Поддержать TUT.BY
67 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. 555 долларов за «квадрат». Под Минском построили частный дом из мапидовских панелей. Вот он какой
  2. Новый КоАП вводит правило «первого раза» для водителей: за какие нарушения сначала не будет штрафа
  3. Перед жительницей Петербурга, получившей удар в живот, извинились — и руководство полиции, и сам полицейский
  4. Лукашенко чиновникам про биометрические паспорта: Даже двойки нельзя вам поставить по защите персональных данных
  5. «Силовики противостоят спонсируемой из-за рубежа революции». Эксперты о протестах у нас и в РФ
  6. Без жестких диет. Совет Елены, которая много раз пробовала похудеть и наконец сбросила 21 кг
  7. Судят соратников Тихановского, но его самого в суд не вызывают. Чем это грозит политзаключенному?
  8. Студента БГУИР, которому суд дал 114 суток ареста за марши, отчислили из университета
  9. Поддержать TUT.BY может каждый. Вот простой и полезный способ
  10. Британские СМИ о подробностях крупной аферы: подозреваемый бежал через Минск, за бизнес-джет платил наличными
  11. История о том, как простой парень спас семью из пожара, получил медаль «За отвагу» — и как сложились их судьбы
  12. «В весе 115 кг я перестала выходить из дома». История девушки, похудевшей на 55 килограммов
  13. Погода на неделю: циклон «Ларс» принесет в Беларусь снег, мокрый снег и дождь
  14. «Куды ідзеш, Беларусь?» Тадеуш Кондрусевич провел «прощальную службу» в Минске. Как это было
  15. «Скучно, девочки». Путин прокомментировал расследование ФБК о дворце в Геленджике
  16. «Место делали для себя и для гостей». Рядом с метро «Площадь Победы» открылся небольшой рестобар
  17. За сутки умерли 10 пациентов с коронавирусом. Минздрав озвучил последние цифры о COVID-19
  18. А протесты — врозь. Почему Путин не будет гулять с автоматом и в России не запретят синие трусы
  19. Холдинги создали. На очереди — госкорпорации. В чем суть смены вывесок?
  20. В 2020-м году — семилетний антирекорд по покупке квартир. Эксперты рассказали, что происходит
  21. Чиновники придумали, как законодательно «закрепить статус» Всебелорусского народного собрания
  22. «Ответила: «Да». Ролик, где минчанин делает предложение, набрал около семи миллионов просмотров
  23. В Беларуси готовятся нанести удар по коррупции. Что хотят изменить
  24. Максим Знак остается в СИЗО, а армию проверяют на боеготовность. Что происходит в Беларуси 25 января
  25. Балаба: Минский ОМОН готов к возможным весенним акциям протеста
  26. Помните, как ЦИК забросали жалобами на нерегистрацию Бабарико? Теперь хотят ввести изменения по обращениям
  27. Игорь Лосик остановил голодовку после более чем 40 дней
  28. Предложения по Конституции: Утверждать результаты президентских выборов будет Всебелорусское собрание
  29. «Людей лишают «плюшек». Официальные профсоюзы придумали, как удержать работников и «наказать» тех, кто вышел
  30. И ездить не стыдно, и налог платить не надо. Подборка крутых автомобилей старше 1991 года выпуска


/

На прэс-канферэнцыі, якая прайшла 11 ліпеня ў Віцебскім аблвыканкаме і прысвячалася адкрыццю XXII Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", міністр культуры Беларусі Барыс Святлоў звярнуўся да журналістаў па-беларуску. Гэта не спадабалася прадстаўнікам замежных СМІ, акрэдытаваных на форуме.

"Славянский базар" открывается в Витебске>>>

Барыс Святлоў. Фота: Ігар Мацьвееў

Пасля ўступнага слова міністра ў першых шэрагах зала, дзе ў асноўным сядзелі супрацоўнікі расійскіх СМІ, пачуліся незадаволеныя галасы: “А зараз перакладзіце нам тое, што вы сказалі!”. Адна з жанчын прамовіла літаральна наступнае: “Мы здесь не лишние, во-первых!".

На сітуацыю тактоўна паўздзейнічаў вядучы прэс-канферэнцыі, вядомы расійскі артыст Сяргей Шусціцкі. “Мне кажется, что все cказанное и так понятно и не требует перевода”, – звярнуўся ён да незадаволеных міністравай мовай. Інцыдэнт згладзіў сам Барыс Святлоў, які перайшоў на рускую і паабяцаў адказаць на любыя пытанні – на той мове, на якой яны прагучаць. Далейшыя пытанні міністру культуры задавалі па-руску, гэтак жа ён на іх і адказваў.

На жаль, прынцыпова новай інфармацыі за гадзіну прэс-канферэнцыі так і не прагучала. Спікеры ў чарговы раз агучылі тое, што паведамлялі на ранейшых сустрэчах з журналістамі, або тое, што можна прачытаць у фестывальных прэс-рэлізах ці буклетах.

Барыс Святлоў зазначыў, што “Славянскі базар у Віцебску” стаў “сусветным брэндам, які прыцягвае тысячы артыстаў, прыхільнікаў, турыстаў з розных краін, прадстаўнікоў СМІ, усіх, хто цікавіцца музычнай культурай". Па словах міністра культуры, сёлетні фестываль, нягледзячы на тое, што скараціўся на два дні, пазіцыянуецца як “фестываль фестываляў”.

Намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Уладзімір Цярэнцьеў паведаміў, што да фестывалю сур’ёзна рыхтаваліся ўсе службы і гарадская інфраструктура. Рамантаваліся гатэлі – у гэтым вельмі дапамог газпрамаўскі карпаратыўны фестываль “Факел”, які прайшоў у маі: толькі на добраўпарадкаванне адной гасцініцы “Дзвіна” расіяне выдаткавалі 1350 мільярдаў рублёў. Кухараў і павароў, якія будуць гатаваць для зорак “Славянскага базара”, нават адпраўлялі на вучэбныя курсы. Стараліся ландшафтныя дызайнеры, транспартнікі, работнікі гандлю. Гатова да фестывалю і міліцыя. “Спадзяюся, што яна будзе працаваць прыгожа, інтылігентна, з павагай да ўсіх”, – адзначыў У.Цярэнцьеў.

Дырэктар дырэкцыі фестывалю Аляксандр Сідарэнка пачаў з таго, што падзякаваў за прафесійную працу ўсяму калектыву Цэнтра культуры “Віцебск” і былому кіраўніку “Славянскага базару” Радзівону Басу. Журналісты заапладзіравалі, тым самым таксама выказваючы сваю ўдзячнасць і сімпатыю Радзівону Міхайлавічу.

Па словах Сідарэнкі, выручка ад рэалізацыі білетаў на фестывальныя канцэрты склала 20 мільярдаў рублёў. “Гэта значны складнік даходнай часткі фестывалю", – паведаміў ён.

Што тычыцца расходаў, то іх агучыў Барыс Святлоў. Ён падкрэсліў, што віцебскі фестываль па-ранейшаму мае “магутную дзяржаўную падтрымку”. Сёлета гэта 8 мільярдаў 387 мільёнаў рублёў. Апроч таго, фестываль атрымаў 24 896 мільёны расійскіх рублёў з бюджэту Саюзнай дзяржавы.

Нагадаем, сёлетні "Славянскі базар у Віцебску" пройдзе з 11 па 15 ліпеня. Удзел у ім возьмуць артысты з 31 краіны свету. На яго акрэдытаваныя каля 5 тысяч чалавек. Фестывальны бэдж атрымалі больш за 500 прадстаўнікоў СМІ з 14 краін. На 13 творчых пляцоўках пройдзе больш за 60 канцэртаў, спектакляў, кінапаказаў, выстаў, прэзентацый.
-50%
-35%
-20%
-15%
-10%
-12%