1. Дом под Осиповичами, в который въехала ракетная установка, отремонтировали. Военные и жильцы рассказали как
  2. «Алкоголь — основная причина». Врач рассказывает, почему появляется панкреатит и как его лечить
  3. «Побелка деревьев весной — пережиток советского прошлого». Эксперт рассказал все о побелке сада
  4. Приговоры, задержания и фотопроект о детях политзаключенных. Что происходит в Беларуси 14 апреля
  5. «С остринкой и иронией». Как белорусский бренд одежды стал конкурировать с известными марками
  6. «В Беларуси не ценил того, что имел». Физик отчислился из БГУ и изучает бозон Хиггса в Германии
  7. «Дети писали: вы крутая!» Татьяна ушла из бизнеса в школу и перевезла семью из Минска в Ляховичи
  8. «Ты как будто забываешь, кто ты. Невероятно тупеешь, чудовищно». Честно о том, что происходит в декрете
  9. «Друзья шутят, что я теперь «яжбать». Молодой папа в декрете — о разводе, дочери и трудностях
  10. В Москве задержали адвоката Юрия Зенковича. Сейчас он в Минске в тюрьме КГБ
  11. Лукашенко и Алиев встретились в Азербайджане: что обсуждали на переговорах
  12. Мошенники оформили на женщину онлайн-кредит на 10 000 рублей, пришлось его выплатить. Что говорят в банке
  13. Бабарико говорит, что обвиняемые невиновны. А как считают они сами?
  14. Минлесхоз объяснил, почему доски в Беларуси подорожали в два раза
  15. В Беларуси построят хранилище для отходов с БелАЭС. Выбор площадки все еще идет
  16. Как наши спецслужбы могут задерживать белорусов в России? Спросили у эксперта
  17. Спектакль по книге Алексиевич исчез из репертуара РТБД. Что известно?
  18. «Сказали снять». Убирают ли с полок в магазинах запрещенную NIVEA и что об этом думают покупатели
  19. «Спросили, связана ли работа с политикой». Как белорусы сейчас проходят украинскую границу
  20. Олексин рассказал, почему торговал сигаретами через арабскую компанию
  21. Три белоруски попали в популярный «Женский стендап» на ТНТ. Вот кто они
  22. «Гродно Азот»: мы давно не работаем с Helm. Скоро средняя зарплата вырастет до 2 тысяч рублей
  23. Товар исчезнет с полок? А есть шанс, что вернется? Про запрет по NIVEA — в простых вопросах и ответах
  24. В Беларуси ограничили доступ к сайтам про политзаключенных и учебу в Польше
  25. «Нацбанк показал, что рычаги у него остаются». Что означает повышение ставки рефинансирования
  26. Белоруска запустила уникальную платформу помощи бездомным животным. Ее проект оценили даже в ЕС
  27. Минчанку судят за оскорбление Ермошиной. Глава ЦИК в суд не явилась
  28. Умер «песняр» Леонид Борткевич
  29. Нацбанк повышает ставку рефинансирования до 8,5%
  30. «Это что вообще такое?» Владелец удивился страховой выплате за легкое повреждение Mercedes S500


Валерий Шишанов,

Невялікая сядзіба Здраўнёва паблізу Віцебска стала для славутага рускага мастака Іллі Рэпіна месцам, дзе яго талент набыў новае дыханне. Тут на працягу 1892-1902 гг. мастак стварыў шэраг карцін, што ўвайшлі ў скарбніцу рускага і сусветнага мастацтва: "Восеньскі букет" (1892), "На Заходняй Дзвіне. Усход сонца" (1892), "Беларус" (1892), "Месячная ноч" (1896), "Дуэль" (1896), "На сонцы" (1900) і іншыя. Аднак яшчэ ў 1899 г. творца набыў пад Пецярбургам новую сядзібу – "Пенаты", дзе пазней жыў пастаянна.

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі і абвяшчэння незалежнасці Фінляндыі "Пенаты" аказаліся адарванымі ад Расіі. Рэпін міжволі становіцца эмігрантам. У 1918 г. у Здраўнёва з галоднага Петраграда перабіраецца малодшая дачка мастака Таццяна Рэпіна-Язева са сваёю дачкою. З гэтага моманту падзеі ў былым месцы адпачынку на Віцебшчыне становяцца крыніцаю турбот і клопатаў для Іллі Яфімавіча.

Сапраўды, родныя мастака па класіфікацыі бальшавікоў траплялі ў разрад "былых памешчыкаў" і "класава чужых элементаў", што ставіла іх у поўную залежнасць ад міласці вярхоў. Таму і Рэпін пры ўсёй варожасці да Савецкай улады кожны раз вымушаны быў апеляваць да яе, каб нейкім чынам палепшыць становішча "роднай яму сям'і".

Так, у фондах Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці (ДАВВ), Віцебскага абласнога краязнаўчага музея (ВАКМ) захавалася дастаткова разгорнутае ліставанне 1923-1924 гг. (17 дакументаў) па пытаннях дапамогі сваякам І.Я. Рэпіна, якія жылі ў Здраўнёва, і аховы сядзібы. Аднак сляды перапіскі ідуць у "цэнтр" - у Маскву.

І не так даўно сярод папер музейнага аддзела ў фондзе Галоўнавукі Наркамаса РСФСР у Дзяржаўным архіве Расійскай Федэрацыі (ДАРФ) нам удалося выявіць новыя дакументы. Безумоўна, не ўсе з іх уяўляюць інтарэс. У сваёй большасці гэта распараджэнні вышэйстаячых інстанцый ніжэйстаячым, адносіны, суправаджальныя запіскі, якія, спускаючыся па адміністратыўнай лесвіцы, ствараюць новы ўзаемаабмен пасланнямі, і нарэшце пачынаецца пад'ём наверх атрыманых адказаў з новымі суправаджальнымі запіскамі. 

Таццяна Рэпіна-Язева з дачкой, зяцем і ўнукамі. Віцебск. Фота А. Макоўскага, 1928 г. (ВАКМ)

У чэрвені 1921 г. з Петраграда ў Здраўнёва на два тыдні прыехала Вера Рэпіна. У лісце да бацькі яна перадае падзяку ад малодшай дачкі за завяшчанне ёй Здраўнёва, але паведамляе, што такія завяшчанні ўжо не маюць сілы, і раіць: "<…> трэба пісаць так, што: "Прашу Здраўнёва пакінуць недатыкальным, захоўваючы і не разбураючы яго, якім яно было – майго імя – ахоўнікамі ж прызначаю дачку Таццяну, унучку Таццяну і яе мужа Івана Дзмітр[ыевіча] Дыяканава". <…> Усе сяляне, воласць і горад Віцебск помняць цябе за мінулае, і ўсё зробяць па жаданні тваім".

Выяўленыя дакументы прымушаюць засумнявацца ў правамернасці апошняй фразы. Ход, змест і працягласць ліставання, якое распачалося пасля зваротаў па дапамогу, хутчэй можна аднесці да кур'ёзу, прыкладу бюракратычнай валакіты.

У публікацыях ужо прыводзіліся звесткі пра лісты аддзела па справах музеяў і ахове помнікаў мастацтва, старажытнасці і прыроды Наркамаса РСФСР, што былі адпраўлены 15 і 20 лютага 1923 г. адпаведна ў Віцебскі губвыканкам і губкамунаддзел, у якіх органы мясцовай улады інфармаваліся пра тое, што Здраўнёва знаходзіцца пад "асаблівай аховай" аддзела. 28 лютага жыллёвы пададдзел Віцебскага губкамунаддзела інфармаваў аддзел па справах музеяў, што "зроблены адпаведныя распараджэнні аб ахове сядзібы "Здраўнёва" і мастацкіх твораў, якія ў ёй знаходзяцца". У маі Віцгубана таксама данасіў прэзідыуму губвыканкама аб прыняцці мераў да аховы мастацкіх каштоўнасцей у сядзібе.

Здавалася, праблемы родных Рэпіна, ва ўсялякім выпадку факт існавання сям'і Т.І. Рэпінай-Язевай і месца жыхарства, павінны былі стаць вядомымі мясцовым уладам.

4 мая 1923 г. загадчыца аддзела музеяў Н.І. Троцкая атрымала наступны ліст Іллі Рэпіна: "Паблізу гор. Віцебска, Вярхоўскай воласці ў маёнтку "Здраўнёва", што належаў мне, з 1892 г. я жыў амаль бязвыезна больш за 10 гадоў, маючы 130 дзесяцін зямлі, з лесам, на беразе Заходняй Дзвіны. Прыстасоўваючы, прыладжваючы да мастацтва жывапісу, якім заўсёды займаўся, і гаспадарыў увесь гэты час, даючы заробак сялянам суседніх вёсак.  

Здраўнёва. Галоўны сядзібны дом, выгляд з боку сада, 1929 г. (ВАКМ)

Майстэрня, вежа, і інш. з роспісам сценаў, каміна яшчэ збольшага ацалелі. З часоў новага ўрада, дачка мая, Таццяна Іллінічна Язева (народж. Рэпіна) з маёю ўнучкаю Таццянай Мікалаеўнай Дыяканавай, выкладаюць у школе, заснаванай у нашым доме, і нясуць усе павіннасці на 4-х дзесяцінах зямлі, усяго пакінутых ім для пракармлення.

Іван Дыяканаў, ажаніўшыся з маёй унучкаю, з яе маці працуюць звыш сіл, асабістаю працаю, каб як-небудзь не памерці з голаду.

100 дзесяцін я саступіў танна сялянам, па іх неадчэпнай просьбе яшчэ раней. Цяпер пры сядзібе пакінута ім 4‑ы дзесяціны.

Прашу Аддзел Музеяў, ці не знойдзе ён магчымым ахоўваць, пад непасрэдным назіраннем маёй дачкі Таццяны Іллінічны Рэпінай-Язевай, спрыяючы ёй неабходным рамонтам дома-школы, а таксама знайсці магчымасць дадаць ім зямлі".


Праз месяц, 5 чэрвеня, Н.І. Троцкая пасылае новы ліст у Віцебскі губвыканкам, у якім выкладае змест пісьма Рэпіна і просіць "абследаваць пры пасрэдніцтве Вашых органаў стан дома мастака і матэрыяльнае становішча яго сям'і і ў выпадку неабходнасці аказаць сям'і сусветнага мастака неабходнае спрыянне".

Ліст Віцебскага губвыканкама валасному выканкаму па пытанні месца жыхарства Іллі Рэпіна. 30 чэрвеня 1923 г. (ДАРФ)

Мясцовыя ўлады разумеюць літаральна – трэба "дапамагчы Рэпіну" і спускаюць адпаведнае ўказанне павятоваму выканкаму. Намеснік загадчыка аддзела ўпраўлення павятовага выканкама Герасіменка, выяўляючы сваю недасведчанасць, 26 чэрвеня просіць губвыканкам "паведаміць месца жыхарства такога (І. Рэпіна, – В. Ш.), у адваротным выпадку не ўяўляецца магчымым ажыццявіць абследаванне яго сямейнага і маёмаснага становішча". Сакратар губвыканкама ў адказ паведамляе: "Губвыканкаму адрас прафесара Рэпіна невядомы, яго можна даведацца ў ПЗУ (павятовым зямельным упраўленні, – В.Ш.)" .

16 ліпеня Герасіменка адпраўляе запыт у ПЗУ. Рэзалюцыя на дакуменце абвяшчае: "Сам Рэпін знаходзіцца ў Фінляндыі. Перапіска аб зямлі і пабудовах знаходзіцца ў Судовай камісіі. 17/VII-23".

28 чэрвеня Віцебскае ПЗУ вяртае ў аддзел упраўлення Віцебскага павятовага выканкама перапіску на 6 аркушах і інфармуе, што сям'я – дачка і ўнучка – прафесара жывапісу І. Рэпіна пражывае ў маёнтку Здраўнёва Храпавіцкай воласці.

Нарэшце месца знаходжання здраўнёўскіх пакутнікаў высветлена і паступае рэзалюцыя: "Тэрмінова накіраваць Храпавіцкаму ВВК для абследавання і дастаўкі матэрыялу прэзідыуму са сваім заключэннем. 31/VII" .

Але валасны выканкам не спяшаецца, і 12, а затым 14 кастрычніка паступаюць гнеўныя лісты сакратарыята Прэзідыума Віцебскага павятовага выканкама аб неадкладным правядзенні абследавання дома І. Рэпіна. Рэзалюцыя: "Тэрмінова выканаць і даць тлумачэнне, чаму не выканана. 22/Х г/г". Адказ: "З-за адсутнасці часу, неабходна правесці абследаванне старшыні сельсавета. 25/Х 23 г.". 27 кастрычніка адпаведнае распараджэнне было адпраўлена старшыні сельсавета. 

Галоўны дом музея-сядзібы Іллі Рэпіна "Здраўнёва", 2008 г.
Фота: Валерый Шышанаў

Нарэшце, праз 7 месяцаў пасля ліста Н.І. Троцкай, 30 лістапада 1923 г. член Храпавіцкага валвыканкама С.І. Івашняў выехаў у Здраўнёва для ажыццяўлення абследавання. Складзены акт з'яўляецца важным дакументам для правядзення рэканструкцыі забудовы сядзібы, у якім, што асабліва каштоўна, акрамя звестак пра характар і стан пабудоў, пазначаюцца іх памеры.

11 снежня акт разам з суправаджальным лістом Храпавіцкага валвыканкама пачаў узыходжанне па бюракратычнай лесвіцы. Забаўна, што ў суправаджальных пісьмах захоўвалася фраза – "ліставанне з нагоды абследавання сямейнага і маёмаснага становішча прафесара жывапісу Рэпіна". І толькі ў апошнім лісце арганізацыйнага аддзела УЦВК у аддзел навукі Наркамаса ад 17 студзеня 1924 г. у машынапіс ад рукі была ўнесена праўка "<…> становішча сям'і прафесара жывапісу Рэпіна". Зрэшты, і такая фармулёўка не ўносіла поўнай яснасці, пра якую сям'ю ідзе гаворка.

Матэрыялы абследавання былі адасланы ў аддзел музеяў "па прыналежнасці", і, як можна зрабіць выснову з далейшага развіцця падзей, ніякіх мер па рамонту пабудоў сядзібы прадпрынята не было. Сям'і Т.І. Рэпінай-Язевай удалося ў рэшце рэшт вырашыць толькі зямельнае пытанне, а новы дом для сябе будаваць уласнымі сіламі.

Наперадзе сям'ю Рэпіных-Дыяканавых чакалі некалькі адносна спакойных гадоў, якія прайшлі ў турботах па гаспадарцы і клопатах з дзецьмі, са сваімі маленькімі сямейнымі радасцямі. Але ў 1929 г. пачалася новая хваля рэпрэсій у адносінах да "былых", і толькі дзякуючы заступніцтву А.В. Луначарскага ўдалося ўнікнуць здавалася непазбежнага раскулачвання і высялення.

У рэшце рэшт родныя мастака ў ліпені 1930 г. пакінулі Здраўнёва і выехалі ў Фінляндыю. Да моманту ад'езду галоўны дом сядзібы прыйшоў у такі варты жалю стан, што яго давялося прадаць на дровы.

Артыкул апублікаваны ў серыі праекта "Віцебск: папулярнае мінулае".
-53%
-50%
-50%
-25%
-10%
-40%
-15%
-30%
-30%
0070970