фото с сайта euroradio.fm
Фото с сайта euroradio.fm
Марыя Пахоменка, выканаўца песень "Стаяць дзяўчынкі" і "Школьны вальс", памерла 8 сакавіка ў Санкт-Пецярбургу на 76-м годзе жыцця.

Пра гэта паведамляе РИА "Новости". Тыдзень таму ў яе раптам абвастрыўся кашаль, але лекары доўга не маглі паставіць дыягназ. У выніку высвятлілася, што ў Пахоменка пнеўманія. Стан артысткі хутка пагоршыўся і медыкі нічога не змаглі зрабіць.

Спачуванні ў сувязі са смерцю народнай артысткі Расіі 10 сакавіка выказаў расійскі прэм'ер-міністр Дзмітрый Мядзведзяў.

Пахоменка нарадзілася 25 сакавіка 1937 года ў вёсцы Лютня Краснапольскага раёна Беларусі (цяпер Магілёўская вобласць).

Спявачка запісала дзесяць дыскаў і зняла на тэлебачанні шэсць музычных фільмаў, вяла тэлеперадачу "Запрашае Марыя Пахоменка".

У 1999 годзе была ўганараваная званнем народнай артысткі Расіі.
-30%
-20%
-10%
-54%
-5%
-30%
-20%