Алесь ВЫСОЦКІ,

Мяркуеце, што прафесія прадаўца не вельмі спрыяе творчасці? А вось і не, даказала маладая віляйчанка Вольга Пескавая. І прадставіла персанальную выставу "ART. O.", якая зараз праходзіць у зале выстаў імя Сілівановіча Вілейскага краязнаўчага музея.

Раней Вольга спрабавала сябе ў дэкаратыўна-прыкладным мастацтве, а год пяць таму пачала маляваць, прыйшла да абстрактнага жывапісу. Зараз займаецца ў мастацкай студыі Эдуарда Мацюшонка. На выставе прадстаўленыя працы апошніх год – тут іх больш за 30.

– Што для вас гэта выстава азначае? – пытаю ў мастачкі.

– Для мяне гэта знамянальная падзея. Бо я магу пазнаёміць віляйчан са сваім светам, так, як я яго бачу.



– Праходзіць выстава ў межах праекта ART-Вілейка "Творчы шлях", – расказала навуковы супрацоўнік краязнаўчага музея Надзея Аўдзей. – Калі раней на мерапрыемствах праекта прэзентавалі сучаснае мастацтва з дапамогай лекцый і мультымедыйных тэхналогій, то зараз прапануем гледачам пазнаёміцца з сучасным мастацтвам ва ўяўленні маладой віляйчанкі. На адкрыцці выставы было шмат моладзі – што вельмі прыемна. Вольга знаёміла гледачоў са сваімі працамі не толькі распавядаючы пра гісторыю іх стварэння, але і з дапамогай вершаў любімага паэта Барыса Пастэрнака.

Арганізатары і назву выставы прыдумалі сімвалічную.

– Яна называецца "Арт. О.", што значыць "мастацтва Вольгі", – працягвае аповед Надзея. – І на нашай афішы гэтае "О" намалявана як бы з крыламі. У тым сэнсе, што мастацтва – яно фундаментальнае, яно застаецца, а вось сама Вольга – яна будзе ляцець у гэтай прасторы мастацтва і нешта новае ствараць.

на адкрыцці выставы Вольга Пескавая знаёміла моладзь са сваімі працамі з дапамогай вершаў. Фота забяспечана Надзеяй Аўдзей.

Працы мастачкі падзеленыя па серыях. Адна з іх – "Вандроўка мышаня". Расказваюць, мастачка недарэмна выбрала такі вобраз. Вольга атаясамлівае сябе з такім мышанём: яна таксама жыве не напаказ, у сваім свеце. Вандруе, бачыць, перажывае – і ўсё гэта адлюстроўваецца ў палотнах.

Апроч абстрактных прац, на выставе прадстаўлены аплікацыі. З дапамогай паперы, кардону і тканіны Вольга стварае працы, якімі можна ўпрыгожыць інтэр'ер.

– У кнізе водгукаў вельмі добра адгукаюцца пра гэту выставу. Бо для Вілейкі гэта незвычайна: у нас часцей праходзяць выставы рэалістычнага жывапісу, а тут абстракцыянізм, – дзеліцца Надзея Аўдзей. – Калі людзі прыходзяць – яны адразу не разумеюць, але пачынаюць углядацца ў гэтыя палотны, складаюць сваё ўяўленне і многія застаюцца ў захапленні. 
{banner_819}{banner_825}
-10%
-80%
-20%
-10%
-10%
-10%
-30%
-35%
-10%