103 дня за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. Горбачев: Я не раз говорил, что Союз можно было сохранить
  2. Минское «Динамо» сражается со СКА в Кубке Гагарина. Онлайн
  3. «Подошел мужчина в одежде рыбака». Как судили пенсионерок, задержанных на выходе из электрички
  4. Что известно о «собственной ракете для „Полонеза“», которую создали в Беларуси
  5. «Деревня умирает! Здесь живут 4 человека — и все». История Анатолия, который работает в автолавке
  6. Прививать всех желающих от COVID-19 начнут в апреле. Вакцина будет от белорусского предприятия
  7. В Витебске увольняют Владимира Мартова — реаниматолога, который первым в Беларуси честно говорил о ковиде
  8. Лукашенко рассказал о подробностях переговоров с Путиным
  9. Вот почему он стоит больше 100 тысяч евро. В Минск привезли первый Mercedes S-класса нового поколения
  10. «Готовились к захвату зданий в Гомеле». СК — об экстрадиции Тихановской и деле в отношении ее доверенных лиц
  11. Убийца 79 белорусов, сжег пять деревень. Вспоминаем о Буром — в память о нем в Польше проводятся марши
  12. Чиновники обновили базу тунеядцев. С мая с иждивенцев будут брать по полным тарифам за отопление и газ
  13. Какой будет погода весной и стоит ли прятать теплые пуховики в марте
  14. Беларусбанк вводит лимиты по некоторым операциям с банковскими карточками
  15. «Тут мы ощущаем жизнь». Как семья горожан обрела счастье в глухой деревне и открыла там бизнес
  16. Суд по делу «ноль промилле», новые задержания, планы по экстрадиции Тихановской. Что происходит 2 марта
  17. Суды над журналистами, маникюр прокурора, морозы и снег. Февраль-2021 — в фотографиях TUT.BY
  18. Получающих зарплату «в конвертах» планируют привлекать по «административке»
  19. Водители жаловались, что после поездки по М10 не могут отмыть машины. Вот что рассказали дорожники
  20. Латушко ответил жене Макея: Глубина лицемерия и неспособность видеть правду и ложь просто зашкаливает
  21. Жуткое ДТП в Волковысском районе: погибли три человека, в том числе новорожденный ребенок
  22. «Единственным справедливым решением был бы оправдательный приговор». Заявление TUT.BY по делу «ноль промилле»
  23. «Пары начинались в 3 утра». Белорусы, которые учатся в Китае, не могут вернуться в вуз
  24. Ватные палочки, серные пробки. Врач — о том, из-за чего еще слух может стать хуже
  25. Приговор по делу о «ноль промилле»: полгода колонии журналистке TUT.BY и два года врачу с отсрочкой
  26. С 2 марта снова дорожает автомобильное топливо
  27. Виктор Лукашенко получил звание генерал-майора запаса. Предыдущее его известное звание — капитан
  28. Был боссом Дудя, построил крутой бизнес в России, а сейчас помогает пострадавшим за позицию в Беларуси
  29. «Радуюсь „мягкому“ приговору для невиновных людей». Известные белорусы — о приговоре врачу и журналисту
  30. «Проверяли даже на близнецах». В метро запустили оплату проезда по лицу. Как это работает


27 лістапада (14 лістапада па старым стылі) 2013 года спаўняецца 110 гадоў з дня нараджэння вядомага беларускага паэта, празаіка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі, заслужанага дзеяча культуры Беларусі Піліпа Пестрака.
 
Фотаздымкі прадстаўлены аддзелам рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі
Піліп Пестрак. 1970 год

Чытайце таксама:

Рукапісы не гараць. Максім Гарэцкі: Жыццё праляцела, як адзін дзень >>>
 
Рукапісы не гараць. Як з простага хлопца з вёскі вырас сусветна вядомы батанік >>>
Будучы пісьменнік нарадзіўся ў вёсцы Сакоўцы Слонімскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Івацэвіцкі раён Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і.
 
- Тая хатка заўсёды стаіць прад вачыма, хоць яе ўжо даўно няма, – пісаў Піліп Пестрак у сваёй аўтабіяграфіі. – Яна была не толькі старая, бо адразу будавалася са старога бярвення, але і на дзіва малая. Цяпер, з перспектывы часу, дзівуешся, як магло мясціцца, жыць у ёй адзінаццаць душ сям’і. Але неяк жылося – вядома, больш з бядою.

Фотаздымкі прадстаўлены аддзелам рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі
Аўтабіяграфічы нарыс “Дарогай жыцця”. Аўтограф. 1958 год

Першую навуку хлопчык спасцігаў у двухкласным вучылішчы Міністэрства народнай асветы ў сяле Бусяж.

У 1914 годзе Першая міравая вайна вымусіла сям’ю Пестракоў эвакуіравацца ў Самарскую губерню, дзе ў сяле Максімаўка Піліп працягваў вучобу ў народным вучылішчы. Пасля заканчэння працаваў памочнікам рахункавода ў крэдытным таварыстве. У 1918 годзе, скончыўшы месячныя бібліятэчныя курсы, юнак паступіў у пяты клас Бузулукскай гімназіі, але правучыўся там толькі год – гімназію зачынілі з прычыны эпідэміі тыфу. Вярнуўшыся ў Максімаўку, Піліп Пестрак уладкаваўся на працу памочнікам бухгалтара ў мясцовым валвыканкаме.
 
У 1920 годзе юнак паступіў на сацыяльна-гістарычны факультэт Самарскага ўніверсітэта.
 
Фотаздымкі прадстаўлены аддзелам рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі
Студэнт Самарскага ўніверсітэта. 1920 год

На пачатку зімы 1921 года з прычыны голаду на Паволжы юнак разам з бацькамі вярнуўся ў Заходнюю Беларусь. Пазней пісьменнік адзначаў, што “шасцігадовае знаходжанне на Паволжы ў самую пару юнацтва сфарміравала маю душу, дало ёй зарад на ўсё жыццё, і такі зарад, якога можна пажадаць кожнаму юнаку і дзяўчыне нашага часу”.

Радзіма сустрэла голадам і разрухай. Да таго ж сям’ю напаткала вялікае гора – ад тыфу памерлі бацька, сястра і брат. Каб неяк зарабіць на пражыццё, Піліп уладкаваўся рабочым на лесапільны завод, потым працаваў лесарубам, служыў лесніком у купцоў-лесапрамыслоўцаў пад Слонімам.

У верасні 1924 года юнака мабілізавалі на вайсковую службу у артылерыйскі полк ў горадзе Торунь. Там ён скончыў падафіцэрскую школу і атрымаў чын капрала. Некаторы час малады вайсковец працаваў у батарэйнай канцылярыі, а таксама выконваў абавязкі бібліятэкара, выкладаў геаграфію і польскую мову салдатам, палова з якіх была родам з Беларусі.
 
Фотаздымкі прадстаўлены аддзелам рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі
Пасведчанне аб заканчэнні падафіцэрскай школы ў Торуні. 1925 год

Нягледзячы на прапановы застацца на звыштэрміновую службу, Піліп Пестрак у 1926 годзе вярнуўся дамоў, і ў тым жа годзе далучыўся да Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі, стаў членам павятовага камітэта Беларускай работніцка-сялянскай грамады ў мястэчку Косава.
 
У той жа час Піліп Пестрак пазнаёміўся з паэзіяй Янкі Купалы і Якуба Коласа, ўразіўся ёю і натхніўся на складанне па-беларуску ўласных вершаў. Першыя спробы пяра паэта можна аднесці да 1923 года. У 1927 годзе ў часопісе “Родныя гоні” пад псеўданімам Звястун быў апублікаваны першы верш Пестрака “Наперад, гэй”.
 
Фотаздымкі прадстаўлены аддзелам рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі
Верш “Наперад, гэй…”. Родныя гоні. 1927 год

- З першым вершам, – успамінаў паэт, – я, здаецца, уступіў на шлях барацьбы за родную краіну, і з таго часу верш зрабіўся ўжо частым госцем. Так стаў расці ўва мне беларускі паэт.

У лютым 1927 года за ўдзел у арганізацыі камуністычнай дэманстрацыі Піліпа Пестрака арыштавалі і адправілі ў турму: спярша ў Пружаны, потым у Гродна. Паўторны арышт адбыўся ў студзені 1929 года: Гродзенскі акруговы суд прыгаварыў Пестрака да трох гадоў зняволення. Пасля вызвалення ў 1933 годзе паэта накіравалі інструктарам ЦК КПЗБ у Пінскую акругу, але ўжо ў 1934 годзе ён зноў апынуўся за кратамі: два гады правёў у пінскай турме, потым сядзеў ў віленскай турме на Лукішках. Там разам з палітвязнямі ўдзельнічаў у аднаўленні нелегальнага рукапіснага часопіса “Краты”, для якога пісаў вершы, а таксама невялічкія апавяданні.
 
Фотаздымкі прадстаўлены аддзелам рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі
Верш “Пасля прысуду”. Аўтограф. 1936 год

З Лукішак паэта перавезлі ў Гродзенскую турму, адкуль разам з іншымі вязнямі іх вызваліла Чырвоная армія у верасні 1939 года. Агулам паэт прабыў за кратамі каля 11 гадоў.
 
Фотаздымкі прадстаўлены аддзелам рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі
“З турэмных успамінаў”. Аўтограф. 1967 год

У тым жа годзе Піліпа Пестрака прынялі ў члены Саюза пісьменнікаў Беларусі, а ў 1940 годзе ўбачыў свет яго першы невялічкі зборнік “На варце”.
 
Фотаздымкі прадстаўлены аддзелам рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі
Білеты члена Саюза пісьменнікаў СССР і БССР. 1947 і 1952 гады

У 1939–1940 гадах пісьменнік ажыццяўляў шырокую службовую і грамадскую дзейнасць: працаваў сакратаром гаркама КПБ у Гродне, быў абраны дэпутатам Народнага сходу Заходняй Беларусі ў Беластоку, дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР па Гродзенскай выбарчай акрузе, адначасова з’яўляўся старшынёй Беластоцкага аддзялення СП БССР.
 
Фотаздымкі прадстаўлены аддзелам рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі
Партрэт Піліпа Пестрака работы мастака Аляксандра Дзяталы. 1953 год

Вялікая Айчынная вайна застала Пестрака ў Гродне. У 1942 годзе, калі арганізавалі першыя партызанскія атрады, ён уступіў у злучэнне Жытомірскай вобласці пад камандаваннем генерал-маёра Сабурава. Быў байцом, потым працаваў у рэдакцыі партызанскай газеты, рэдактарам партызанскага часопіса.
 
Фотаздымкі прадстаўлены аддзелам рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі
Даведка камандзіра партызанскага атрада імя Калініна аб уступленні Піліпа Пестрака ў партызанскі атрад у лютым 1943 года і партызанскі білет пісьменніка 1950-х гадоў

У ліпені 1943 года Пестрака адправілі ў Маскву і прызначылі начальнікам Упраўлення па справах мастацтва пры СНК БССР.
 
Фотаздымкі прадстаўлены аддзелам рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі
Дакументы часоў Вялікай Айчыннай вайны. 1943–1944 гады

Лірыка паэта ваенных гадоў знайшла адлюстраванне ў зборніку вершаў “За сваю Айчыну” (1946). З 1946 па 1948 год Пестрак працаваў у Інстытуце літаратуры Акадэміі навук Беларусі, літкансультантам па прозе ў Саюзе пісьменнікаў Беларусі.
 
Фотаздымкі прадстаўлены аддзелам рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі
Пасведчанне навуковага супрацоўніка Інстытута літаратуры Акадэміі навук Беларусі. 1947 год

У пасляваенны перыяд з-пад пяра пісьменніка пачынаюць выходзіць празаічныя творы – апавяданні, кароткія замалёўкі, прысвечаныя падзеям вайны, зараджэнню партызанскага руху на Беларусі. Паступова проза займае галоўнае месца ў творчасці Піліпа Пестрака, хаця і ад паэзіі ён таксама не адмаўляецца, выкарыстоўвае такія вершаваныя формы, як санет, байка.
 
Фотаздымкі прадстаўлены аддзелам рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі
Апавяданні “Прапаўшы атрад”, “Закон леса”, “Вёска Відная”, “Гараць вёскі”. Чарнавыя аўтографы. 1946 год

Фотаздымкі прадстаўлены аддзелам рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі
Санет “Возера Свіцязь”. Чарнавы аўтограф. 1960 год

Фотаздымкі прадстаўлены аддзелам рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі
Байка “Сокал і малпа”. Аўтограф. 1960-я гады

Амаль пяць гадоў напружанай працы Пестрак прысвяціў раману “Сустрэнемся на барыкадах”. Па словах пісьменніка, твор “вырас з глыбінь перажытага часу” і ў значнай ступені распавядаў пра жыццёвы шлях самога аўтара. Даследчыкі творчасці Піліпа Пестрака лічаць раман адным з першых і найбольш значных у беларускай мастацкай прозе, прысвечаных жыццю і барацьбе працоўных Заходняй Беларусі за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне.
 
Фотаздымкі прадстаўлены аддзелам рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі
Раман “Сустрэнемся на барыкадах” з дарчым надпісам. 1954 год

Фотаздымкі прадстаўлены аддзелам рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі
Піліп Пестрак. 1950-я гады

У 1958 годзе ўбачыў свет зборнік “Лясная песня”, у які ўвайшлі шматлікія апавяданні Піліпа Пестрака, што адлюстроўвалі партызанскую барацьбу ў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, мінулае беларускага народа.
 
Фотаздымкі прадстаўлены аддзелам рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі
Апавяданні “Наручны гадзіннік”, “А раптам…”. Чарнавыя аўтографы. 1960 і 1961 гады

Аднак знакавым ў творчасці пісьменніка з’яўляецца раман “Серадзібор” (1963), за які Піліп Пестрак ў 1964 годзе атрымаў Дзяржаўную прэмію Беларусі імя Якуба Коласа. У творы ідзе аповед пра беларускую зямлю і людзей, якія яе аднаўляюць.
 
Фотаздымкі прадстаўлены аддзелам рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі
Піліп Пестрак. 1955 год

Фотаздымкі прадстаўлены аддзелам рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі
Раман “Серадзібор” і матэрыялы да яго. 1963 і 1964 гады

Шматлікія пераклады твораў самога паэта на розныя мовы народаў свету сведчаць пра яго папулярнасць і па-за межамі Беларусі. На яго вершы кампазітарамі Анатоліем Багатыровым, Яўгенам Цікоцкім напісаны песні.
 
Фотаздымкі прадстаўлены аддзелам рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі
Дэпутацкія білеты. 1953 і 1971 гады
 
Піліп Пестрак узнагароджаны ордэнамі Кастрычніцкай рэвалюцыі, Дружбы народаў, двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага сцяга, медалямі, сярод якіх медаль “Заслужаны для польскай культуры”.

У 1968 годзе Піліпу Пестраку прысвоілі званне заслужанага дзеяча культуры Беларусі.
 
Фотаздымкі прадстаўлены аддзелам рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі
Пасведчанне Заслужанага дзеяча культуры Беларусі. 1968 год

22 жніўня 1978 года пісьменнік пайшоў з жыцця.
 
Імя Піліпа Пестрака носіць Івацэвіцкая раённая бібліятэка, вуліцы ў Мінску і Гродне. На доме у Мінску, дзе ён жыў, устаноўлена мемарыяльная дошка.
 
Фотаздымкі прадстаўлены аддзелам рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі
Піліп Пестрак. 1970-я гады
 
Матэрыял падрыхтавалі Таццяна Жук і Марына Ліс, навуковыя супрацоўнікі аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі.
 
У Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі зберагаецца асабісты архіў пісьменніка Піліпа Пестрака
-15%
-20%
-30%
-25%
-10%
-10%
-10%
-5%
-10%
-40%