
Выцінанка традыцыйна суправаджае нас падчас зімы. Яна паўсюль: ад сняжынак, зробленых у дзіцячых садах, да “мастацкіх” марозных узораў на вокнах кватэр. Ад іх неяк утульна і цёпла, калі за вокнамі зімовая сцюжа. Нездарма выцінанка стагоддзямі ўпрыгожвала беларускія хаты, бо гэтыя ажурныя папяровыя ўзоры нібы запрашаюць у нейкі фантастычны свет, па-каляднаму казачны.
Творы Надзі Букі сапраўды незвычайныя. Яны здзіўляюць складанасцю тэхналогіі і свабодай фантазіі. Сняжынкі ў слоіках, мандарыны на снезе, нажніцы ў гурбе - гэта частка свету мастака, у які яна запрашае зазірнуць.
Ці ведаеце вы, што Піглас есць драўляныя прышчэпкі, Гласпія сочыць за закаханымі, Пува не можа жыць без гузікаў, а Міглас ад электраэнергіі становіцца салатавым?
Выдуманыя персанажы ажылі на паперы і разляцеліся, як сняжынкі.
Снег можа ўсміхацца!
Мы, супрацоўнікі галерэі, вельмі жадаем падзяліцца з вамі святочным настроем, таму шчыра запрашаем на выставу, якая сапраўды сагрэе ў гэтыя марозныя дні.
Святочнае адкрыццё выставы: 19 снежня а 19-й гадзіне.
Спецыяльны госць: музычны гурт HURMA.
Галерэя TUT.BY
Вул. В. Харужай, 1а, 6-ы паверх
(ГЦ “Сілуэт”).
Штодзённа, акрамя выхадных
З 9.00 да 18.00
Тэл. +375-29-659-14-90
Уваход вольны.