Сяржук Серабро,

Кніга Казіміра Малевіча “О новых системах в искусстве”, выдадзеная ў Віцебску ў 1919 годзе, выстаўленая на аўкцыёне “Старадаўнія і рэдкія кнігі, карты, гравюры” аўкцыённага дома "Кабинетъ" у Маскве.



Гэтая кніга была надрукаваная накладам 1000 асобнікаў у канцы снежня 1919 года літаграфічным спосабам падмайстрамі віцебскага вучылішча пад кіраўніцтвам Эль Лісіцкага.

Асноўнай ідэяй кнігі з’яўляецца алагізм, закліканы вызваліць мастака ад забабонаў традыцыйнага мастацтва, разбурыць яго догмы і замяніць іх новымі прынцыпамі. Алагізм праяўляецца ў сумяшчэнні двух процілеглых формаў — каровы і скрыпкі. Скрыпка выступае ўзнёслым сімвалам элітарнасці, карова — знакам штодзённасці і прызямлення. Супастаўленне і барацьба двух формаў — каровы і скрыпкі — прадстаўленыя ў кубістычнай пабудове і суправаджаюцца разгорнутым тлумачэннем мастака-творцы.

Дадзеная праца з’яўляецца яшчэ адным крокам Малевіча на шляху да супрэматызму, зацвердзiўшаму самадастатковасць жывапісу, які пераходзіць у вобласць чыстай абстракцыі, адзначаецца ў анатацыі аўкцыённага дома.

У адпаведнасці з папярэднімі ацэнкамі, гэты лот можа быць прададзены за 260 000 - 300 000 расійскіх рублёў, што складае прыкладна 6 000 - 7 000 еўра. Аўкцыён адбудзецца 25 верасня.
{banner_819}{banner_825}
-10%
-30%
-38%
-55%
-26%
-10%
-30%
-20%
-25%
-10%
-33%