Рэжысёр Міраслаў Слабашпіцкі атрымаў Гран-пры прэстыжнай праграмы "Тыдзень крытыкі" на 67-м Канскім кінафестывалі за свой дэбютны фільм "Племя", ролі ў якім сыгралі непрафесійныя глуханямыя акторы. Прысутная на цырымоніі ўручэння прызоў выканаўца галоўнай ролі Яна Новікава расплакалася.
Карціна заваявала яшчэ дзьве прэміі - прыз "Адкрыццё" і прыз фундацыі Ган, які абяцае дапамогу ў дыстрыбуцыі фільма.
Фільм зняты выключна на мове жэстаў у традыцыях нямога кіно. Ролі выканалі непрафесійныя глуханямыя акторы. Гэта драматычная гісторыя першага кахання маладога хлопца.
Галоўны герой фільма, Сяргей, трапляе ў спецыялізаваны інтэрнат для тых, хто слаба чуе, дзе існуе крымінальная арганізацыя Племя. Ён спрабуе заняць сваё месца ў гіерархіі школы і прымае ўдзел у некалькіх рабаваннях. Калі Сяргей закохваецца ў Ганну, адну з наложніц кіраўніка, яму даводзіцца парушыць няпісаныя законы Племя.