1. Что происходило в Минске в День Победы: Лукашенко с сыновьями, очередь за кашей и досмотры
  2. 76 лет назад закончилась Великая Отечественная война. В Беларуси празднуют День Победы
  3. Колючая проволока и бронетранспортер. Каким получился «Забег отважных» в парке Победы
  4. «Ці баяўся? Канешне, баяўся». Дзесяць цытат Васіля Быкава пра Вялікую Айчынную вайну
  5. Инфекционист — о поставках в Беларусь вакцины от Pfizer и BioNTech и реакциях на прививку от COVID-19
  6. Освободилась белорусская «рекордсменка» по «суткам» за протесты. Она отбыла в изоляторе 105 суток
  7. «Заходишь в город, а там стоит плач и кругом сотни гробов». История 95-летнего ветерана ВОВ
  8. Сколько людей пришло в ТЦ «Экспобел», где бесплатно вакцинируют от коронавируса
  9. День Победы в Минске завершили концертом и фейерверком. Посмотрели, как это было
  10. Властям в апреле удалось пополнить резервы валютой. Белорусы отвернулись от доллара?
  11. «Он меня слышит, реагирует на голос». Что сейчас с Ромой, который вынес из огня брата
  12. Пяць палацаў, якія можна купіць у Беларусі (ёсць і за нуль рублёў)
  13. Арина Соболенко выиграла турнир в Мадриде, одолев первую ракетку мира
  14. Эксперт рассказал, что можно посадить в длинные выходные, а что еще рано сажать
  15. В Лиде заметили странную очередь, в которой раздавали деньги. В исполкоме говорят о возможной провокации
  16. «Пленные взбунтовались — врача похоронили с оркестром». История и артефакты из лагеря в Масюковщине
  17. Автозадачка на выходные. Загадка про легендарный автомобиль эпохи 70-х
  18. «За свои дома мне не стыдно». Архитектор рассказал о разнице «строил для себя» и «на продажу»
  19. Какую из вакцин от ковида, которыми прививают в Беларуси, одобрил ВОЗ? Главное о здоровье за неделю
  20. «Мама горевала, что не дождалась Ивана». Спустя 80 лет семья узнала о судьбе брата, пропавшего в 1941-м
  21. Лукашенко подписал декрет о переходе власти в случае его гибели
  22. «Шахтер» обыграл БАТЭ благодаря шикарному голу Дарбо. Чемпионская интрига убита?
  23. «Всех разобрали, а я стою. Ну, думаю, теперь точно расстреляют». История остарбайтера Анны, которая потеряла в войну всех
  24. «Хочу проехать по тем местам». Актер Алексей Кравченко — об «Иди и смотри» и съемках в Беларуси
  25. Лукашенко: «Давайте прекратим это не нужное никому противостояние»
  26. В Минске все-таки запустили в небо тысячи красных и зеленых шариков, против которых подписывали петицию
  27. «Поняли, у собаки непростая судьба». Минчане искали брошенному псу дом и узнали, что он знаменит
  28. Ведущий химиотерапевт — о причинах рака у белорусов, влиянии ковида и о том, сколько фруктов есть в день
  29. «Когда войну ведут те, кто уже проиграл». Чалый объясняет «красные линии» и угрозы Лукашенко
  30. «Баявая сяброўка». Як украінка набыла танк, вызваляла на ім Беларусь ад фашыстаў і помсціла за мужа


26 лютага а 19 гадзіне ў тэатральнай залі Чырвонага касьцёла адбудзецца апошняя менская прэзэнтацыя кнігі Ўладзімера Арлова "Адкуль наш род". Аднак гэта не азначае, што сустрэч пісьменьніка з чытачамі болей ня будзе наагул.

Хаця кнігі "Адкуль наш род" дагэтуль няма ў дзяржаўных кнігарнях, паводле слоў Уладзімера Арлова, за апошнія паўтара месяца большая частка накладу ўжо разышлася. Гэта сьведчыць пра паступовае фармаваньне незалежнае сеткі распаўсюду беларускае кнігі. Але попыт на кнігу Ўладзімера Арлова нязьменна застаецца вялікі: пра гэта сьведчаць дзясяткі запросін пісьменьніка ў розныя навучальныя ўстановы й бібліятэкі краіны. Сёлета Ўладзімер Арлоў ужо колькі разоў прыяжджаў у розныя гарады ўсходняе паловы Беларусі, неўзабаве маюць адбыцца сустрэчы з чытачамі ў Горадні й Лідзе. У сакавіку заплянаваны візыт у Гомель. Пакуль аніякіх перашкод не чынілася. Пэўныя цяжкасьці паўсталі толькі ў традыцыйна праблемным Магілеве. Распавядае Ўладзімер Арлоў.

У. А.: - Прадстаўнікі Таварыства беларускае мовы марна спрабавалі дамовіцца наконт атрыманьня залі для агульнагарадзкое сустрэчы ў абласной бібліятэцы або ў палацы піянэраў і школьнікаў. Таму ўзьніклі праблемы з рэклямаю сустрэчы. Урэшце агульнагарадзкая прэзэнтацыя кнігі ў Магілеве адбылася, але яна праходзіла ў залі грамадзкае арганізацыі "Кола сяброў", дзе, безумоўна, значна меншыя магчымасьці, чымся ў тых месцах, дзе была атрымана адмова. Рэч тут, напэўна, у асобе аўтара. Бо ў часе перамоў пра залю для прэзэнтацыі ад кіраўніцтва гучэлі такія словы: "Мы як чытачы, як грамадзяне толькі за тое, каб даць Вам залю, але як чыноўнікі мы гэтага ня можам зрабіць, бо пачалася прэзыдэнцкая кампанія й нам строга забаронена даваць залі тым, хто знаходзіцца ў апазыцыі да цяперашняе ўлады".

Праблемы з уладаю Ўладзімер Арлоў меў задоўга да выхаду другога выданьня кнігі "Адкуль наш род". Кніга сьпярша плянавалася як дапаможнік навучаць гісторыі роднага краю ў дзіцячых садкох і ў пачатковай школе. Аднак меркаванае выданьне кнігі супала з новымі павевамі ў культурнай палітыцы дзяржавы. Ініцыятыва забароны выхаду кнігі коштам дзяржавы выходзіла ад Уладзімера Замяталіна. Пра вайну між двума Ўладзімерамі - Арловым і Замяталіным - сваім часам падрабязна пісала газэта "Свабода". Пра рыхтаваньне выданьня кнігі "Адкуль наш род" у дзяржаўным выдавецтве расказвае Ўладзімер Арлоў.

У. А.: - Меркавалася, што наклад гэтае кнігі будзе не 5-тысячны, якім яна зьявілася ў 1996 годзе, а, прынамсі, хаця б 50-тысячны, што кніга трапіць у кожную школьную бібліятэку, кожнаму выкладчыку. У незалежнай Беларусі ўсё вернецца на кругі свая й найперш Міністэрства адукацыі будзе зацікаўлена ў выданьні такое кнігі.

Шматлікія просьбы чытачоў давесьці храналёгію кнігі да нашага часу наважылі аўтара працягнуць працу й дапісаць разьдзелы пра асноўныя падзеі нашае гісторыі, што адбыліся па абвяшчэньні Беларускае Народнае Рэспублікі.

У. А.: - Я мяркую, што ў новым дапоўненым варыянце кнігі зьявяцца апавяданьні пра Ларысу Геніюш, Уладзімера Караткевіча, Натальлю Арсеньневу. Але ёсьць і пэўныя праблемы: як маленькаму чытачу распавесьці пра крывавыя вусьцішныя падзеі 1930-х гадоў, і ці варта гэта ўвогуле рабіць. Праблема ўва ўзросьце й падрыхтаванасьці чытача.

Уладзімер Арлоў ня толькі абяцае падрыхтаваць трэцюю вэрсію кнігі пра вытокі й гісторыю нашага роду, але й задэкляраваў, што найбліжэйшым часам усе ахвочыя здолеюць прыдбаць ягоную кнігу ды сустрэцца з аўтарам.

У. А.: - Безумоўна, будуць адбывацца сустрэчы. Мне яшчэ пакуль што, робячы немалыя намаганьні, удаецца выконваць прысягу, якую я даў сабе пасьля рэфэрэндуму 1995 году: не адмаўляцца ні ад аднаго запрашэньня на сустрэчы з чытачамі.

Гэткая вартая захапленьня ўпартасьць спадара Ўладзімера ня можа нас ня цешыць.

Віктар Мухін

Радыё Рацыя
-15%
-12%
-18%
-50%
-10%
-10%
-5%
-23%
-50%
0073023