Выйшаў у свет новы альбом Зміцера Вайцюшкевіча і WZ-Orkiestra "Ваячак". Дыск запісаны на вершы польскага паэта Рафала Ваячака, а фотасесія да яго была зроблена ў беластоцкай вар’ятні.

 
Рафал Ваячак (1945-1971) – адзін з найбольш інтрыгуючых і таямнічых польскіх паэтаў ХХ ст., яскравы прадстаўнік так званых праклятых паэтаў. Алкаголік, правакатар, скандаліст, які неаднаразова лячыўся ў вар’ятні і са школьных гадоў здзяйсняў спробы самагубства. Уласную смерць ён зрабіў адной з галоўных тэм сваёй эпатуючай, але вытанчанай у літаратурным сэнсе паэзіі.
 
– Мне заўжды цікава паказаць менавіта чалавечыя моманты ў творчасці кожнага паэта, – распавядае Вайцюшкевіч. – Таму Маякоўскага я пазбавіў сацыялізма, а Ваячака – пэўнай часткі дэпрэсіі. Хацелася падкрэсліць, што ён быў у тым ліку выдатным лірыкам – у яго шмат вершаў пра жанчын, пра жаночае цела. Але пэўныя моманты "псіхадэліі" ўсё ж прысутнічаюць – увасобіць іх у музыцы дапамог вядомы гітарыст Сяргей Канановіч.

У падвоенай асобе
Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.

Скачать аудио (10.85 МБ)

Ад ідэі альбома да яго выдання прайшло шэсць гадоў. Для запіса гэтай працы Зміцер вывучыў польскую мову, але ў працэсе вырашыў заспяваць на беларускай – вершы пераклалі Андрэй Хадановіч і Вальжына Морт. Аздабленне для альбома зрабіў вядомы польскі беларус Юрка Асеннік, лідар гурта Zero-85.
 
– Фотасесію для аздаблення мы рабілі ў вар’ятні ў Беластоку. На вокладцы – сапраўдны тамтэйшы ключ ад дзвярэй, без якога нельга патрапіць з калідора ў пакой ці наадварот. Гэта і артэфакт, і метафара альбома. У музычным сэнсе мы спрабавалі вынайсці менавіта такі ключ да паэзіі Ваячака, адчыніць яе для беларускага слухача, – тлумачыць Зміцер.

 
Набыць CD-версію (digipack) дыска з персанальным аўтографам Вайцюшкевіча можна ў інтэрнэт-краме www.prastora.by. Інтэрнэт-прэм’ера альбома адбудзецца цягам бліжэйшых тыдняў.
-20%
-20%
-10%
-13%
-30%
-50%
-50%
-50%
-10%
-30%