Вікторыя Рассейкіна,

Рэспубліканскі літаратурны конкурс “БрамаМар” пачынае трэці сезон. Арганізатары праекта зацікаўленыя ў тым, як знайсці таленты сярод моладзі, падтрымаць і дапамагчы студэнтам у творчай самарэалізацыі.


 
Конкурс з’явіўся ў 2010 годзе на кафедры літаратурна-мастацкай крытыкі Інстытута журналістыкі БДУ. За два гады ён сабраў працы каля 500 удзельнікаў. У 2013 годзе “БрамаМар” стаў лаўрэатам конкурса “Лепшы маладзёжны праект БДУ”.
 
Сёлета з 15 кастрычніка да 15 снежня “БрамаМар” чакае творы студэнтаў па наступных намінацыях: проза, паэзія, крытыка, пераклад, драматургія, белетрыстыка, дзіцячая літаратура. Тэматычна творы не абмяжоўваюцца.
 
Конкурс пройдзе ў два туры. Падчас першага студэнты дасылаюць свае творы ў адпаведнасці з намінацыямі на скрыню bramamar2013@gmail.com, а журы ў складзе вядомых літаратараў вызначае фіналістаў.
 
Падчас другога тура фіналісты атрымаюць літаратурныя заданні і бліжэй пазнаёмяцца з удзельнікамі і арганізатармі конкурсуа. У госці да “БрамаМар” завітаюць з майстар-класамі прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі.

Журы конкурса – сучасныя пісьменнікі, выкладчыкі, мэтры сваей справы: Алесь Карлюкевіч, Раіса Баравікова, Уладзімір Ліпскі, Таццяна Сівец, Ірына Шаўлякова, Наталля Кузьміч, Галіна Багданава, Ягор Конеў.
 
У гэтым годзе стартуе новы праект “БрамаМар-юні” для школьнікаў 9-11 класаў пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Беларусі. Гэты конкурс дапаможа школьнікам атрымаць прафесійны разбор іх уласных мастацкіх твораў, сустрэцца і пачаць супрацоўнічаць з сучаснымі беларускімі аўтарамі, атрымаць аб’ектыўную крытыку майстроў слова. “БрамаМар-юні” чакае творы школьнікаў у намінацыях проза і паэзія.
 
Творы фіналістаў конкурса будуць надрукаваныя ў газеце “Літаратура і мастацтва”, часопісе “Маладосць”.
 
Урэшце ўсіх фіналістаў конкурса чакае імпрэза з падарункамі, узнагародамі, музыкай, танцамі і шчырай, цеплай атмасферай.
-20%
-15%
-55%
-40%
-20%
-50%
-20%
-20%
-30%
-10%
-30%
0066856