1. «У Лукашенко нет опоры в госаппарате». Латушко рассказал про новые санкции и транзит власти
  2. «Больше 1000 долларов за две недели». Бухгалтер на пенсии открыла онлайн-школу и учит печь хлеб
  3. «Запретили пить, курить и заниматься музыкой. Он спросил, зачем тогда жить». Вышла биография культового белорусского музыканта
  4. История одного фото. Как машинист метро и его коллеги помогали пассажирам после взрыва 11 апреля 2011 года
  5. С осторожным оптимизмом. Как безвизовый Гродно, потерявший туристов и деньги, ждет новый сезон
  6. Глава Минска задумался об отказе от участков под паркинги у МКАД. И вот почему он прав
  7. «Папа сказал: «Будешь делить имущество — ты мне не дочь. Я крысу не растил». Интервью с Таис Рыбакиной
  8. Полчаса процедуры, два дня страданий. Как я сделала прививку от коронавируса
  9. В Мингорисполком подана заявка на проведение «Чернобыльского шляха»
  10. Какие курсы доллара и евро установили обменники на выходные
  11. Последняя официальная статистика по коронавирусу в Беларуси: за сутки умерло 10 человек
  12. Умер муж королевы Великобритании принц Филипп. Ему было 99 лет
  13. Врач объясняет, откуда берется шум в ушах и как от него избавиться
  14. За прошлый год белорусов стало меньше на 60 тысяч
  15. Что сейчас происходит между Россией и Украиной и при чем тут Беларусь: поясняем простыми словами
  16. В Беларуси не хватает более 2 тысяч врачей и столько же — медсестер. В Минтруда рассказали про дефицит специалистов
  17. В Беларуси хотят разрешить создавать партии только постоянно проживающим в стране гражданам
  18. Оценивает по походке. История бывшего балетмейстера, который в 74 года работает фитнес-тренером
  19. Прокурор: Протесты в Беларуси начались и из-за блогеров из Бреста. Обвиняемых лишили слова в суде
  20. Глава Минздрава рассказал про отток кадров и как будут стимулировать возврат медиков в страну
  21. В Украину не пустили автобус из Беларуси: у всех 35 пассажиров — поддельные справки о ПЦР-тестах
  22. МВД прокомментировало жалобы на условия в ИВС на Окрестина и в Жодино и показало видео из изолятора
  23. Закроем наши посольства там, где они не приносят отдачи? С кем мы успешно торгуем, а с кем — просто дружим
  24. Роман одного из самых известных белорусских писателей отправили на экспертизу
  25. «Не надо изобретать велосипед». Минский архитектор показал, как выглядит его загородный дом
  26. «Джинн злобно загоняется в бутылку». Большое интервью с многолетним журналистом президентского пула
  27. «Затеял игру в президентство». В суде над Бабарико допросили свидетеля в наручниках и озвучили жалобы
  28. Налоговики создадут «супербазу» доходов населения. Какую информацию включат в нее
  29. Доски стали «золотыми»: пиломатериалы подорожали в два раза. Разбираемся, что происходит
  30. Топ-10 самых популярных подержанных авто в стране. Какие на них цены?


Ксенія Ельяшэвіч,

Плануецца, што ў новым выданні не будзе ніводнай друкаванай літары, а ўвесь матэрыял збяруць са шматлікіх нататнікаў пісьменніка. Новая кніга аб’яднае як ужо вядомыя, так і зусім новыя вершы. Да таго ж, сюды патрапіць і сапраўдны эксклюзіў: выпадковыя занатоўкі з размоў, малюнкі дачкі і ўнучкі, эпіграммы на вядомых асоб і зацемкі пра любімых катоў Мірона і Рысіка.



Ідэя кніжкі ўзнікла ў журналіста і блогера Глеба Лабадзенкі пасля таго, як дзядзька Рыгор убачыў ягоную кніжку “Дзіцячая ЗаМова”:

- Такое хуліганства (грубая кардонная вокладка, шэрая папера, металічная спружына) яму спадабалася. Больш за тое, ён сам выказаўся за тое, каб выдаваць кніжкі “нясумна”. Тады і прыйшла думка, што цікава было б выдаць у такой форме менавіта рукапісы Барадуліна. Бо почырк дзядзькі Рыгора - гэта ўжо графічны брэнд. У інтэрнэце цяпер можна знайсці шмат вершаў, напісаных ягонай рукой, а практычна ва ўсіх апошніх кніжках, што выходзілі ў дзядзькі Рыгора, ёсць 1-2 вершы ў рукапісным варыянце. Прычым нават у кнігах 20-гадовай даўніны: ужо тады дызайнеры зразумелі гэтую фішку. Да таго ж, па новай кнізе можна будзе прасочваць, як з часам мяняўся почырк паэта. Якімі асадкамі ен пісаў, на якой паперы і ў якіх нататніках.



Самы ранні рукапіс у будучай кнізе – 1952 года. Самы свежы – сёлетні, 2013 года. Атрымліваецца, чытач атрымае падборку вершаў за 61 год!.. Апроч гэтага, у выданні мяркуецца размясціць фотаздымкі, якія чытачы раней яшчэ не бачылі:

- Чамусьці так адбываецца, што з кнігі ў кнігу Барадуліна качуюць адны і тыя ж фотаздымкі. Некаторыя з іх проста прыеліся, бо друкаваліся дзясяткі разоў. Тым часам, дома ў паэта знаходзіцца вялікі чамадан з фотаздымкамі. І мяркуючы па ўсім, у яго даўно ніхто не зазіраў. Там можна знайсці сапраўдныя перліны для будучай кнігі!



Добрая звычка пісьменніка перапісваць усе вершы на чыставік цяпер вельмі дапамагла ў падрыхтоўцы кнігі: з-за гэтага дзясяткі вершаў падрыхтаваць да друку можна даволі хутка. Сапраўдную атмасферу нататніка паэта перададуць і выпадковыя занатоўкі на старонках:

- Да прыкладу, можна сустрэць цытаты Васіля Быкава. Вось паразмаўлялі сябры па тэлефоне, і дзядзька Рыгор занатаваў сабе нейкі выраз Быкава. Ёсць і малюнкі. Спачатку ягонай дачкі Ілоны, калі тая была маленькая – у нататніках 1970-х. Потым у 90-х – ягонай унучкі Дамінікі, якая, відаць, проста падыходзіла да стала дзеда і казала: “Давай, я табе чаго намалюю”. Смешныя дзіцячыя выслоўі, нейкія эпіграмы на вядомых асоб... Сустракаюцца і зацемкі пра катоў, якіх ён, вядома, вельмі любіць. Шмат год у яго кватэры жыў кот Мірон, цяпер вось Рысік – якога дзядзька Рыгор узяў у 2003 годзе ў сваіх родных Вушачах. Спадзяюся, дзякуючы ўсяму гэтаму ўдасца перадаць такі творчы балаган у нататніках паэта.








Цяпер Глеб Лабадзенка, журналіст і малодшы сябра паэта, збірае і апрацоўвае матэрыял для новай кнігі разам з былой рэдактаркай выдавецтва “Мастацкая літаратура” Наталляй Давыдзенка. Выдаваць зборнік мяркуецца талакой – уласных сродкаў на яго выданне няма, таму колькасць накладу будзе складацца з папярэдніх замоў на кнігу праз ўласны сайт журналіста.

- Спадзяюся, тыя, хто захоча набыць кнігу, парупяцца пра гэта загаддзя. У выніку гэта стане сваеасаблівай акцыяй падтрымкі Рыгора Барадуліна, прыбытак ад кнігі будзе перададзены яму. Не таму што ён адчувае нейкую патрэбу, а таму што лічу гэта нармалевым, калі сам аўтар, а не нехта іншы, заробіць на кнізе. Нагадаю, што некалі гадоў таму дзядзьку Рыгора намінавалі на Нобелеўскую прэмію. Тады мы з ім рабілі інтэрв’ю, я яшчэ спытаўся: што будзе, калі раптам ён пераможа? На што ён патраціць мільён даляраў? Паэт проста адказаў: маўляў, набуду сабе цукерак! Гэта яшчэ адно сведчанне таго, што сам ён вельмі сціплы чалавек, і ніколі не думае, а тым больш не гаворыць пра нейкую там матэрыяльную выгаду.

Хутчэй за ўсе, назвай для кнігі стане надпіс з першай старонкі самага новага нататніка Рыгора Барадуліна. Гэта слова “Лепей”:

- Яшчэ не пытаўся падрабязней у шаноўнага дзядзькі Рыгора, што гэта значыць. І ўвогуле, напэўна, глупа пытацца ў паэта, што ён меў на ўвазе. Але гэта такая ёмістая назва, што яна сапраўды пасуе не толькі да нататніка, але і як назва для кнігі вершаў.
-15%
-50%
-28%
-10%
-50%
-12%
-10%
-10%
-10%
-20%
-20%
0070970