/ фото: Игорь Матвеев,

У Віцебскім мастацкім музеі напярэдадні, 22 лютага, адбыўся танцавальны вечар-маскарад "Рэдуты". Нашыя продкі, беларуская шляхта, нязменна ладзілі такі баль у апошнія дні зімы. Тры гады таму традыцыю яго правядзення аднавіў віцебскі клуб культурна-гістарычнай рэканструкцыі "Паўночная вежа".



"Рэдуты" вядомы з канца XVIII стагоддзя. Назва паходзіць ад нямецкага Redoute, што азначае "баль-маскарад" ці "танцавальная зала". Гэты баль адрозніваецца ад астатніх танцавальных вечароў сезону тым, што ўдзельнікі абавязкова павінны з'явіцца ў масках. Акрамя таго, танцоры не ведаюць парадку танцаў, таму кожны з іх - прыемная нечаканасць. Такім чынам, "Рэдуты" - гэта даўно забытая традыцыя, напоўненая новым зместам", - патлумачыла адна з арганізатарак балю Хрысціна Бондарава.









Госці сталі збірацца за дзве гадзіны да пачатку танцавальнай праграмы. Бо гэта ж баль, да яго трэба як след падрыхтавацца: паправіць прычоску, убор (у жанчын - гэта шыкоўныя ампірныя сукенкі, у мужчын - фрак, строгі касцюм), атрымаць бальную кніжачку, апрануць маску, пазнаёміцца, абмяняцца свецкімі навінамі... Перад танцамі паны і паненкі наведалі музейныя выставы.













У бальнай праграме былі як даўно вядомыя танцы - кантрадансы "Вясёлы хлопец", "Кембрыджскі вальс", "Галандскі шкіпер", так і "навінкі" сезона - "Французская кадрыля", "Галапада".

У перапынках паміж танцавальнымі аддзяленнямі гучалі вершы беларускіх паэтаў і музычныя кампазіцыі ў выкананні гасцей. Спадарства бавіла час, гуляючы ў настольныя гульні ХІХ стагоддзя, знаёмілася са свежымі навінамі сталічных газет. Дамы абмяркоўвалі навінкі моды. Адпачыць паміж танцамі можна было і ў літаратурна-мастацкім салоне.









"На сёлетнія "Рэдуты" ў Віцебск завіталі госці з Мінска, Мазыра. Падчас рэалізацыі танцавальных праектаў арганізатары - клуб "Паўночная вежа" і культурна-гістарычны комплекс "Залатое кола Віцебска "Дзвіна" - кіраваліся навуковай літаратурай. Адна з самых значных прац - кніга Сяргея Шыдлоўскага "Культура прывеліяванага саслоўя Беларусі да 1863 года", - паведаміла Х. Бондарава.

Злева направа: Хрысціна Бондарава, Эла Каржыцкая

Хрысціна, загадчыца літаратурна-драматычнай часткі Беларускага тэатра "Лялька", і яе сяброўка, настаўніца беларускай мовы і літаратуры Эла Каржыцкая арганізоўваюць танцавальныя вечары для дам і кавалераў ужо больш за пяць гадоў. І дзякуючы іх намаганням Віцебск стаў сапраўднай бальнай сталіцай Беларусі.

Акрамя "Рэдутаў", у горадзе над Дзвіной праходзілі "Касіны" (назва паходзіць ад слова "казіно", гульнявыя вечары), дабрачынныя балі, шляхецкія салоны і летнія пікнікі. Для кожнага балю шукаюць якую-небудзь адметнасць. Так, самая доўгая танцавальная імпрэза доўжылася чатыры гадзіны! А адзін баль быў белым — дамы запрашалі кавалераў.

Улюбёных у танец і жадаючых быць "старамодна моднымі" ў Віцебску становіцца ўсё больш і больш. Яно і не дзіўна: баль - гэта ж так выкшталцона, рамантычна і прыгожа! 


{banner_819}{banner_825}
-25%
-46%
-21%
-35%
-15%
-20%
-58%
-45%
-10%