Беларуская служба Польскага радыё

Учора ля поўначы ў родным доме ў Крынках памёр пісьменьнік, інтэлектуал, адзін з лідараў беларускай меншасьці ў Польшчы Сакрат Яновіч, пра гэта паведаміла на сваёй старонцы ў Фэйсбуку беларуская пісьменніца з Беластоку Міра Лукша. Сакрату Яновічу было 76 гадоў.

Сакрат Яновіч нарадзіўся 4 верасня 1936 году ў Крынках на Беласточчыне. Працаваў перакладчыкам у тыднёвіку беларусаў Польшчы "Ніва", а затым журналістам. У 1970-м быў звольнены з "Нівы" "за беларускі нацыяналізм", застаўся беспрацоўным, нейкі час працаваў грузчыкам, тэхнікам бяспекі працы. У 1973 годзе скончыў завочны факультэт польскай і славянскай філалогіі Варшаўскага універсітэта.

Дэбютаваў апавяданнем у 1956-м ("Ніва", Беласток). Пісаў на беларускай і польскай мовах. Аўтар зборнікаў апавяданняў і мініяцюр. Аўтар 30 кніг.

Творы Сакрата Яновіча на "Беларускай палічцы"
-10%
-40%
-50%
-6%
-6%
-10%
-90%
-20%