"Мне прыемна адзначыць, што прэмія набірае прэстыж і спрыяе папулярызацыі беларускай прозы, — заявіў падчас прэс-канферэнцыі Надзвычайны і Паўнамоцны амбасадар Лешак Шарэпка. — Было даслана значна больш твораў, чым у 2011 годзе. Мы разлічваем, што прэмія стане важным пунктам у календары культурных падзей Беларусі". Шарэпка падкрэсліў, што, нягледзячы на мінулагодні дыпламатычны скандал, які прыпаў акурат на ўручэнне прэміі 3 сакавіка 2012 года, яна па-ранейшаму носіць непалітычны характар."Для нас галоўнае — мастацкая вартасць твораў. Няхай пераможа самая цікавая кніга, адметная мастацкімі якасцямі". 

Спонсар прэміі — па-ранейшаму "Сомбелбанк", які ў 2013 годзе змяніў назву на "Ідэябанк".

Сакратар прэміі Павел Анціпаў паведаміў, што ўсяго на суд журы было даслана 43 кнігі, што ўдвая больш, чым летась: "У снежні назіраўся ажыятаж, шмат пісьменнікаў падавалі свае кнігі менавіта ў апошнія дні. Я мяркую, прэмія паўплывала на гэта".

У камітэце журы — 10 чалавек: ганаровыя сябры амбасадар Лешак Шарэпка, радца-пасланнік Пётр Казакевіч, польскія перакладчыкі Адам Паморскі і Малгажата Бухалік, а таксама беларускія літаратары Ганна Кісліцына, Андрэй Хадановіч, Павел Касцюкевіч, Барыс Пятровіч, Уладзімір Арлоў і Валянцін Акудовіч.

Старшыня СБП Барыс Пятровіч расказаў пра працу журы: "Прэмія адбылася. Яна стала агульнабеларускай і аб'ядноўчай. Вы можаце меркаваць гэта па лонг-лісце і шорт-лісце. Туды трапілі людзі, якія прадстаўляюць розныя саюзы, і тыя, хто не ўваходзіць ні ў якія арганізацыі. Журы было пастаўленае ў няпростыя ўмовы. Было шмат вартых кніжак. І пры ўсім пры тым большасць сяброў журы былі шакаваныя і агаломшаныя вынікамі. У кожнага была свая нечаканая "шасцёрка".

На завяршэнне прамовы Барыс Пятровіч выказаў жаданне, каб розных літаратурных прэмій у Беларусі было як мага болей.

Старшыня Беларускага ПЭН-Цэнтру Андрэй Хадановіч падзячыў усім, хто актыўна выказваецца наконт прэміі Гедройца ў інтэрнэце: "Гэта значыць, прэмія жывая". Апісаў ён і кур'ёз, звязаны з перадвыбарчай гонкай літаратараў у празе атрымаць узнагароду: "Адзін з маладых паэтаў, выдаўшы кнігу, назваў свае вершы прозай".

Каментуючы вынікі галасавання, Хадановіч зазначыў: "Прэмія існуе не для таго, каб задаволіць густы кагосьці з сябраў журы. Гэта — сума ўпадабанняў".

Як і ў мінулым годзе, абяцана, што найлепшыя беларускія кнігі будуць выдадзеныя ў Польшчы.

Шорт-ліст прэміі Гедройца (у алфавітным парадку):

Сяргей Балахонаў. Зямля пад крыламі Фенікса. Мінск: Логвінаў (серыя "Галерэя Б"). 2012.
Альгерд Бахарэвіч. Гамбургскі рахунак Бахарэвіча. Мінск: Логвінаў / Радыё Свабодная Еўропа / Радыё Свабода. 2012.
Адам Глобус. Сказы. Мінск. Харвест.
Уладзімір Някляеў. Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без. Мінск: Паперус. 2012.
Людміла Рублеўская. Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега. Мінск: Рэдакцыя газеты "Звязда". 2012.
Юры Станкевіч. Шал. Мінск: Галіяфы ("Другі фронт мастацтваў"). 2012.
-20%
-50%
-60%
-45%
-15%
-10%
-35%
-20%
-20%
-10%
-20%
-10%