1. Инфекционист — о поставках в Беларусь вакцины от Pfizer и BioNTech и реакциях на прививку от COVID-19
  2. Арина Соболенко выиграла турнир в Мадриде, одолев первую ракетку мира
  3. Главный скандал «фигурки»: россияне выиграли золото Игр, но через 5 дней его вручили и канадцам. Как так?
  4. «Он меня слышит, реагирует на голос». Что сейчас с Ромой, который вынес из огня брата
  5. Lada Vesta больше не лидер продаж, Rapid тоже нашли замену: какие машины сейчас покупают белорусы
  6. Лукашенко пообещал «ягодки» по «делу о госперевороте» и вспомнил «убийства друзей-президентов»
  7. Эксперт рассказал, что можно сажать рядом с помидорами, а что — нельзя
  8. Бабарико, Тихановская и Цепкало о том, как для них началась избирательная кампания в прошлом году
  9. В Польше задержали самую крупную в истории партию контрабандных сигарет из Беларуси
  10. «Поняли, у собаки непростая судьба». Минчане искали брошенному псу дом и узнали, что он знаменит
  11. 22 года назад пропал бывший глава МВД и оппозиционный политик Юрий Захаренко
  12. Ведущий химиотерапевт — о причинах рака у белорусов, влиянии ковида и о том, сколько фруктов есть в день
  13. Позывной «Птица». Удивительная история разведчицы Базановой, которая создала в оккупированном Бресте свою резидентуру
  14. «Хочу проехать по тем местам». Актер Алексей Кравченко — об «Иди и смотри» и съемках в Беларуси
  15. До +26°С! Прогноз погоды на длинные выходные
  16. Нарколог рассказала, почему стоит обращать внимание на состав алкоголя
  17. Как белорусские сигареты оказываются в опломбированных вагонах с удобрениями? Попытались найти ответ
  18. «Когда войну ведут те, кто уже проиграл». Чалый объясняет «красные линии» и угрозы Лукашенко
  19. Сколько людей пришло в ТЦ «Экспобел», где бесплатно вакцинируют от коронавируса
  20. Соседние страны выявляют все больше контрабандных белорусских сигарет. Какие партии были самыми крупными?
  21. «1700 рублей, СМС о зачислении пришло ночью». Какие выплаты в этом году к 9 Мая получают ветераны
  22. Паша «Мясной король». Как популярный гродненский блогер занялся мясным мини-бизнесом, который вдруг «выстрелил»
  23. Властям в апреле удалось пополнить резервы валютой. Белорусы отвернулись от доллара?
  24. Год назад стартовала, возможно, главная избирательная кампания независимой Беларуси. Как это было
  25. Участвовавший в испытании «Спутника V» минчанин спустя полгода проверил, что ему вкололи
  26. «Мировой тренд — „толерантное“ топливо». Старший вице-президент ТВЭЛ — про топливо для БелАЭС
  27. Эксперт рассказал, что можно посадить в длинные выходные, а что еще рано сажать
  28. Колючая проволока и бронетранспортер. Каким получился «Забег отважных» в парке Победы
  29. Белгидромет предупредил о заморозках в ночь на 9 мая
  30. Тест. Вы хорошо ориентируетесь в простых вопросах экономики?


Лепшыя работы народных умельцаў з розных рэгіёнаў краіны аматары рамёстваў змогуць цяпер ня толькі пабачыць, але й набыць. Падрабязнасьці паведамляе наш карэспандэнт Галіна Абакунчык.

"Славутыя майстры" - першая ў Беларусі мастацкая выстава-продаж, якая цяпер будзе мець сталую "прапіску" у Траецкім прадмесьці Менску. Адкрыцьцю галерэі папярэднічала традыцыя "Траецкіх кірмашоў", якія больш за тры гады праходзяць на ўзьбярэжжы Сьвіслачы.

З раньняй вясны й да позьняй восені майстры з самых аддаленых куткоў Беларусі прывозяць на сталічны кірмаш свае самабытныя работы. Кіраўніцтва Беларускага фонду культуры, якое зьяўляецца арганізатарам гэтых сьвятаў, тым часам, небеспадстаўна шкадавала, што на выбітныя творы мастацтва менчукі могуць палюбавацца толькі адзін дзень. Гэтак узьнікла ідэя адкрыць стацыянарную выставу-продаж, каб ня толькі ўдзельнікі "Траецкіх кірмашоў", але й гараджане ды госьці сталіцы змаглі пабачыць ды набыць рукатворныя цуды народных умельцаў.

Таму пры ўдзеле грамадзкага таварыства "Славутасьць" у Беларускім фондзе культуры адкрылася ўнікальная выстава. Разьбяры, ткачыхі, вышывальніцы й жывапісцы будуць прывозіць паказаць, а таксама й прадаць свае найлепшыя работы. А тое, што для шмат каго рамяство - адзіная крыніца існаваньня - на ўласным досьведзе пераканалася вясковая саломапляцельніца з Гарадзеншчыны Вера Салдатава.

В.С.: - Наш народ вельмі бедны. Толькі дзякуючы "Славутасьці", мне ўдаецца жыць у вёсцы, займацца саломкаю й прадаваць свае вырабы. І толькі за гэтыя грошы я жыву, змагла нават купіць дом. Мне ніводнага разу не даводзілася выяжджаць за мяжу, а вось мае работы бываюць там рэгулярна. І яшчэ ні адна не вярнулася назад. Усе распрадаюцца.

На першай выставе "Славутых майстроў" можна пабачыць саламянага "Пэгаса" Веры Салдатавай, аб'ёмныя карціны-мініяцюры Людмілы Івановай, флярыстыку Натальлі Мацьвеевай, расьпісныя яйкі Кацярыны Пакаліцынай. Аднак аснову першай, сталай выставы-продажу "Славутыя майстры" ў Траецкім складаюць работы ганчароў.

Мастак-кераміст Сяржук Несьцярэўскі, як і шмат хто зь ягоных калегаў, ускладае на галерэю вялікія надзеі, бо складанасьці ў рэалізацыі ўнікальных твораў, а таксама нямала іншых праблем народных майстроў, цяпер дзяржаву не хвалююць.

В.С.: - Дзяржава да майстроў ставіцца аніяк. Кажуць пра нейкія ільготы, але калі даводзіцца арэндаваць памяшканьне альбо калі трэба купляць матэрыялы, то пра нейкія паблажкі й гаварыць не даводзіцца. Дапамагаюць вось такія грамадзкія арганізацыі, як тая ж самая "Славутасьць". Дзяржава не цікавіцца нашымі праблемамі й вынік, як гаворыцца, не прымусіў доўга чакаць: напачатку 1990-х фармаваўся рынак работаў майстроў народнай творчасьці. Цяпер яго амаль няма.

"Славутыя майстры" - першая й пакуль адзіная ў Беларусі сталая выстава-продаж, на якую прапанавалі свае вырабы каля дзесяці народных умельцаў. Ад актыўнасьці пакупнікоў будзе залежаць і хуткасьць абнаўленьня экспазыцыі. Тым часам, у нашай краіне працуюць 2,5 тысячы афіцыйна зарэгістраваных народных майстроў. У сапраўднасьці ж нашчадкаў дзедавых рамёстваў больш за 10 тысячаў. Так што чакаць свайго часу таленавітым работам сотняў бандароў, пляцельнікаў з лазы й кавалёў давядзецца, відаць, яшчэ не адзін год.

Галіна Абакунчык

Радыё Рацыя
-10%
-30%
-9%
-50%
-25%
-5%
-50%
-20%
-10%
0073023