176 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. Израиль начал в секторе Газа военную операцию. Рассказываем обо всех предыдущих попытках
  2. Лукашенко говорил, что «несогласных» студентов нужно отчислить, а парней отправить в армию. Где эти ребята сейчас?
  3. Мангал под навесом уже не в тренде. Вот как круто белорусы обустраивают свои террасы и беседки
  4. Виновен посмертно. Верховный суд рассмотрел апелляцию по делу застреленного силовиками Шутова и его друга
  5. «Мы, иностранцы, с ума сходим». Белоруска уехала за мужем в сектор Газа и теперь вынуждена жить на войне
  6. «Мы останемся без работы и зарплаты». БМЗ просит европейских партнеров не вводить санкции
  7. Уволенному директору Оперного театра нашли новую работу
  8. Биолог рассказал, как вырастить богатый урожай капусты. Вот пять правил
  9. Стоматолог понятно объясняет, нужны ли вам брекеты и что о них важно знать
  10. Стартовала выставка-конвент Unicon & Game Expo. Вот как выглядят ее гости и участники
  11. В Израиле в результате ракетной атаки погибла уроженка Беларуси
  12. «Расходы превышают доходы, нужно еще 10−15 млн». Олексин может выкупить торговый центр «Валерьяново»
  13. «Одна из нас умерла от отека мозга». История девушки, которая с друзьями отправилась за мухоморами
  14. Экс-капитана Генштаба за фото документа «польскому телеграм-каналу» приговорили к 18 годам за госизмену
  15. В программе белорусских каналов на следующую неделю нет «Евровидения». Попробовали разобраться, что это значит
  16. «Родителям сказал, что пойду пожить к другу». Студент отсидел три месяца, услышал приговор и сбежал за границу
  17. Открыли TikTok-парк, в планах — расчетно-кассовый центр. Как пробуют «оживить» торговый центр «Столица»
  18. «По приказу премировали людей». В лидском стройтресте рассказали, зачем раздавали деньги на 9 Мая
  19. Как под Барановичами спасают дворец Радзивиллов — копию итальянской виллы на озере Комо (нет, не той что Соловьева)
  20. Суарес почти 20 лет счастлив с одной женщиной (встретил ее в 15 и влюбился с первого взгляда)
  21. Возле Дома правосудия задержали журналиста TUT.BY. Ее отправили на Окрестина, в субботу будут судить
  22. Белорус принял участие в «спецоперации» и лишился более 200 тысяч долларов
  23. Лукашенко — о восстановлении горевшего костела в Будславе: Без государства ни черта не сделают все равно
  24. Фоторепортаж. На Куйбышева открылась «Песочница» — площадка с уличной едой, которую любят минчане
  25. Надежды нет? Прикинули, ждать ли белорусам тепла этим летом
  26. Лукашенко подписал указ о застройке 10 квадратных километров на севере Минска
  27. Марии Колесниковой предъявили окончательное обвинение
  28. После заявления Минтруда, что ветераны не получат выплаты к 9 мая, BYSOL запустил сбор. Сколько собрали
  29. Что сейчас происходит в Индии, которая шокирует мир смертностью от COVID-19? Рассказывают белоруски
  30. Флаги везде, «супермитинги» и «неотданная любимая». Как власть отвечала на идеи оппонентов


"Усё адно не ўлезеце ўжо ў залю, хадзеце лепш да нас!" — з усмешкай заклікаў у кнігарню Павал Касцюкевіч людзей, што спрабавалі прашчыміцца ў залю галерэі "Ў". Хоць за спінамі ў зімовых палітонах, прыцярушаных першым снегам, можна было хіба што пачуць вядоўцаў, але нічога не пабачыць. 13 студзеня стартаваў новы сезон бясплатных курсаў беларускай мовы, што сталіся сапраўднай падзеяй мінулага году.
 
Фото: generation.by
  
Ініцыятыва Кацярыны Кібальчыч "Мова ці кава" стартавала з Масквы і хутка распаўсюдзілася на Менск, збіраючы аншлагі – штотыдня цікавы фармат, харызматычныя вядучыя і вядомыя госці збіралі ў Менску болей за сотню людзей. Аднак з новага году курсы беларускай мовы яшчэ болей заінтрыгавалі беларускі культурніцкі асяродак паведамленнямі і чуткамі пра "змену фармату", "новы назоў" і нават "раскол". Па факце, сёння ў Менску ў адзін і той жа час, але ў розных месцах курсы беларускай мовы, зладжаныя рознымі камандамі, якія раней працавалі разам, сабралі аншлагі. Generation.by паспеў наведаць абодва заняткі, каб паглядзець, як і каму цікава вывучаць мову нанова.
 
На ўваходзе ў галерэю "Ў", дзе 13 студзеня стартаваў новы курс "Мова нанова", было ня ўбіцца. Натоўп падпіраў ужо з вуліцы. Болей за дзве сотні дык дакладна здолелі прашчыміцца ў залю. Тут і моладзь, і людзі сталага веку. Самыя хітрыя ўтварылі чаргу і з боку калідору, які яднае кнігарню "Логвінаў", галерэю "Ў" і краму дызайнерскіх рэчаў. Горача сёння было і ў кнігарні – Наталка Харытанюк і Ігар Бабкоў акурат ладзілі падвойную прэзентацыю, абодва выпусцілі кнігі.

Фото: generation.by
 
Курсы, якія ладзяцца ў галерэі "Ў", завуцца цяпер "Мова нанова" і маюць пастаянных вядучых – Глеб Лабадзенка і Алеся Літвіноўская, якія добра вядомыя менскай публіцы, бо вялі "Мовуцікаву" ў Менску ў мінулым годзе. Цяпер жа вядоўцы вырашылі ладзіць свае курсы, з падобным фарматам, з запрашэннем адметных гасцей, аднак з новым назовам — "Мова нанова".

Фото: generation.by
Фото: generation.by
Глеб, заціснуты на пятачку паміж экранам і публікай, весела распавядае пра навагоднія прыгоды, калі стваралі сайт для новых курсаў літаральна пад святочнай ёлкай. На экране — відэа з Рыгорам Барадуліным, які адмыслова напісаў да старту новых курсаў верш. А наперадзе чакаецца запрашэнне адметных гасцей у залю праз Інтэрнэт. Такім чынам незамяняльны для беларускай культуры Стэфан Эрыксан здолее зноўку наведаць галерэю "Ў" і без перасячэння мяжы. Як бы ні было займальна (а наперадзе яшчэ чакаў майстар-клас з самым сапраўдным пекарам!) аднак інтрыга цягне нас завітаць у "ЦЭХ".

Фото: generation.by
 
Каманда пад кіраўніцтвам Кацярыны Кібальчыч працягнула курсы "Мова ці кава", аднак з новым фарматам – новае месца, розныя вядучыя, анансаваныя вострыя дыскусіі і моладзевы фармат.
 
Падыход да кластэру "ЦЭХ" традыцыйна інтрыгуе цёмнымі завулкамі з аўтасервісамі, у глыбіні якіх навісае шэры змрочны будынак, які па-моладзеваму ўспрымаецца хутчэй як модны сквот. Не заблукаць дапамагаюць указальнікі, а ўрачыстага настрою дадае чаканы першы снег у гэтым годзе.

Фото: generation.by
 
Тут свабадней, вялізны будынак з высачэзнымі столямі для такіх натоўпаў дакладна больш выйгрышны. Людзей таксама безліч, пераважна моладзь, знаёмыя-незнаёмыя. Адразу ў залі кавярня, дзе можна ўзяць кавы-гарбаты-капучына, чым многія і карыстаюцца. Тут вядоўцамі сёння Алесь Залеўскі, які таксама "засвяціўся" на менскай "Мова ці кава" да Новага году, і Васіль Дранько-Майсюк. Тут жа і сама Кацярына Кібальчыч, і вядучыя наступнага занятку Валярына Кустава і Франак Вячорка. Агульная атмасфера найперш гэтым і розніцца – у імпрэзе, бо заняткам назваць неяк вузка, удзельнічаюць усе. Жарсці накаляюць дэбаты з удзелам беларускіх рэстаратараў. Што рабіць, каб афіцыянты не крывілі твар пры замове ў іх "кубачка гарбаты і рахунка"? І што рабіць рэстаратарам, для якіх мову дыктуе кліент, які рускамоўны? Наступным разам стваральнікі інтрыгуюць дыскусіяй "Рускія ў горадзе" пра гасцей сталіцы.

Фото: generation.by

Фото: generation.by
 
Па першых занятках усяго не прадкажаш, ды й каманды не раскрываюць усіх сакрэтаў. Аднак пакуль такі падзел выглядае на карысць. Абодва заняткі нават паасобку сабралі болей людзей, чым у мінулым сезоне, які і так славіўся папулярнасцю. І без таго цікавыя курсы сталі яшчэ больш цікавымі, і ў наведнікаў з’явіўся выбар.
 
"Мова ці кава": "ЦЭХ", вялікая індустрыяльная заля, альтэрнатыўна, каманда розных вядучых, актуальныя тэмы ў дыскусіях і дэбатах, кавярня наўпрост на месцы, моладзевая публіка, а для студэнтаў БДУІР, БНТУ і іншых літаральна праз дарогу, можна прыбягаць, не паспеўшы зашпіліць зімовую вопратку.
 
"Мова нанова": галерэя "Ў", цэнтар горада, побач метро, харызматычныя і пастаянныя вядучыя. Калі раптам не хопіць месца, можна працягнуць вывучэнне беларускай мовы, прыкупіўшы сучаснай літаратуры ў кнігарні, што месціцца праз сценку, ці працягнуць практыку за філіжанкай кавы ў кавярні.
Пакуль што абодва курсы ладзяцца штопанядзелак а 19.00. Дзе сустрэнемся? 
-50%
-30%
-30%
-35%
-15%
-12%
-17%
-20%
-10%
-20%
-9%