-10%
-50%
-20%
-10%
-10%
-30%
-10%
0066856