1. Туктамышеву называют новой примой российского фигурного катания. Только взгляните, как она хороша
  2. «Попытка восстановить легитимность». Эксперты — о «заигрывании с Баку» и будущей встрече с Путиным
  3. Школьный друг Виктора Бабарико уже 10 месяцев в СИЗО КГБ. Вот что рассказывает об этом его брат
  4. В прокате — «Чернобыль» Данилы Козловского. Что с ним не так?
  5. Лукашенко обвинил американские спецслужбы в подготовке покушения на него и сыновей
  6. «Шахтер» выдал абсолютно лучший старт в чемпионате Беларуси по футболу за свою историю
  7. Девушка Роналду — модель с невероятными формами. Вы удивитесь, узнав, чем она занималась до встречи с ним
  8. «Свое надо есть, из нашей земли, а не какое-то заморское». Лукашенко порассуждал о борьбе с вирусами
  9. Мужчина, который попал на видео с медвежонком, о случившемся: «Хотел как лучше, а вышло, что виноват»
  10. «Ну ты же понимаешь о последствиях». Работники рассказали, по сколько сбрасывались на субботник
  11. Врач объясняет, когда выпивать два дня — это уже запой и как быстро человек может спиться
  12. Не до покупок. В Беларуси заметно сократился розничный товарооборот
  13. На «Гомсельмаше» рассказали про 400 вакансий, приглашение россиян на работу и зарплаты выше 3600 рублей
  14. Почему начало глаукомы легко пропустить? Врач рассказывает про опасное заболевание глаз
  15. Склепы с останками ребенка и взрослого обнаружили при прокладке теплотрассы в центре Могилева
  16. «Переворот планировался на 9 мая». В ФСБ России прокомментировали задержание Зенковича и Федуты в Москве
  17. Власти взялись за лопаты и грабли. Кто и где трудился на субботнике
  18. Врач — о симптомах хламидиоза и том, как им можно заразиться
  19. «Нормализация отношений невозможна, пока не прекратится насилие». Макей встретился с послами Германии и Франции
  20. Бежали за границу через реки, леса и поля. Как белорусы скрываются от преследования силовиков
  21. Как скручивают пробеги у машин из Европы: вопиющие примеры и советы специалистов
  22. «Оказалось бы, что Минск — древний азербайджанский город». Бывший президент Армении раскритиковал Лукашенко
  23. Тима Белорусских о дочери: «Она скрывалась ради образа мальчика с разбитым сердцем»
  24. «Два раза смотрел потом». Лукашенко прокомментировал «шпионский» фильм «Манкурты»
  25. «Это недопустимо». Григорий Василевич — об идее ограничить возраст для голосования 70 годами
  26. В Беларуси рванули цены на курицу, свинину, картошку, сладости, пиломатериалы и туристические услуги
  27. Вместо Земфиры — Моргенштерн. Организаторы «Вёски» — о возврате билетов и новом лайнапе
  28. «В больнице плакал и просил прощения». Поговорили с женой Виктора Борушко, которому дали 5 лет колонии
  29. Премьер-министр России в Минске: налоговая интеграция и анонс встречи Лукашенко и Путина
  30. «Переболел COVID-19 и вернулся». История 92-летнего фельдшера, без которого в деревне никак


Зміцер Панкавец, фота Сяргея Гудзіліна,

Учора стала вядома, што акцыя па выкупцы рарытэтнай кнігі Казіміра Семяновіча скончылася паспяхова.

Ініцыятары выкупу Статута ВКЛ дырэктар музея гісторыі Магілёва Аляксей Бацюкоў, навуковец Зміцер Яцкевіч і студэнт Андрэй Радкоў так натхніліся першым досведам, што адразу абвесцілі збор грошай на выкуп кнігі славутага навукоўца Казіміра Семяновіча "Вялікае мастацтва артылерыі".



"Мы атрымалі інфармацыю аб продажы кнігі Семяновіча ў Беларусі за 15 тысяч еўра. Падчас акцыі па выкупу Статута мы атрымалі ад шэрагу прыватных асоб і прадпрыемстваў абяцанне фінансавай падтрымкі, калі будзем працягваць такую дзейнасць. Але калі справа дайшла да набыцця, то жадання ў гэтых людзей было небагата. Сумы ахвяраванняў у параўнанні са Статутам скараціліся ў сотні разоў. Не болей за мільён", — расказвае Аляксей Бацюкоў.



"Ішла барацьба з грамадскай думкай, якая нядаўна ўзносіла нас за набыццё Статута, а цяпер мы апынуліся папрашайкамі, якія на хвалі славы хацелі працягваць купацца ў гэтых акцыях", — кажа Аляксей.

Калі ў выпадку са Статутам самі мецэнаты тэлефанавалі ініцыятарам акцыі, то цяпер даводзілася самім абзвоньваць людзей.



Таксама праводзіліся дабрачынныя суботнік і канцэрт у падтрымку акцыі. "35-градусная спёка, праполка елачак, цеплавы ўдар у чатырох чалавек. Гэта быў такі жэст адчаю. Потым зрабілі дабрачынны канцэрт. Да нас цудоўна паставілася дырэкцыя клуба „Cuba“ ў Магілёве, якія бясплатна далі нам памяшканне. Вялікая колькасць гуртоў пагадзілася сыграць — гэта Oblik-O-Morale, „Знутры“, Nimata, Osimira, Confuzzled, Green Pills, Re1ikt, NEVMA і Паліна Рэспубліка", — выказвае падзяку дырэктар музея.

Зрэшты, спонсары ў гэтага праекта таксама знайшліся.



"Хочацца сказаць вялікі дзякуй арганізацыі, якая стварае гульню World of Tanks. Яны ахвяравалі 20 мільёнаў на выкуп. Я патэлефанаваў іх дырэктару, прапанаваў сумесную акцыю. Яны сказалі, што маюць так мала часу і не хочуць адрываць супрацоўнікаў, што лепш проста ахвяруюць грошы. Ёсць яшчэ буйныя ахвярадаўцы: адзін магілёвец, які папрасіў сябе не называць, „Трайпл“, Павел Бераговіч".

Існуе шэсць ранніх выданняў працы Казіміра Семяновіча. Першая частка "Вялікага мастацтва артылерыі" выйшла на лацінскай мове ў 1650 годзе. Частку другую ён не падрыхтаваў, але магчыма ў яго былі рукапісы. Праз год выйшла выданне на французскай. У 1676 на нямецкай, у якім была частка другая, напісаная не самім Семяновічам, але, магчыма, з выкарыстаннем яго рукапісаў. У 1725 выйшлі адразу два выданні — па-англійску і дацку. І, нарэшце, у 1729 яшчэ раз па-нямецку.

Першапачткова грошы збіраліся на французскае выданне. Але агульная сума ахвяраванняў была ў тры разы меншай за азначаныя 15 тысяч. 



"Працягваць далей вялікага сэнсу не было, бо не расла сума. Разам з тым мы атрымалі альтэрнатыўныя прапановы на кнігі Семяновіча, сумы не перавышалі 8 тысяч даляраў".

Восенню стала вядома, што Нацыянальная бібліятэка купіла для сваіх фондаў два выданні Семяновіча — лацінскае і французскае. Са значнымі стратамі. Яшчэ ў Беларусі ёсць шостае выданне. Таму закупачнай камісіяй музея было прынятае рашэнне набыць трэцяе нямецкае выданне, якое ў хуткім часе і трапіць у музей.

У чым значнасць працы Казіміра Семяновіча для Беларусі?



"Семяновіч адзначае, што напісаць гэтую працу яго прымусіла любоў да Радзімы, жаданне зрабіць нешта на карысць Айчыны,

— расказвае Андрэй Радкоў. — Артылерыя ў ВКЛ лічылася нешляхетнай справай, але час дыктаваў свае ўмовы. Артылерыя стала каралевай вайны. Ад яе залежыў лёс краіны. Семяновіч добра разумеў важнасць артылерыі, каб на радзіме гэтае мастацтва было запатрабаванае".

"Генерала-лейтэнант каралеўскай артылерыі Рэчы Паспалітай Семяновіча паважаў кароль Уладзіслаў. Зрэшты, артылерыя лічылася рамяством, а не мастацтвам. Казімір Семяновіч праз гэтую кніжку ахвяраваў сваё жыццё. Ёсць меркаванне, калі Семяновіч раскрыў сакрэты галандскіх артылершчыкаў, то яго і забілі", - дадае Зміцер Яцкевіч.

У хуткім часе кніга з’явіцца ў сярод экспанатаў Магілёўскага гістарачнага музея. 
-20%
-20%
-28%
-15%
-25%
-80%
-20%
-20%
-20%
-50%
0061173