/ Фото: Вадим Замировский /

9 лістапада ў кнiгарні "ЛогвінаЎ" у межах літаратурнага фестываля "Лятучы стол Караткевiча" прайшоў ранішнік "Дзiкае маляванне". Паэт і мастак Адам Глобус з нагоды прадставіў чацвёртае выданне комікса "Дзiкага палявання караля Стаха".

Фото: Вадим Замировский, TUT.BY

Адам Глобус добра ведаў Уладзіміра Караткевіча, яго сям'я жыла па суседстве. І ўжо тады, калі выйшла кніга пра караля Стаха, нарадзілася ідэя стварыць комікс па матывах твора. 

"У кожнага народа павінна быць свая легенда, і ў нас ёсць кароль Стах", - лічыць Адам Глобус. Дзецям, якія прыйшлі на "маляванку", ён расказаў, што кароль Стах прыходзіць караць тых, хто не любіць сваю краіну Беларусь.  

Інтэрактыўную частку праграмы вяла мастачка Наталля Гарачая: дзеці ўгадвалі халодныя і цёплыя колеры, а пасля размалёўвалі комікс.

Фото: Вадим Замировский, TUT.BY Фото: Вадим Замировский, TUT.BY

Фото: Вадим Замировский, TUT.BY Фото: Вадим Замировский, TUT.BY Фото: Вадим Замировский, TUT.BY

Фото: Вадим Замировский, TUT.BY

"Дзiкае маляванне" праходзіла ў межах грамадска-культурнай кампаніі "Будзьма беларусамi!" і кнiгарнi "ЛогвінаЎ”.

Фестываль “Лятучы стол Караткевiча" працягнецца да 26 лістапада. У яго межах 12 лістапада а 19-й у галерэі "Ў" па адрасе: пр. Незалежнасці, 37а пройдзе канцэрт Змітра Вайцюшкевіча “Скрыпка дрыгвы” - прагучаць творы з альбома “Беларуская песня” на вершы Караткевіча. 13 лістапада ў кнiгарні "ЛогвінаЎ” па тым жа адрасе ў той жа час адбудзецца сустрэча з аўтарам кнігі “Ордэн Белай Мышы” Уладзімірам Арловым з нагоды перавыдання кнігі.   
-52%
-15%
-20%
-10%
-57%
-30%
-10%
-30%
0066856