![]() |
Дом № 15 по улице Лазаренко |
У якасці экспертаў выступяць магілёўскія гісторыкі і грамадскія актывісты. Таксама плануецца напісанне цыклу інтэрв'ю з экспертамі аб ролі гісторыка-культурнай спадчыны Магілёва і цыклу артыкулаў, якія будуць прысвечаны старому Магілёву. Газета ўжо распачала працу па стварэнні фотаархіва ўсіх аб’ектаў і мясцін горада, якія маюць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці і знаходзяцца пад аховай дзяржавы. На дадзены момант колькасць аб'ектаў - 55.
“Неабходнасць у правядзенні такой інфармацыйнай кампаніі ўзнікла ў пачатку 2014 года, калі мы падвялі вынікі 2013 года і прааналізавалі, што згубіў горад з гістарычных аб’ектаў за увесь мінулы год. Аказалася, што і не так мала. Усе разбурэнні адбываліся без уліку інтарэсаў грамадзян і шырокага грамадскага абмеркавання”, - кажа галоўны рэдактар газеты “НАШ Магілёў” Ігар Барысаў.
У 2013 годзе ў Магілёве былі разбураны дарэвалюцыйны будынак хоспіса, дом па вуліцы Вароўскага, 9 (значыўся на мапе яшчэ з часоў Рэчы Паспалітай), адміністрацыйны будынак хлебазавода па вуліцы Левая Дубравенка (з’яўляўся дарэвалюцыйным, самым старым з прамысловых будынкаў), а таксама паштовая станцыя 19 стагоддзя ў вёсцы Вільчыцы пад Магілёвам. Таксама ў мінулым годзе дамы №№ 5, 7, 13 і 15 па вуліцы Лазарэнкі былі пазбаўлены статуса гісторыка-культурнай каштоўнасці. Зараз частка з іх перабудоўваецца пад гандлёвыя аб’екты.