
"Свае ідэі наконт таго, як можна зрабіць больш адметнымі, цікавымі і запамінальнымі гарадскія святы, агульнымі высілкамі палепшыць культурную прастору горада, можна прадставіць і абмеркаваць 10 чэрвеня на "Кірмашы праектаў" – пляцоўцы, дзе гуртуюцца культурніцкія дзеячы і актывісты. Найлепшыя прапановы ўвойдуць у праграмы святаў на адміністрацыйным узроўні", - паведаміў TUT.BY каардынатар кампаніі "Будзьма беларусамі!" па Віцебскім рэгіёне Уладзімір Булаўскі.
"Кірмаш праектаў" – публічная прэзентацыя культурніцкіх ідэй, якую праводзіць грамадская культурніцкая кампанія "Будзьма беларусамі!" у многіх гарадах Беларусі. Тут можна ўдасканаліць сваю задуму, атрымаць парады ад публікі і экспертаў, знайсці аднадумцаў і партнёраў. Фармат мерапрыемства – так званая маланкавая размова.
Каб стаць удзельнікам чарговага "Кірмашу праектаў" у Віцебску, неабходна да 5 чэрвеня ўключна даслаць прэзентацыю сваёй задумы на электронную скрыню kirmash.vitsebsk@gmail.com па рэкамендаваным плане.
Выніковая прэзентацыя праектаў, іх грамадскае абмеркаванне і ацэнка адбудуцца 10 чэрвеня ў 19.00 ў выставачнай зале "Музычная гасцёўня" па адрасе: праспект Фрунзэ, 11.
Дадатковая інфармацыя па тэлефоне: +375-29-894-05-17 (Уладзімір Булаўскі).