У інтэрнэце з'явіўся трэйлер фільма "Белыя Росы. Вяртанне" – сваеасаблівага працягу стужкі 1983 года. Галоўныя ролі ў новым фільме выконваюць Павел Харланчук, Сяргей Жбанкоў і Андрэй Мярзлікін.

Фільм "Белыя Росы. Вяртанне" выйдзе на экраны вясной 2014 года. Паводле сінапсіса, які з'явіўся ў інтэрнэце, сюжэт мае агульныя ліні з першым фільмам.

Працоўны момант. Аператар Алег Гірэль, рэжысёр Аляксандра Бутар і акцёр Віктар Манаеў (справа налева) у працэсе абмеркавання. Фота: www.zviazda.by
Працоўны момант. Аператар Алег Гірэль, рэжысёр Аляксандра Бутар і акцёр Віктар Манаеў (справа налева) у працэсе абмеркавання. Фота: www.zviazda.by

Пажыўшы ў горадзе, адзін з герояў папярэдняга фільма — Андрэй Ходас (яго іграе Народны артыст Генадзь Гарбук)- вяртаецца да зямлі і селіцца ў малой вёсачцы. Аднак горад наганяе яго. Пара маладых бізнэсоўцаў збіраюцца выкупіць маляўнічы куток для будаўніцтва санаторыя, а нешматлікіх жыхароў вёскі — выселіць. Стары Андрэй дапамагае ўсёй сям'і ўспомніць пра карані і разблытаць праблемы ў адносінах, якія здаваліся невырашальнымі ў мітуслівай атмасферы гарадскога жыцця.

Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.

Открыть/cкачать видео (19.57 МБ)

Аснову сцэнара для новага фільма напісаў драматург Аляксей Дудараў, аўтар і класічных "Белых Росаў". Паводле яго словаў, сцэнар пасля істотна перарабляўся. У прыватнасці, у першым варыянце бізнэсовец быў адзін і збіраўся будаваць на месцы Белых Росаў не санаторый, а катэджны пасёлак. Невядома, ці захавалася ў выніковай версіі і асацыятыўнае прозвішча бізнэсоўца — Русачэнка.

У якасці саўндтрэка ў трэйлеры выкарыстоўваецца песня гурту J;Морс, якая, праўда, у саму стужку не трапіць.

Пытанне, на якое пакуль няма адказу: для каго новы фільм?

"Белыя Росы" 1983 года ў лёгкай форме паказвалі, як у Беларусі адбывалася ўрбанізацыя. Гэты працэс закрануў сотні тысяч людзей. І гледачы — учорашнія вяскоўцы, заўтрашнія гараджане — пазнавалі сябе і сваіх родных у героях фільма. Ён чапляў іх.

Пра новы фільм цяжка меркаваць па трэйлеры. Але з нарэзкі відаць, што кіно будзе прысвечанае жыццю сацыяльнай катэгорыі, якая завецца "офісны планктон".

У кадры — офісы, модныя клубы, "цуд некранутай прыроды" і хутаранкі з мінскім макіяжам.

Але "планктон" і бізнэсоўцы наўрад ці будуць кіно глядзець, пазнаваць сябе і, галоўнае, верыць. Каб пафасны бізнэсовец пераехаў з Мінска ў вёску, дзе няма "Дазары" і прыбіральня на вуліцы? Не смяшыце. 
{banner_819}{banner_825}
-50%
-10%
-36%
-20%
-20%
-30%
-21%
-20%
-20%