1. «Когда войну ведут те, кто уже проиграл». Чалый объясняет «красные линии» и угрозы Лукашенко
  2. «Он меня слышит, реагирует на голос». Что сейчас с Ромой, который вынес из огня брата
  3. Соседние страны выявляют все больше контрабандных белорусских сигарет. Какие партии были самыми крупными?
  4. «Вы звоните в такое горячее время». Так получат ветераны ВОВ единовременные выплаты к 9 Мая или нет?
  5. Позывной «Птица». Удивительная история разведчицы Базановой, которая создала в оккупированном Бресте свою резидентуру
  6. Бабарико, Тихановская и Цепкало о том, как для них началась избирательная кампания в прошлом году
  7. Участвовавший в испытании «Спутника V» минчанин спустя полгода проверил, что ему вкололи
  8. До +26°С! Прогноз погоды на длинные выходные
  9. Инфекционист — о поставках в Беларусь вакцины от Pfizer и BioNTech и реакциях на прививку от COVID-19
  10. Нарколог рассказала, почему стоит обращать внимание на состав алкоголя
  11. Лукашенко пообещал «ягодки» по «делу о госперевороте» и вспомнил «убийства друзей-президентов»
  12. «Жена разбудила и говорит: «Слушай, ты уже не подполковник». Поговорили с лишенными званий экс-силовиками
  13. «Не доводите ногти до такого». Эти специалисты работают со стопами и показывают видео не для слабонервных
  14. Минтруда: ветераны получат единовременные выплаты до 9 мая
  15. «1700 рублей, СМС о зачислении пришло ночью». Какие выплаты в этом году к 9 Мая получают ветераны
  16. Lada Vesta больше не лидер продаж, Rapid тоже нашли замену: какие машины сейчас покупают белорусы
  17. Как белорусские сигареты оказываются в опломбированных вагонах с удобрениями? Попытались найти ответ
  18. «Поняли, у собаки непростая судьба». Минчане искали брошенному псу дом и узнали, что он знаменит
  19. Лукашенко о заявлении на него в прокуратуру Германии: Не наследникам фашизма меня судить
  20. 22 года назад пропал бывший глава МВД и оппозиционный политик Юрий Захаренко
  21. Сколько людей пришло в ТЦ «Экспобел», где бесплатно вакцинируют от коронавируса
  22. Белгидромет предупредил о заморозках в ночь на 9 мая
  23. Колючая проволока и бронетранспортер. Каким получился «Забег отважных» в парке Победы
  24. Год назад стартовала, возможно, главная избирательная кампания независимой Беларуси. Как это было
  25. Эксперт рассказал, что можно посадить в длинные выходные, а что еще рано сажать
  26. Участников канала «Армия с народом» приговорили к большим тюремным срокам
  27. Ведущий химиотерапевт — о причинах рака у белорусов, влиянии ковида и о том, сколько фруктов есть в день
  28. Властям в апреле удалось пополнить резервы валютой. Белорусы отвернулись от доллара?
  29. Эксперт рассказал, что можно сажать рядом с помидорами, а что — нельзя
  30. «Хочу проехать по тем местам». Актер Алексей Кравченко — об «Иди и смотри» и съемках в Беларуси


Мікола Бугай,

Алена Масла палічыла немагчымым для сябе заставацца ў саюзе Чаргінца.
Алена Масла палічыла немагчымым для сябе заставацца ў Саюзе Чаргінца.
Усяго за апошні час з афіцыйнага Саюза пісьменнікаў Беларусі (СПБ) выйшлі пяць значных творцаў. Гэта празаікі Андрэй Федарэнка, Алесь Наварыч і Валер Гапееў, паэтка Раіса Баравікова і дзіцячая пісьменніца Алена Масла.

Большасць з іх аказалася ў СПБ, бо працавалі ў дзяржаўных літаратурных выданнях і выдавецтвах. Удзел у афіцыйным саюзе быў, фактычна, умовай захавання працоўнага месца. Гэта нягледзячы на тое, што дыскрымінацыя па палітычных і культурных прыкметах забаронена дзейнымі законамі і можа быць пакарана.

Па меры таго, як яны сыходзяць з працы ў дзяржаўных выданнях і холдынгах, яны пакідаюць і Саюз.

Раіса Баравікова раней узначальвала холдынгавае выданне "Маладосць". А Алесь Наварыч атрымаў прэмію з рук Лукашэнкі за выдатны раман "Літоўскі воўк". Алена Масла — аўтарка цудоўных твораў для дзяцей, аблічча сучаснай беларускай дзіцячай літаратуры.

"Пра свой выхад, а таксама пра тое, якая я сволач, запрашаю пачытаць на сайце Літкрытыка.by, — іранізуе Алена Масла ў сваім "Фэйсбуку". — Пачытаўшы цёплыя словы пра сябе, пераканалася ў чарговы раз, што зрабіла адзіна правільны крок, даўно жаданы.

Сёння артыкул ужо крыху зменены, там прыбранае слова "тварь", у прыватнасці, але арыгінал матэрыялу ў мяне захаваны".

"Нельга трываць доўга, людзі. Рашучыя крокі трэба рабіць рашуча! — звяртаецца Масла да калег. — Асаблівую ўвагу звярніце, як каментуецца цытата Уладзіміра Караткевіча "Нельга есці хлеб народа і грэбаваць яго мовай".

Карыстальнікі сацыяльных сетак выказалі творцам, якія пакінулі СПБ, гарачую падтрымку. У абмеркаваннях гэтай весткі няма ніводнага негатыўнага водгуку. Адно што некаторыя дакараюць пісьменнікаў за іх колішнюю слабасць: уступленне ў СПБ. На думку каментатараў, грамадзянскі выбар можа каштаваць Алене Масла працоўнага месца.

Стварэннем СПБ улады спрабавалі разбурыць незалежны Саюз беларускіх пісьменнікаў, які ім так і не ўдалося асядлаць. Кіраўнікамі свайго саюза літаратары паслядоўна абіралі творцаў, звязаных з апазіцыяй і рухам нацыянальнага вызвалення: Вольгу Іпатаву, Уладзіміра Някляева, Алеся Пашкевіча, Барыса Пятровіча.

На чале ж СПБ улады паставілі генерала міліцыі Чаргінца — пісьменніка, які не карыстаецца беларускай мовай.

Напачатку, каб завабіць у СПБ вядомых пісьменнікаў, СПБ дэкларавала жаданне працягваць курс на падтрымку нацыянальнай культуры, але шляхам супрацоўніцтва з уладамі. Аднак з часам пад крылом СПБ згуртаваліся чарнасоценцы. Гэтак, сайт Літкрытыка.бай называе пісьменнікаў і людзей, якія любяць беларускую мову і заклікаюць да яе выкарыстання, няйначай як "мовафіламі".

Пісьменнікі, што выйшлі з СПБ, называюць далейшае сяброўства ў Саюзе Чаргінца несумяшчальным са сваімі маральнымі прынцыпамі.

-10%
-20%
-25%
-35%
-55%
-10%
-10%
-10%
-30%
-20%
-50%
-33%
-90%
0073023