Поддержать TUT.BY
69 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. Доллар заметно подорожает на торгах 28 января. Обменники отреагировали повышением курсов
  2. Идет ли на спад вторая волна COVID-19: о чем говорят данные Минздрава и врачи
  3. Макей о «лагерях для острокопытных»: Не верю фейковым новостям, которые исходят из уст оппонентов власти
  4. Geely GS оказался дешевле, но крупнее Coolray. Первый тест-драйв новинки от «БЕЛДЖИ»
  5. Врач рассказывает, когда при коронавирусе пациентам назначают антикоагулянты
  6. «Не подпишешь — премии не увидишь». Письмо профсоюзов по санкциям подписали больше 110 тысяч человек
  7. Глава МИД: Некоторые послы стран ЕС размещают у себя посты конкретной акнтигосударственной направленности
  8. «Понял, что поменял шило на мыло». Три уехавших врача рассказывают, как изменилась их жизнь после выборов
  9. «Я называю это бесчинствующая демократия». Откровения Макея и суды. Что происходит в Беларуси 28 января
  10. Лукашенко о либерализации законов: Произошедшие события остро ставят вопрос: не слишком ли мы увлеклись?
  11. Приговор Верховного суда нельзя обжаловать. Защита Бабарико просит рассматривать дело в нижестоящем суде
  12. С 28 января снова дорожает автомобильное топливо
  13. Как семья из маленькой деревушки спасла 42 животных — на зарплату лесника и пособие по инвалидности
  14. «Сложно найти девушку, не все хотят тут жить». Как айтишник переехал в 120-летний дом на хуторе
  15. «Он держится, и я держусь». Девушка одаренного студента, осужденного на 4 года, ищет ему работу и стажировки
  16. «Меня завезли в отдел, стали избивать». По делу о «коктейлях Молотова» дал показания 16-летний обвиняемый
  17. Опознана одна из девушек, которая часто появляется в окружении Лукашенко. Она тоже срезала ленточки во дворах
  18. Дмитрий Крук назвал сценарии для экономики в 2021 году и угрозы, способные их перечеркнуть
  19. Министр по чрезвычайным ситуациям Ващенко освобожден от должности
  20. В Беларуси повышают минимальные трудовые и социальные пенсии
  21. «Цепкало участвовать не планирует». Экс-представитель штаба Цепкало хочет зарегистрировать партию
  22. Минчанина судят за протест 9−10 августа: бросил цветок в ОМОН, нанес ущерб «Минсктрансу» на 27 тысяч
  23. Подорожают многие продукты и лекарства, обновят базу тунеядцев, повысят пенсии. Изменения февраля
  24. Бегуна из Новополоцка ждет суд за фото с забега Zombie Run. Соседи считают их «исключительно циничными»
  25. «Я одна здесь уже 10 лет». История Галины, которая живет в мертвой деревне. Почти
  26. Конфликт в столичной маршрутке. Водитель хотел высадить пассажира из-за неприятного запаха
  27. «Нет, алкоголем не пахнет вообще». BYPOL опубликовал свое расследование по факту смерти Романа Бондаренко
  28. Журналистов не пустили на суд экс-директора отделения Белгазпромбанка в Могилеве — «ради безопасности»
  29. Руководителей МЗКТ, МТЗ, БЕЛАЗа и других предприятий обвиняют в получении взяток от россиян
  30. Громко хлопают в ладоши. Как белорусов судят по «политической» 342-й статье


Алег Лукашэвіч, аўтар кнігі "Спадчына Беларусі" (у суаўтарстве з Аляксандрам Аляксеевым) і журналіст БТ, абураны тым, што здымкі з іхнага выдання выкарыстаныя ў кнізе Ўладзімера Арлова і Змітра Герасімовіча "Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае". Справа можа дайсці да суду.

Алег Лукашэвіч: "Мы з цікавасцю прыйшлі ў краму паглядзець новае выданне „Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае“. І былі вельмі расчараваныя, калі пабачылі там фотаздымкі, якія належаць нам. Нідзе не пазначана, што гэта здымкі Аляксеева - Лукашэвіча. Нават маленькімі літарамі. Проста было напісана „сучаснае фота“, а на адным здымку нават напісана, што гэта фота Змітра Герасімовіча".

Па словах Лукашэвіча, не трэба экспертызы, каб зразумець, што здымкі з "Краіны Беларусі" належаць ім. Агулам ён сцвярджае, што ідзецца пра нелегальнае выкарыстаньне 22 здымкаў.

Тэкст да кнігі "Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае" пісаў Уладзімер Арлоў. Мастацкім аздабленнем займаўся Зміцер Герасімовіч. Ён сцьвярджае, што гаворка вядзецца не пра 22, а, магчыма, пра 5 здымкаў:

Зміцер Герасімовіч: "Ілюстрацыі падобныя. Так атрымалася, што яны не падпісаныя, бо яны трапілі да мяне ў выніку абмену паміж выдавецтвам „Беларусь“ і мной. Я ім даў ілюстрацыі са свайго архіву. Я нават не ведаў, што гэта здымкі Лукашэвіча-Аляксеева. Я звычайна стаўлю подпісы, гэта можна ва ўсіх маіх кніжках пабачыць".

"Я гатовы выбачыцца, — кажа Зміцер Герасімовіч, — і пазначыць іхнае аўтарства ў іншых выданнях".

Зміцер Герасімовіч ужо меў тэлефонную размову з Алегам Лукашэвічам. Заўтра яны будуць улагоджваць канфлікт пры асабістай сустрэчы.

"Мы не хацелі б нават завастраць гэтае пытанне ці падаваць у суд, — кажа Алег Лукашэвіч. — Але на год 3–5 такіх сытуацый бывае: мы выпадкова бачым нашыя фотаздымкі ў банкаўскіх календарах, брашурах, часопісах".

Калі сытуацыю не ўдасца развязаць мірным шляхам, аўтары "Спадчыны Беларусі" ў суд усё ж пойдуць — і не ўпершыню. Ім ужо здаралася выйграваць падобныя працэсы.

Алег Лукашэвіч: "Былі выпадкі, калі чалавек прасіў прабачэння, і гэта мірна вырашалася. Нас не цікавіць матэрыяльная выгада, мы людзі забяспечаныя. Што мы можам стрэсці з дадзенага праекту? Ня ў гэтым сэнс. Сэнс у тым, што не захоўваюцца аўтарскія правы".

Лукашэвіч распавядае, што "Спадчыну" яны робяць самі. Прададзена ўжо 40 тысяч асобнікаў. Праект гэты прыбытковы, аднак колькі ўдалося зарабіць, Алег распавядаць ня хоча: "камэрцыйная таямніца".

"Але вы самі можаце палічыць: 40 тысяч асобнікаў прадалося па цане ад 50 да 100 даляраў. Падумайце, колькі аўтары маглі атрымаць".

Лукашэвіч шмат разоў паўтарае, што гэты канфлікт моцна "сапсаваў яму настрой", але падкрэслівае, што да аўтараў "Краіны Беларусі" ставіцца з павагай.

Алег Лукашэвіч: "Я не ведаю, як мы развяжам гэтую сытуацыю. Будзем нейкім чынам выходзіць з яе, каб яна задаволіла ўсе бакі. Я спадзяюся, што гэта мірна вырашыцца. Я з вялікай павагай стаўлюся да Арлова і Герасімовіча. Яны робяць вялікую справу. Агулам мы робім адзіную справу — гэта падмурак у нашую маладую краіну, кожную сваю цаглінку кладзе. І калі наш дом будзе мацнейшы, тым лепей мы ўсе разам будзем жыць".
-20%
-35%
-10%
-15%
-40%
-10%