Поддержать TUT.BY
Коронавирус: свежие цифры


Юлия Копылова, Александр Гойшик, Дмитрий Белковский,

Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.

Открыть/cкачать видео (15.27 МБ)
 
Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы ўпершыню ў Беларусі рыхтуе грандыёзны праект - спектакль "Пан Тадэвуш" паводле легендарнай паэмы класіка сусветнай літаратуры Адама Міцкевіча.
 
Пачатак ХІХ-га стагоддзя. Ваколіцы Наваградка. Ліцвінская шляхта чакае прыходу войскаў Напалеона. А разам з гэтым - крывавая вендэта і шчымлівае каханне, пякучыя таямніцы і высакародныя ўчынкі, паляванне і смяротныя бітвы... Па словах рэжысёра-пастаноўшчыка, мастацкага кіраўніка тэатра, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі РБ Мікалая Пінігіна, "Пан Тадэвуш" - гэта забытая гісторыя Беларусі, якая адраджаецца на сцэне Купалаўскага тэатра. Сваёй мэтай трупа бачыць і адкрыцце невядомыя старонак беларускай гісторыі, беларускай шляхецкай культуры. Але вядомыя 400 старонак твора нерэальна было ўціснуць у дзве гадзіны спектакля - у сцэнарыі каля 60 старонак. Сюжэт захавалі амаль цалкам. Дарэчы, "Пан Тадэвуш" гледачы ўбачаць у пачатку наступнага года, але праца над пастаноўкай ужо ідзе поўнай хадой. Як праходзяць рэпетыціі і хто будзе галоўнымі героямі? TUT.BY апынуўся на прагоне адной з самых масавых сцэн пастаноўкі.
 
Мікалай Пінігін прызнаецца, што звышмэта пастаноўкі - асветніцкая. "Міцкевіч - ён ці не большая зорка за рускага Пушкіна, але мы не надта знаёмыя з ягонай творчасцю. Мы хочам адкрыць для гледачоў невядомае, ці паказаць забытае". 
 
Журналіст TUT.BY-ТВ вырашыў спраўдзіць на вуліцах сталіцы, ці ведаюць мінчукі, пра што паэма "Пан Тадэвуш". 

Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.

Открыть/cкачать видео (10.08 МБ)
-44%
-50%
-5%
-5%
-10%
-10%
-50%