Аўтары кнігі "Вялікае Княства Літоўскае. Ілюстраваная гісторыя" Уладзімір Арлоў і Зміцер Герасімовіч прынеслі прабачэнні аўтарам альбома "Спадчына Беларусі" Аляксандру Аляксееву і Алегу Лукашэвічу ў сувязі з выкарыстаннем 22 фотаздымкаў з альбома "Спадчына Беларусі" без пазначэння аўтарства.

Бакі пагадзіліся з тым, што ў працэсе падбору ілюстрацыяў гэта было зроблена Змітром Герасімовічам несвядома.

У кожным новым выданні кнігі "Вялікае Княства Літоўскае" здымкі, узятыя з альбома "Спадчына Беларусі", будуць абавязкова падпісаныя і іхнім аўтарам будзе выказвацца падзяка.

Пра гэта паведаміў "Нашай Ніве" Уладзімір Арлоў.
-10%
-40%
-25%
-10%
-10%
-50%
-10%