WWW.TUTBY.NEWS - наш запасной адрес на случай, если TUT.BY не открывается


Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.

Открыть/cкачать видео (27.32 МБ)

Каму сёння патрэбныя рамёствы? Ці паважаюць беларусы старадаўнія ручныя ўменні? Любая размова пра рамесніцтва пачынаецца з натхнёных водгукаў аматараў hand-made, але ёсць і тыя, хто назаве працу рамеснікаў сёння непатрэбнай, “непрафесійнай” і “няякаснай”.
 
Паказаць, якім багаццем мы валодаем, прадэманстраваць разнастайнасць старадаўніх рамесніцкіх традыцый, пазнаёміць з адданымі сваёй працы людзьмі - мэта новага відэапраекта “Маналог Майстра”, які прадстаўляе грамадская культурнiцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” 
 
“Маналог майстра” - серыя з сямі вiдэанарысаў, галерэя творчых партрэтаў унікальных майстроў, якія жывуць і ствараюць сёння ў Беларусі. У кадры майстар, яго справа і яго аповед пра рамяство і рамесніка, пра пераемнасць, культуру і пра жыццё - мінулае і будучыню.
 
Распачынае серыю нарыс “Музыка непазнаная”. “Кажуць, чаму беларусы такія бедныя і нікчэмныя? Таму што яны не ведаюць, наколькі яны багатыя! Якое багацце ў іх побач — пад нагамі, справа і злева, спераду і ззаду”, - пра гэта і многае іншае разважае за працай Алесь Лось - мастак, музыка, этнограф, майстра музычных інструментаў, гаспадар аграсядзібы “Хутар Дудара”, месца, дзе можна шмат чаму навучыцца, добра папрацаваць і адпачыць і дзе заўсёды радыя добрым людзям.
-30%
-50%
-25%
-10%
-25%
-10%
-10%
-20%
-10%