178 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. С чем полезнее съесть шашлык: с майонезом или кетчупом? Главное о здоровье за неделю
  2. Депрессия и 20 лишних кг почти похоронили ее карьеру. Фигуристка, которая была одной из лучших в мире
  3. «Среди стран Европы хуже только в Молдове и Албании». Изучили статистику по белорусской науке
  4. «Белавиа» отменила сегодняшний рейс в Тель-Авив. Полетят ли туда самолеты на следующей неделе?
  5. Тысячи человек пришли на первый за 30 лет концерт «Кино» в Москве. Показываем, как это было
  6. «Все средства будут использованы». Сколько денег белорусы уже собрали на восстановление костела в Будславе
  7. По центру Минска ранним утром гулял бобр. Рассказываем, что с ним приключилось
  8. В обвинении по «делу студентов» прокуроры говорят о санкциях ЕС и США
  9. Проект указа: садовые товарищества могут стать населенными пунктами. Но не сразу
  10. Медики больше не будут прививать от ковида всех желающих в ТЦ «Экспобел»
  11. Что сейчас происходит в Индии, которая шокирует мир смертностью от COVID-19? Рассказывают белоруски
  12. Йоханнес Бё души не чает в жене и ребенке. Только взгляните на их семейную идиллию
  13. Очевидцы сообщили о задержании ОМОНом велосипедистов на Цнянке
  14. «Здесь очень скучно». История Марии и Максима, которых по распределению отправили в агрогородок
  15. «Скинул 20 кг за 5 месяцев». Белорус рассказывает, как похудел, а потом набрал мышечную массу
  16. Беларусь лишили права проведения этапа Кубка мира по биатлону
  17. Ваш народ от рук отбился. Почему у власти уже сбоит система распознавания «свой-чужой»
  18. В «Песочнице» засадили овощами новые грядки, теперь полить и прополоть лучок может любой минчанин
  19. Культурная революция в Китае: как школьники вырезали интеллигентов в рамках «классовой борьбы»
  20. «За попытку скрыться». Задержали работника «Белоруснефти», который записал видео против насилия
  21. Какая боль в шее особенно опасна и что при этом делать нельзя
  22. В Гомеле из-за вылетевшего на тротуар авто погибла девочка. Поговорили с экспертами и ГАИ, как защитить пешеходов в таких ДТП
  23. По деньгам выходит дешевле, чем отели. Путешествие на автодоме по Полесью
  24. Замначальника Генштаба рассказал о возможной отработке нанесения авиаударов НАТО по Беларуси и России
  25. Белорусы «без государства ни черта не сделают»? Собрали примеры, которые доказывают, что это не так
  26. Посмотрели цены на рынке «Валерьяново», куда приезжал Лукашенко, и сравнили с Комаровкой
  27. «С такой болезнью живут до 30 лет». История Кати и ее сына Вани с миопатией Дюшенна
  28. ГПК: сбор за выезд за границу на машине надо будет оплачивать с 1 июня
  29. И снова умерли 10 человек. Минздрав выдал свежую суточную статистику по коронавирусу в Беларуси
  30. Генпрокурор: «Установлены сведения о еще живых нацистских преступниках. Из литовских батальонов СС и Армии Крайовой»


2 сакавіка памёр Народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін. Сёння - дзевяць дзён як дзядзькі Рыгора няма з намі. Прапануем сёння ўшанаваць яго памяць, праглядзеўшы фотаздымкі і відэа, якія раней не публікаваліся. Невядомы Барадулін - у архіўных матэрыялах Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў ды аматарскае відэа.

Фота: БДАКФФД
Беларускі паэт Рыгор Барадулін, 1974 год. Фота: БДАКФФД

1972 год. Рыгор Барадулін сядзіць на хутары пад дрэвам у атачэнні школьнікаў. Расказвае, што падчас блакады ён быў амаль у такім жа ўзросце. І чытае ўрывак з паэмы, прысвечанай памяці бацькі, што загінуў на той вайне.

"...Ці куля, ці дзяцел?
Стукнула тупа.
У лесе стаіць духата цяжкая.
У лесе яшчэ засталіся трупы.
Мама бацьку шукае".


Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.

Открыть/cкачать видео (6.18 МБ)

Сакавік 1968 года. А вось такім быў Барадулін па-за афіцыйных выступаў і сустрэч. Прыгожы, сур'езны і нават крыху таямнічы. Гэта кадры з юбілею скульптара Аляксея Глебава. Відэа знайшлося ў хатнім архіве сям'і скульптара. На жаль, гуку ў стужцы няма.

Відэа прадстаўлена Андрэем Скуратовічам, з хатняга архіва сям'і скульптара Глебава

Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.

Открыть/cкачать видео (1.05 МБ)

Фота: БДАКФФД
А вось гэта ўжо фотаздымак з архіву БДАКФФД. Рыгор Барадулін, скульптары Краўчанка і Глебаў у майстэрні апошняга. Здымак датуецца канцом 1950-х, аднак можна зрабіць здагадку, што і гэта фота, і папярэдняе відэа былі зробленыя на адной і той жа сустрэчы.

1958 год. Паездка ў Таджыкістан. Барадулін разам з іншымі беларускімі паэтамі - М.Калачынскім, С.Грахоўскім ды крытыкам і літаратуразнаўцам Н. Пашкевіч.

Фота: БДАКФФД
Фота: БДАКФФД

Фота: БДАКФФД
1970 год. Фота: БДАКФФД

Красавік 1986 года. Выпуск кіначасопіса "Савецкая Беларусь" №4. На кадрах - IX З'езд літаратараў Беларусі. Пасля афіцыйнай часткі, - адзначае голас за кадрам, - мерапрыемства працягваецца ў кулуарах, дзе размаўляюць Рыгор Барадулін і Васіль Быкаў. Тут дзядзька Рыгор выступае хутчэй як уважлівы слухач.

Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.

Открыть/cкачать видео (9.53 МБ)

А вось у наступным відэа - ўрывак з кінафільму "Данчик" 1989 года, прысвечаны беларускаму спяваку. Рыгор Іванавіч выступае як вядоўца.

Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.

Открыть/cкачать видео (9.43 МБ)

Самае пранікнёнае відэа – гэта кінафільм “Евангелле ад мамы” 1996 года кінастудыі "Беларусьфільм". Тут Народны паэт чытае ўрыўкі з аднайменнай кніжкі. У тым ліку - вершы, прысвечаныя маці, Куліне Адрэеўне. Праз усе жыццё паэт пранёс у сваёй душы бязмерную любоў да гэтай жанчыны, якая пасля вайны адна выхоўвала сына.

Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.

Открыть/cкачать видео (27.50 МБ)

У кадры - задуменны паэт. Недзе побач спіць маленечкая Дамініка – гэта любімая ўнучка Барадуліна. А дзядзька Рыгор адразае лусту хлеба з салам і пра нешта думае. Недзе за акенцам стракочуць конікі, а побач пільна назірае любімы чорны кот паэта – Мірон.

“Урэшце ўсё сатрэцца,
Патухне медзяком.
На схіле год сустрэцца
З забытым юнаком,
З чубатым і насатым,
Няўклюдным, вінаватым –
<…>
Хачу на быстрай рэчцы
З самім сабой сустрэцца,
Зноў сынам называцца,
Рунець, красаваць, налівацца…".


Кадр з кінафільму "Евангелле ад мамы", 1996 год

Вясной 1941 маленькі Рыгор разам з бацькам прынеслі з ракі цыбаты дубчык вязу і пасадзілі яго пад хатай. Пасля вайны бацька Рыгора ўжо не вярнуўся дамоў, і каля хаты засталося адное тое дрэва, як напамін аб мінулым. 3 сакавіка 2014 года пад гэтым жа дрэвам людзі развіталіся з народным паэтам.

Фота: БДАКФФД
Барадулін у час Свята паэзіі, прысвечанага Народнаму паэту Беларусі Якубу Коласу, у вёсцы Мікалаеўшчына, Мінская вобласць. 1986 год. Фота: БДАКФФД

Фота: БДАКФФД
У час сустрэчы з піянерамі г.п. Ушачы, Віцебская вобласць. 1987 год. Фота: БДАКФФД

Фота: БДАКФФД
Выступленне Рыгора Барадуліна на Скарынаўскім свяце кнігі ў Віцебску. 18 чэрвеня 1988 года. Фота: БДАКФФД

Фота: БДАКФФД
Падчас сустрэчы са слухачамі народнага універсітэта “Родная мова” у Наваполацку, 1989 год. Фота: БДАКФФД

Фота: БДАКФФД
З новым тэлевізарам? Пасля творчага вечара, прысвечанага 60-годдзю з дня нараджэння Барадуліна, на віцебскім ВА “Віцязь”, г. Віцебск. 1995 год. Фота: БДАКФФД

Фота: БДАКФФД
Барадулін і бард А.Камоцкі, Мінск 2000 год. Фота: БДАКФФД

Фота: БДАКФФД
Народны паэт Беларусі каля партрэта маці. Мінск, ліпень 2009 года. Фота: БДАКФФД

№ 1826 Кінафільм "Баллада о мужестве и любви", 5 ч., 1972 г., рэжысёр-аператар І. Вейняровіч; кінастудыя "Беларусьфільм".

№ 2728 Кіначасопіс "Савецкая Беларусь", №4, 1986 г., рэж. М.Жданоўскі, апер. А.Бароўскі, І.Каган, В,Купрыянаў, С.Пятроўскі; кінастудыя "Беларусьфільм".

№2935 Кінафільм "Данчик", 2 ч., 1989 г., рэж. А.Канеўскі, апер.А.Данец; кінастудыя "Беларусьфільм".

№3390 Кінафільм "Евангелле ад мамы", 1 ч., 1996 г., рэж. С. Пятроўскі, апер. А. Волкаў; кінастудыя "Беларусьфільм".

Матэрыялы падрыхтавала галоўны архівіст адзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі БДАКФФД Алена Паляшчук.
Читать полностью:  https://news.tut.by/society/386117.html
-10%
-20%
-20%
-10%
-20%
-25%
-5%
-7%
-15%
-15%
-20%