178 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. С чем полезнее съесть шашлык: с майонезом или кетчупом? Главное о здоровье за неделю
  2. Депрессия и 20 лишних кг почти похоронили ее карьеру. Фигуристка, которая была одной из лучших в мире
  3. «Среди стран Европы хуже только в Молдове и Албании». Изучили статистику по белорусской науке
  4. «Белавиа» отменила сегодняшний рейс в Тель-Авив. Полетят ли туда самолеты на следующей неделе?
  5. Тысячи человек пришли на первый за 30 лет концерт «Кино» в Москве. Показываем, как это было
  6. «Все средства будут использованы». Сколько денег белорусы уже собрали на восстановление костела в Будславе
  7. По центру Минска ранним утром гулял бобр. Рассказываем, что с ним приключилось
  8. В обвинении по «делу студентов» прокуроры говорят о санкциях ЕС и США
  9. Проект указа: садовые товарищества могут стать населенными пунктами. Но не сразу
  10. Медики больше не будут прививать от ковида всех желающих в ТЦ «Экспобел»
  11. Что сейчас происходит в Индии, которая шокирует мир смертностью от COVID-19? Рассказывают белоруски
  12. Йоханнес Бё души не чает в жене и ребенке. Только взгляните на их семейную идиллию
  13. Очевидцы сообщили о задержании ОМОНом велосипедистов на Цнянке
  14. «Здесь очень скучно». История Марии и Максима, которых по распределению отправили в агрогородок
  15. «Скинул 20 кг за 5 месяцев». Белорус рассказывает, как похудел, а потом набрал мышечную массу
  16. Беларусь лишили права проведения этапа Кубка мира по биатлону
  17. Ваш народ от рук отбился. Почему у власти уже сбоит система распознавания «свой-чужой»
  18. В «Песочнице» засадили овощами новые грядки, теперь полить и прополоть лучок может любой минчанин
  19. Культурная революция в Китае: как школьники вырезали интеллигентов в рамках «классовой борьбы»
  20. «За попытку скрыться». Задержали работника «Белоруснефти», который записал видео против насилия
  21. Какая боль в шее особенно опасна и что при этом делать нельзя
  22. В Гомеле из-за вылетевшего на тротуар авто погибла девочка. Поговорили с экспертами и ГАИ, как защитить пешеходов в таких ДТП
  23. По деньгам выходит дешевле, чем отели. Путешествие на автодоме по Полесью
  24. Замначальника Генштаба рассказал о возможной отработке нанесения авиаударов НАТО по Беларуси и России
  25. Белорусы «без государства ни черта не сделают»? Собрали примеры, которые доказывают, что это не так
  26. Посмотрели цены на рынке «Валерьяново», куда приезжал Лукашенко, и сравнили с Комаровкой
  27. «С такой болезнью живут до 30 лет». История Кати и ее сына Вани с миопатией Дюшенна
  28. ГПК: сбор за выезд за границу на машине надо будет оплачивать с 1 июня
  29. И снова умерли 10 человек. Минздрав выдал свежую суточную статистику по коронавирусу в Беларуси
  30. Генпрокурор: «Установлены сведения о еще живых нацистских преступниках. Из литовских батальонов СС и Армии Крайовой»


Валерый Шышанаў,

У біяграфіі жонкі і паплечніцы выдатнага геолага, географа, даследчыка Сібіры Яна Дзяменцьевіча Чэрскага (1845-1892) – Маўры Паўлаўны Чэрскай (у дзявоцтве – Івановай, 1857-1940) – ёсць перыяд, пра які нямногае можна даведацца нават з работ, спецыяльна прысвечаных гэтай неардынарнай жанчыне. Аповед звычайна абрываецца на яе пераездзе пасля смерці мужа з Пецярбурга ў Віцебск (як мяркуецца, у 1894 г.) і аднаўляецца з моманту пераезду ў Растоў-на-Доне ў 1935 г. Саракагадовы прабел запаўняецца толькі скупымі звесткамі, запазычанымі з успамінаў М.П. Чэрскай, якія былі запісаныя ў 1925 г. і апублікаваныя ў 1956 г. Але і пры публікацыі была выключана напоўненая горыччу фраза: "І вось мне ў 69 гадоў даводзіцца гібець па прычыне старасці і няздольнасці да фізічнай працы, жывучы выключна на той даход, які можна атрымаць пры старэчай слабасці".

Будынак па адрасе вуліца Чайкоўскага, 10 у Віцебску. Тут у 1920-х гадах пражывала Маўра Чэрская. Стан на 2006 г. Фота: Валерый Шышанаў

Тым не менш у Віцебску захаваўся дом, з якім звязаныя апошнія гады знаходжання Маўры Паўлаўны ў нашым горадзе, – гэта будынак клуба для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі "Востраў Надзеі" па адрасе вуліца Чайкоўскага, 10 (раней – Лабазная). У 1920‑я гг. у будынку размяшчаўся Дом глуханямых, затым – дзіцячы сад.

Пачаткам пошуку стала выяўленне ў Дзяржаўным архіве Віцебскай вобласці (ДАВВ) "уласнаручнай заявы былой памешчыцы Маўры Паўлаўны Чэрскай" у "Справе аб рэгістрацыі былых памешчыкаў і асоб, якія займалі адказныя пасады пры царскім урадзе". У заяве Чэрская сцісла распавядае пра сябе, заслугі свайго мужа і крыху падрабязней, чым ва ўспамінах 1925 г., спыняецца на віцебскім перыядзе:

"<...> вярнулася з 10-гадовым сынам у Пецярбург, маючы ўсіх зберажэнняў 1500 р. і 2 вялікія залатыя медалі, паднесеныя мужу Акадэміяй за яго навуковыя працы, не маючы іншых сродкаў на існаванне і слабае здароўе. Акадэмія з вялікай цяжкасцю дабілася для мяне пенсіі ў 33 р. 33 к. [у месяц. – В. Ш.]. На гэтыя сродкі ясна было, што жыць у Пецярбургу і выхоўваць сына немагчыма, то я, змясціўшы сына ў Пецярб<ургскую> гімназію, стала аддаваць яму ўсю пенсію, а сама паехала ў Віцебск, асцерагаючыся зрасходаваць рэшту зберажэнняў. Мне ўдалося купіць пляц зямлі з разбуранымі дамамі на ўскраіне. Тут далучыўся да мяне далёкі сваяк мужа, сын палітычнага М.Ф. Загорскі, зусім глухі, які меў невялікія сродкі, і пабудаваў на маім пляцы новы дом, адрамантаваўшы разбуранае. З тых часоў на працягу 13 гадоў мы працавалі разам, карыстаючыся крэдытам ад людзей, якія верылі нам і далі нам магчымасць прывесці свае дамы ў прыстойны выгляд. Нарэшце, у 1911 г. мы абмянялі свае дамы на фальварак Казімірава Аршанскага павета Высачанскай воласці 180 дзес. кепскай зямлі і прынялі 10 тыс. р. банкаўскага доўгу. Купчая была зробленая на маё імя па прычыне таго, што Загорскі па законах не меў права набываць землі. <...> Сваякоў у мяне ніякіх тут няма, адзіны сын Аляксандр Іванавіч Чэрскі па заканчэнні ўніверсітэта ў 1909 годзе быў кансерватарам музея ва Уладзівастоку, а потым з'ехаў на Камандорскія астравы. З тых часоў больш за 10 гадоў я ніякіх вестак пра яго не маю, а жонка яго, Марыя Мікалаеўна Чэрская, з сынам знаходзіцца ў Гарадку, дзе яна з'яўляецца загадчыцай дзіцячага сада Ліпкі".

Як паведамляецца ва ўспамінах М.П. Чэрскай 1925 г., да 1925 г. яе нявестка М.М. Чэрская пераехала ў Оршу, дзе працавала прэпаратарам у сельскагаспадарчым музеі. А сын Аляксандр Іванавіч Чэрскі загінуў у 1921 г. на Камандорскіх астравах.

Будынак па адрасе вул. Чайкоўскага, 10 у Віцебску. Стан на 2013 г.
Фота: Валерый Шышанаў

У 1918 г. Маўры Паўлаўне пакінулі 6 дзесяцін зямлі, і можна было б лічыць, што для яе ўсё шчасліва абышлося. Але, на жаль, яшчэ не раз пажылой жанчыне давядзецца паўтараць свой аповед.

У Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь выяўлена сведчанне таго, што М.П. Чэрская знаходзілася пад пагрозай высялення з сядзібы пасля выхаду пастановы ЦВК і СНК БССР ад 31 студзеня 1925 г. "Аб высяленні памешчыкаў, якія жывуць у гаспадарках, што належалі ім да выдання Закона аб зямлі 26.X.1917 г.". У пратаколе пасяджэння Цэнтральнай камісіі па высяленні былых памешчыкаў пры Народным камісарыяце земляробства БССР ад 15 жніўня 1925 г. паведамляецца:

"<Слухалі:> заяву гр. Чэрскай – муж і сын – навукоўцы, загінулі на навуковай працы, сама был. прыслуга, выйшла замуж за Чэрскага, калі ён быў сасланы ў Сібір. <Пастанавілі:> Пастанову Акруговай камісіі адмяніць".

У кастрычніку 1929 г. у лісце да вучонага сакратара Камісіі Акадэміі навук па вывучэнні Якуцкай АССР Паўла Уладзіміравіча Вітэнбурга Маўра Паўлаўна апісвае свае прыгоды ў 1925 г.:

"<...> даводзілася самой старой, мне ўжо 75 гадоў, хворай і слабой, ехаць у Мінск і хадайнічаць асабіста, і Мінск мяне не пакінуў, але колькі мне давялося перажыць пакут, грошай не хапіла на зваротны шлях, знаёмых у мяне ў Мінску няма, прыходзілася трое сутак прасіць на вуліцы, бо за № няма чым было заплаціць. З сялянамі я жыла ў самых лепшых адносінах, пры высяленні мяне яны склалі паперу з самым лепшым водгукам пра мяне. Прасілі пакінуць мяне, бо я ім карысная пастаянна, даглядаю за хворымі, і гэтую паперу с/с адмовіўся засведчыць, але ў Мінску ўсё ж такі прынялі і без подпісу с/с, і з таго моманту ўвесь час мне не дае спакою мясцовая ўлада, па-рознаму прыцясняючы <...>"

Маўра і Ян Чэрскія. Фота 1891 г.

З пачаткам у 1929 г. палітыкі "суцэльнай калектывізацыі" і "ліквідацыі кулацтва як класа" М.П. Чэрская была прылічана да асоб, якія ў схаванай форме эксплуатавалі парабкаў, а таму, адпаведна, падлягалі індывідуальнаму абкладанню. Падставай для гэтага паслужыла тое, што, не маючы магчымасці самастойна апрацоўваць зямлю, Маўра Паўлаўна прыняла ў члены двара беззямельнага селяніна. Але паколькі сама 72‑гадовая "памешчыца" была фактычна непрацаздольнай, увесь цяжар падатку лёг бы на "парабка" – Фёдара Матусевіча.

Захаваўся акт допыту гэтага селяніна, у якім ён даказваў непасільнасць для яго індывідуальнага падатку і лічыў неабходным "Чэрскую М., як асобу, што не прымала ў работах па гасп-цы ніякага ўдзелу, а таксама і двух названых мною іншых такіх жа членаў яе сям'і выключыць з гэтай гасп-кі".

Члены раённай падатковай камісіі прымаюць усё ж кампрамісную пастанову:

"Прымае пад увагу сацыяльнае становiшча гаспадаркi i залiчаных батракамi членаў двара, якiя фактычна з'яўляюцца гаспадарамi i кiруюць апошнiм, што датычыцца г-кi Чэрскай, дык яна драхла i атрымлiвае пэнсiю, з прычыны чаго у гаспадар. не можа прымаць належнага ўдзелу, па гэтаму iндывiд. вучот адмянiць як супрэчашчы законадаўству на гэты конт, вучоў в звычайным парадку".

Паказанні Ф. Матусевіча, верагодна, сталі асновай для нататкі, што знеслаўляла Маўру Чэрскую, апублікаванай 16 кастрычніка ў газеце "Віцебскі пралетар", аўтар якой заклікаў райвыканкам "звярнуць увагу на выхадкі Чэрскай".

У роспачы Маўра Паўлаўна зноў звяртаецца па падтрымку у Акадэмію навук да П.В. Вітэнбурга. У лісце ўдава славутага навукоўца апісвае свае жыццёвыя цяжкасці:

"<...> У той час, як я набыла хутар, праўда, хоць ён быў не ў бліскучым стане, але я з усяе сілы старалася падтрымаць яго, але з тае пары, як уступіў у гаспадарку Фёдар Матусевіч, то я ўжо не магла гаспадаркай кіраваць, і гаспадарка ішла да разрухі, сама не ведаю чаму: ці яго недасведчанасць, ці ўжо проста нядбайнасць. Вось як, напрыклад, калі пойдзе дождж, то ў кватэры даводзіцца ўвесь посуд збіраць, каб падставіць супраць дзюр у даху, і не ведаеш, куды паставіць ложак, каб ён не замок, і ў дадатак ужо хутка 2 гады, як труба завалілася, і ён чакае, каб я прыехала з горада і паставіла; надворныя пабудовы, хлеў, свіран у такім жа стане.

Нягледзячы на такое разбурэнне, сельсавет прызначыў падаткаў у гэтым годзе больш за 100 рублёў, і я вельмі непакоюся, каб усе гэтыя падаткі не ўсклалі на мяне, паколькі я лічуся да гэтага часу гаспадыняй двара.

Улічваючы вышэйпададзенае, мяне вельмі засмучае, што ўвесь гэты паклёп кладзецца на мяне, якая носіць імя нябожчыка Чэрскага, ніколі нічым не заплямленага, таму мне хацелася б расследаваць гэта ў законным парадку <...>.


Шаноўны Павел Уладзіміравіч, Вы мяне прабачце, што я абцяжарваю Вас такім доўгім лістом, але я скарысталася Вашай прапановай і хацела апісаць усе маё становішча, у якім я зараз знаходжуся.

Са шчыраю пашанай і глыбокай павагай, М. Чэрская. Лістапада 1 дня 29 г. Адрас мой: Лабазная, № 10".


Маўра Чэрская. Фота пачатку 1920-х гг. (?). Змешчана ў выданні: Якутия. Сборник статей. Л.: Изд. Акад. Наук, 1926

У канцы студзеня 1930 г. зноў аднаўляецца справа аб індывідуальным абкладанні Маўры Паўлаўны, і 1 лютага 1930 г. на пасяджэнні прэзідыума Высачанскага райвыканкама прымаецца рашэнне абкласці Чэрскую падаткам ў індывідуальным парадку. На сходзе беднаты 21 лютага 1930 г. прагучалі выступленні ў абарону былой памешчыцы, але іх не прынялі да ўвагі, і Маўра Паўлаўна была раскулачана.

І ўсё ж у М.П. Чэрскай знайшліся абаронцы, якія пайшлі іншым шляхам. 3 мая 1930 г. у Наркамат рабоча-сялянскай інспекцыі БССР паступіла адносіна загадчыка бюро расследаванняў рэдакцыі "Нашай газеты", якая выдавалася ў Маскве, з просьбай правесці расследаванне па матэрыяле, што быў дасланы ў газету. Аўтар, прозвішча якога рэдакцыя не раскрывала, назваў свой артыкул "Гісторыя аднаго галавацяпства" і пасля расповеду пра заслугі сям'і Чэрскіх заклікаў да справядлівасці:

"Абуральнае стаўленне. З аднаго боку, урад СССР у падзяку за навуковыя заслугі цэлым мясцінам прысвойвае імя "Чэрскага", з другога боку, мясцовыя галавацяпы хочуць выселіць у гэтыя ж мясцовасці сям'ю гэтага ж Чэрскага, г.зн. туды, дзе яна паклала столькі працы і энергіі па даследаванні і дзе страціла ўсё, што было так каштоўна для яе, – мужа і сына..."

 І бюракратычны апарат закруціўся ў адваротны бок. У адказ на хадайніцтва Маўры Паўлаўны на пасяджэнні 25 мая 1930 г. Прэзідыум ЦВК БССР прыняў рашэнне аднавіць М. Чэрскую ў выбарчых правах, праве на атрыманне пенсіі і прапанаваў Віцебскаму акруговаму выканкаму даць распараджэнне мясцовым органам вярнуць Чэрскай асабістыя рэчы, якія не маюць дачынення да вядзення сельскай гаспадаркі.

Мясцовая жыхарка А.Ф. Драбцова на месцы былога маёнтка Казімірава ў сучасным Віцебскім раёне. Фота Л. Ляшчовай, май 1999 г

Малох рэпрэсій адно абпаліў М.П. Чэрскую. Пра далейшае яе жыццё ў Віцебску ў 1930‑я гг. нам нічога невядома. У 1935 г. разам з нявесткай і ўнукам Маўра Паўлаўна пераехала ў Растоў-на-Доне. Апошнія месяцы жыцця М.П. Чэрскай прайшлі ў Таганрогу ў Доме састарэлых навукоўцаў, дзе яна памерла 18 снежня 1940 г.

У выніку аналізу планаў зямельных участкаў суседзяў М.П. Чэрскай, выяўленых у Віцебскім абласным архіве, удалося лакалізаваць маёнтак Казімірава ў ваколіцах вёскі Шапечына Віцебскага раёна. Сакратар сельсавета Н.А. Мастыкова і мясцовыя старажылы дапамаглі вызначыць размяшчэнне сядзібы на мясцовасці ў двух кіламетрах ад Шапечына, уніз па цячэнні ракі Сухадроўкі. Там былі выяўленыя развалы камянёў і цэглы старога вырабу, якія выступалі з зямлі. Тэрыторыя сядзібы распахана. Ручай, што ўпадае ў Сухадроўку непадалёк, мясцовыя жыхары да гэтага часу называюць "Чэрскі".
-10%
-20%
-20%
-10%
-20%
-25%
-5%
-7%
-15%
-15%
-20%