"Майстар мусіць атрымліваць асалоду ад сваёй справы, рабіць яе і кайфаваць!" – Вольга Котава, сённяшні герой праекта "Маналог Майстра", расказвае, як знайшла свой каляровы лямцавы шлях і чаму не бачыць яму канца, што натхняе на творчасць і каго можна лічыць сапраўдным майстрам.

У наладках відэа ёсць ангельскія і беларускія субтытры.


"Маналог Майстра" - серыя з сямі вiдэанарысаў, галерэя творчых партрэтаў унікальных майстроў, якія жывуць і ствараюць сёння ў Беларусі. У кадры майстар, яго справа і яго аповед пра рамяство і рамесніка, пра пераемнасць, культуру і пра жыццё - мінулае і будучыню. Першы нарыс "Музыка непазнаная" быў прысвечаны Алесю Лосю, этнографу, майстру музычных інструментаў, гаспадару аграсядзібы "Хутар Дудара". Другі выпуск прысвечаны цясляру Уладзіміру Громаву. Трэці - майстру выцінанкі Вольге Бабурынай. 

Серыю прадстаўляе грамадская культурнiцкая кампанія "Будзьма беларусамі!".
-20%
-10%
-17%
-20%
-70%
-50%
-18%
-15%
-10%
-50%