Будзьма беларусамі!” і TUT.BY-TB зладзілі ток-шоу “СМІ і культура: Якой мусіць быць культурніцкая журналістыка?”.

Ці сапраўды існуе праблема “другаснасці” беларускай культуры,  якая робіць яе нецікавай масаваму гледачу/чытачу? І калі так, то ці можна ад яе пазбавіцца? Якая роля ў канструяванні гэтай праблемы належыць СМІ, а якая самім артыстам? Ці здольныя ў рэшце рэшт ленты навінаў пераўтварыцца ў кулямётныя ленты на вайне змагання з безкультур’ем, абыякавасцю і сацыяльнай апатыяй?
 
У Беларусі актыўна з’яўляюцца нішавыя выданні, новамедыйныя фарматы, якія дазваляюць ахапіць моладзевую аўдыторыю. Камерныя культурніцкія мерапрыемствы карыстаюцца папулярнасцю: імі поўняцца раздзелы афіш на кожным СМІ-сайце і адмысловыя старонкі ў сацсетках. Нягледзячы на гэта, на шырокай інфармацыйнай прасторы па-ранейшаму дамінуюць прадстаўнікі расейскага і заходняга шоубізу, а ў свядомасці шараговых беларусаў усё яшчэ існуюць стэрэатыпы пра “правінцыйнасць” сучаснай беларускай культуры.
 
Ці здольная культурніцкая журналістыка палепшыць нашае жыццё і свае пазіцыі ў медыя, разважалі: Віктар Марціновіч, намеснік рэдактара “БелГазеты”, журналіст, калумніст, выкладчык гісторыі мастацтва ў ЕГУ, пісьменнік; Таццяна Заміроўская, журналістка, пісьменніца, музычны крытык (“БелГазета”, “Большой”, калісьці  - “Музычная газета”), вядомая сваім індывідуальным стылем; Алег Хаменка, музыка, лідар гурта “Палац”, культрэгер; Міхал Анемпадыстаў, дызайнер, графік, фатограф, “рок- паэт”, перакладчык і публіцыст; Алесь Плотка, PR-мэнэджар кампаніі “Будзьма беларусамі!”, паэт, менеджар культурніцкіх праектаў.

Караля робіць світа, і калі мы наракаем што ў нас няма зорак ці пра іх не ведаюць, – гэта значыць  што пра іх не тыя людзі пішуць. Тэмы культуры павінны асвятляць адмыслоўцы, а не тое, што там учора пісаў пра угнаенні, сёння пра мітынгі, а заўтра пра культуру, - лічыць Сяргей Харэўскі.
 
"Ёсць праблема даверу да СМІ. Няма па сутнасці пляцоўкі, якой давяраў бы ні я асабіста, а якому б давярала грамадства. Культура сёння гэта не толькі тавар, але і зброя. І сёння ў культуры супраць нас рэальна ваююць. А  мы не толькі не ваюем у адказ, мы нават не абараняемся. Камітэт Дзяржаўнай Бяспекі, забяспечце бяспеку дзяржавы ў культуры!", - такім палымяным зваротам падвёў рысу пад дыскусіяй Алег Хаменка, лідар гурта Палац.
Мадэратар: Ірына Віданава (citydog.by). Удзел узялі актыўныя прадстаўнікі культурніцкага жыцця Беларусі.

Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.

Скачать аудио (42.06 МБ)

Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.

Открыть/cкачать видео (259.70 МБ)



-14%
-15%
-30%
-30%
-30%
-10%
-30%
-30%
-20%
0066856