5 снежня ў Музеі старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адкрылася выстаўка работ студэнтаў кафедры касцюма і тэкстылю Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў “Маляванка: традыцыі і сучаснасць”.

Фото TUT.BY

Маляванка – традыцыйны від беларускага народнага мастацтва, дэкаратыўны жывапіс клеявымі фарбамі па палатну. Гэтай тэхніцы ўжо шмат вякоў, маляванкі размяшчаліся яшчэ на харугвах. А адметнае ў ёй – шчырасць і чыстасардэчнасць, адсутнасць пафасу, якія дазваляюць аўтару выразіць імкненні сваёй душы.

Студэнты, якія зараз ужо падыходзяць да здачы дыпломаў, працавалі над маляванкамі на працягу 3-га курсу. На ўсю працу спатрэбіўся адзін месяц, а малюецца звычайна гуашшу ці акрылам.

Што да планаў, то, акрамя аднаго хлопца, ніхто не плануе паглыбляцца ў маляванкі. Пра далейшае месца працы студэнты нічога канкрэтнага не сказалі, але патлумачылі, што валодаюць рознымі тэхнікамі, сярод якіх батык, ткацтва. І гэта пашырае магчымасці працаўладкавання: “Калі ёсць жаданне, можна пайсці дызайнерам на прадпрыемствы,” – канстатавала адна студэнтка, але без асаблівага энтузіязму.

Фото TUT.BY Фото TUT.BY
Фото TUT.BY Фото TUT.BY

Падчас вучобы студэнты рабілі копіі арыгінальных маляванак (напрыклад, Язэпа Драздовіча), а потым рабілі свой уласны твор ў тэхніцы маляванкі. Такім чынам дэманстравалася пераемнасць беларускай традыцыі ў сучаснасці. Куратары працы адзначылі, што студэнты заўсёды трошкі "ныюць", чаму іх схіляюць у народнасць: “Але давайце разбярэмся, адкуль мы выйшлі, для чаго і куды ідзем, а потым на аснове гэтага будзем рабіць нешта новае”. Таму студэнты трэцяга курса кірунку спецыяльнасці “вырабы з тэкстылю” творча знаёмяцца з гісторыяй і тэхналогіяй традыцыйнай беларускай маляванкі і тымі творчымі магчымасцямі, якія маляванка прадстаўляе мастаку-тэкстыльшчыку. Як падкрэслілі арганізатары, выставіліся студэнты ў “намоленым месцы”, таму што ў музеі храніцца адна з найлепшых калекцый маляванак.

Фото TUT.BY Фото TUT.BY
Прыклад сучаснай маляванкі

Фото TUT.BY

Фото TUT.BY
На першым плане копія маляванкі Язэпа Драздовіча

Фото TUT.BY

Фото TUT.BY

Фото TUT.BY Фото TUT.BY

Выстаўку і многія іншыя аб’екты беларускай культуры можна ўбачыць у Музеі старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі – г. Мінск, вул. Сурганава, д.1,к.2. 
-35%
-24%
-20%
-50%
-50%
-50%
-6%
-10%