Фото: generation.by
Фото: generation.by
У панядзелак вечарам, 20 студзеня, госці і эксперты паспрабуюць адказаць, ці патрэбныя нам турысты з Расіі. Тэма заняткаў — "Рускія ў горадзе".
 
У гасцях чакаецца карэспандэнт расійскага НТВ Аляксей Прокін, бізнэсмэн, гаспадар хостэла і спявак Пётра Клюеў і Андрэй, звычайны мінскі дворнік, які робіць штодзенны ўнёсак у справу чысціні.
 
Фатограф Сяргей Гудзілін будзе паказваць фотаздымкі з сацыяльнай сеткі Instagram, якія "госці сталіцы" робяць у Беларусі.
 
Акрамя гэтага ўсе госці атрымаюць адмысловы слоўнік складаных слоў на тэму Мінска і турызму. Заняткі адбываюцца на пляцоўцы ЦЭХ (пр. Незалежнасьці, 58 к. 6).
  
У гэты самы час у Галерэі "Ў" будуць адбывацца іншыя "модныя" курсы беларускай мовы — "Мова-нанова". Арганізатары абяцаюць прысутнасць Уладзіміра Арлова і сапраўдных рыцараў. Тэма заняткаў — "Рыцары і бітвы". 
-50%
-20%
-40%
-10%
-17%
-30%
-10%
-20%
-10%
0069950