Дэкларацыя правоў чалавека выцінанкай… Нават уявіць сабе такое няпроста. А Вольга Бабурына, сённяшні герой праекта "Маналог Майстра", зрабіла гэта! У чарговым фільме глядзіце, як майстра з традыцыйнага робіць сучаснае, як разбурае стэрэатыпы і прыадчыняе дзверы ў таямнічы свет беларускай выцінанкі.

Глядзіце нарыс "Карані". У наладках відэа ёсць англійскія і рускія субтытры.



"Маналог Майстра" — серыя з сямі вiдэанарысаў, галерэя творчых партрэтаў унікальных майстроў, якія жывуць і ствараюць сёння ў Беларусі. У кадры майстар, яго справа і яго аповед пра рамяство і рамесніка, пра пераемнасць, культуру і пра жыццё — мінулае і будучыню. Першы нарыс "Музыка непазнаная" быў прысвечаны Алесю Лосю, этнографу, майстру музычных інструментаў, гаспадару аграсядзібы "Хутар Дудара". Другі выпуск прысвечаны цясляру Уладзіміру Громаву

Серыю прадстаўляе грамадская культурнiцкая кампанія "Будзьма беларусамі!".
-20%
-40%
-50%
-30%
-20%
-46%
-5%
-20%
-15%
-10%