12 снежня на цырымоніі ў арт-цэнтры “Юла” вызначаць новых уладальнікаў прэміі “Героі году” ад парталу Tuzin.fm. Селета пераможцу будуць вызначаць і ў намінацыі “Дэбют году”, паведаміў TUT.BY кіраўнік парталу Сяргей Будкін.
 
Ужо 11-ты год запар слушны беларускі партал “Тузін Гітоў” падводзіць вынікі музычнага году. Летась прэмію атрымаў гурт Akute. А вось сёлета ў шорт-лісце прэміі адразу пяць прэтэндэнтаў. “Нас цешыць той факт, што беларуская незалежная сцэна дасягнула такога ўзроўню. Шмат камандаў запомніліся сёлета сваімі канцэртамі, праектамі, песнямі і кліпамі. Радуе яшчэ больш тое, што такі ж багаты выбар сярод дэбютантаў”, – кажа Сяргей Будкін.

У намінацыі “Дэбют году” на перамогу прэтэндуюць рэпер Sp Kava, фольк-эмбіент праект Dzivia, поп-рок-гурт Hurma, псіхадэлічны Tonqixod, рамантычны дуэт Navi. Атрымаць званне “Героі году” маюць шанец :B:N:, N.R.M., Re1ikt, “Ляпіс Трубяцкой” і BosaeSonca.

Пераможцы па гэтых двух намінацыях будуць абвешчаныя непасрэдна на канцэрце, дзе выступяць шэраг намінантаў: Tonqixod, Hurma, Sp Kava, Re1ikt і :B:N:. Весці канцэрт будзе музыкант і шоўмен Алег Хаменка. Па добрай традыцыі, наведнікаў чакаюць падарункі ад сталага партнеру "Тузіна Гітоў" – кампаніі "Будзьма беларусамі".
{banner_819}{banner_825}
-30%
-20%
-30%
-45%
-20%
-50%
-10%
-10%
-20%
-46%