Поддержать TUT.BY
Коронавирус: свежие цифры


Фота Марат Гаравы, фота аўтара,

25 ліпеня ў Мінску ў Інстытуце культуры Беларусі адкрылася выстава "Беларусы ў свеце" — заключны акорд VI з’езду беларусаў свету.

Сасна ў ячменным полі, Вячка Целеш

Першая частка экспазіцыі складаецца з прац аб’яднання мастакоў-беларусаў Балтыі "Маю гонар" (Рыга, Латвія): 12 мастакоў аб’яднання прадставілі свае графічныя і жывапісныя творы, у тым ліку экслібрысы, краявіды і тэматычныя працы, прысвечаныя гістарычнай і прыроднай спадчыне Бацькаўшчыны.
 
Другая частка выставы — экспанаты з фондаў Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі, якія раней уваходзілі ў калекцыю музея "Беларусы ў свеце" Нацыянальнага навукова-асветнага цэнтру імя Францішка Скарыны (ННАЦ), створанага па ініцыятыве вядомага дзеяча беларускай навукі і культуры, доктара філалагічных навук, прафесара Адама Мальдзіса. Дэманструюцца кнігі з дарчымі надпісамі, арыгінальныя фотаздымкі і афішы, творы выяўленчага і дэкаратыўна-ўжытковага мастацтва, у тым ліку графіка, жывапіс, скульптура і беларускія нацыянальныя строі. Прычым усе гэтыя экспанаты адлюстроўваюць жыццё беларусаў замежжа.
 
Як адзначыла начальнік аддзела навукова-метадычнага забеспячэння дзейнасці па ахове гісторыка-культурнай спадчыны інстытута Ала Сташкевіч, на пачатку 2000-х гадоў ННАЦ быў расфарміраваны і выдатная калекцыя яго музея аказалася раскіданай па розных ведамствах. "Паколькі інстытут пазіцыянуе сябе не толькі як адукацыйную і навукова-даследчую ўстанову, але і як культурны цэнтр, мы плануем вярнуць здабыткі скарынаўскага цэнтру і калекцыю яго музея дыяспары. Вось чаму мы лічым сённяшнюю выставу пачаткам такой працы", — сказала Ала Сташкевіч. 
 
Супрацоўнік аддзела навукова-метадычнага забеспячэння дзейнасці па ахове гісторыка-культурнай спадчыны інстытута Адам Мальдзіс распавёў, што музей "Беларусы ў свеце" быў створаны 20 гадоў таму падчас I з’езду беларусаў свету. Пасля таго, як ННАЦ перастаў існаваць і быў далучаны да Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка без перадачы маёмасці адпаведным актам, былі страчаны чатыры самыя каштоўныя рэчы, у тым ліку невялікая, але найбольш запатрабаваная карціна вядомага ў Еўропе мастака Яна Кузьміцкага, які жыў і мабуць да гэтай пары жыве ў Швецыі. "Гэтыя творы мы будзем шукаць хутчэй за ўсё праз пракуратуру і Інтэрпол", — падкрэсліў Адам Мальдзіс.

Стваральнік і нязменны старшыня аб’яднання "Маю гонар" Вячка Целеш распавёў, што суполка была створаная ў 1991 годзе на апошняй хвалі беларускага нацыянальнага адраджэння разам з беларускай школай і беларускай студыяй. Паводле ягоных слоў, за перыяд пасля I з'езду беларусаў свету, калі ў мінскім Палацы мастацтва адбылася I выстава беларусаў свету "Жыве Беларусь" і многія прадстаўленыя на ёй творы былі закуплены беларускай дзяржавай, яе стаўленне да беларусаў замежжа стала больш халаднаватым. Нягледзячы на гэта, Вячка Целеш падараваў дэманструемыя творы Нацыянальнаму гістарычнаму музею для экспанавання ў Інстытуце культуры Беларусі.

Графіка Вячкі Целеша 
Экслібрысы Вячкі Целеша
 
Князь Полацкі Вячка, Вячка Целеш

Стары Вільнюс, Алена Раманенка
Адыходзячая Беларусь (закінуты хлеў на Палессі), Уладзімір Кіркевіч
 
 

-60%
-10%
-17%
-10%
-15%
-50%
-25%
-50%
-20%
-20%