1. Автозадачка на выходные. Простая ситуация на перекрестке, но мало кто справится
  2. Закроем наши посольства там, где они не приносят отдачи? С кем мы успешно торгуем, а с кем — просто дружим
  3. 15 жертв, более 400 пострадавших. 10 лет назад произошел теракт в минском метро
  4. МВД прокомментировало жалобы на условия в ИВС на Окрестина и в Жодино и показало видео из изолятора
  5. БАТЭ в скандальном матче сумел уйти от поражения, отыграв у «Минска» два гола
  6. С осторожным оптимизмом. Как безвизовый Гродно, потерявший туристов и деньги, ждет новый сезон
  7. «У Лукашенко нет опоры в госаппарате». Латушко рассказал про новые санкции и транзит власти
  8. Я живу в 25 км от центра Европы. Как семья на хуторе в глуши среди леса делает сыры по рецептам ВКЛ
  9. «Затеял игру в президентство». В суде над Бабарико допросили свидетеля в наручниках и озвучили жалобы
  10. В Беларуси хотят разрешить создавать партии только постоянно проживающим в стране гражданам
  11. Роман одного из самых известных белорусских писателей отправили на экспертизу
  12. Прокурор: Протесты в Беларуси начались и из-за блогеров из Бреста. Обвиняемых лишили слова в суде
  13. Какие курсы доллара и евро установили обменники на выходные
  14. «Радость — лучшее лекарство». Витебский бизнесмен начал рисовать 3 года назад, когда заболел раком
  15. За сутки в Беларуси зарегистрировано 1175 новых случаев COVID-19
  16. «Этот магазин для всех». В Минске открывается гастромаркет FishFood, где закупаются рестораны
  17. В Мингорисполком подана заявка на проведение «Чернобыльского шляха»
  18. История одного фото. Как машинист метро и его коллеги помогали пассажирам после взрыва 11 апреля 2011 года
  19. Оценивает по походке. История бывшего балетмейстера, который в 74 года работает фитнес-тренером
  20. Крупных промышленных должников собрались оздоравливать через спецагентство
  21. В Беларуси не хватает более 2 тысяч врачей и столько же — медсестер. В Минтруда рассказали про дефицит специалистов
  22. Врач объясняет, откуда берется шум в ушах и как от него избавиться
  23. «Чем ниже спускаешься, тем больше горя». Жители домов над «Октябрьской» — о теракте в метро и фото, сделанных сразу после взрыва
  24. Как не пропустить рак легкого? Главное о здоровье за неделю
  25. Полчаса процедуры, два дня страданий. Как я сделала прививку от коронавируса
  26. Пассажиры автобуса, которых не пустили в Украину из-за поддельных ПЦР-тестов, рассказали подробности
  27. Глава Минска задумался об отказе от участков под паркинги у МКАД. И вот почему он прав
  28. Топ-10 самых популярных подержанных авто в стране. Какие на них цены?
  29. «Джинн злобно загоняется в бутылку». Большое интервью с многолетним журналистом президентского пула
  30. Разбираемся с юристом, можно ли отказаться от коллективной материальной ответственности на работе


Ірына СВІРКО,

Драматычны тэатр Беларускай арміі адзначае 10-годдзе з дня заснавання. Сваю першую "круглую" дату творчы калектыў самага маладога тэатра краіны сустракае пастаноўкай класікі — напярэдадні юбілею выпусцілі спектакль "Рэвізор" паводле Гогаля. Перад прэм’ерай карэспандэнт "Р" сустрэўся з мастацкім кіраўніком Драматычнага тэатра Беларускай арміі, вядомым драматургам Аляксеем Дударавым.
 
— Аляксей Ануфрыевіч, дзесяцігадовы чалавек — гэта, па сутнасці, яшчэ дзіця. А дзесяцігадовы тэатр — гэта?..

— Падлетак, відаць. Але разам з тым дзесяць гадоў для тэатра — той тэрмін, калі ўжо можна сказаць, адбыўся ён ці яму трэба яшчэ расці. Дык вось, магу ўпэўнена сказаць: наш тэатр адбыўся. І нязменным застаецца наш дэвіз: Драматычны тэатр Беларускай арміі — тэатр моцных пачуццяў. Альбо яшчэ такі: "Non solum armis", што азначае ў перакладзе з лацінскай "Не толькі зброяй", бо нават самае вялікае робіцца не зброяй, а духоўнасцю. У тым ліку і ў справе абароны. Гэта вялікае майстэрства — міратворчая дзейнасць. Нездарма ж гаворыць святое слова, што наракуцца міратворцы сынамі Божымі.
 
Таму, калі восенню 2002-га адбылася мая сустрэча з тагачасным міністрам абароны генерал-палкоўнікам Леанідам Мальцавым, які прапанаваў стварэнне новага тэатра, я, натуральна, падтрымаў гэта пачынанне дзвюма рукамі. Дый ці мог інакш драматург і старшыня Беларускага саюза тэатральных дзеячаў. Хаця скептыкі былі, якія казалі, што не армейская справа — тэатр.
 
Але я лічыў і лічу: тэатральнае мастацтва датычыць усіх. І наш тэатр засноўваўся не проста каб ставіць спектаклі пра армію ці вайну. Нашай мэтай было і застаецца сродкамі мастацтва тэатра спрыяць духоўнаму развіццю чалавека, выхаванню пачуцця глыбокага патрыятызму, шчырай любові да сваёй Радзімы. І не толькі ў людзей, якія служаць Айчыне, ці збіраюцца служыць, ці адслужылі, не толькі ў вайскоўцаў, а ў любога, хто прыходзіць у наш тэатр. А што датычыць людзей у пагонах, то мне запомніліся словы таго ж генерал-палкоўніка Мальцава пра тое, што нават выдатна падрыхтаваны, узброены па апошнім слове тэхнікі чалавек, які можа ўсё, без духоўнасці — усяго толькі кілер, а не абаронца Радзімы і міру.
 
— Тэатр, які вы ўзначальваеце, — які ён?

— Цёплы. І гэта адносіцца да ўсяго, я маю на ўвазе не толькі Цэльсія ці Фарэнгейта. У ім цёплая чалавечая і творчая атмасфера. Нездарма наш тэатр ахоўвае ікона Казанскай Божай маці. Яна знаходзіцца ў тэатры і асвячае яго з дня, калі мы сыгралі тут свой першы спектакль. Упэўнены, яна нам памагае ва ўсім пастаянна, у тым ліку і ў падтрыманні гэтай атмасферы. У нас нават няма так званага традыцыйнага пылу куліс — усялякіх інтрыг, плётак ці якіх яшчэ падобных праяў, уласцівых іншым калектывам. Дый, шчыра сказаць, нам проста няма калі гэтым займацца. У трупе усяго 15 чалавек, і ўсе шчыльна заняты справай. Калі хоць адзін з акцёраў па нейкай прычыне адсутнічае, рэпертуар проста "ляціць", і даводзіцца неяк выкручвацца.

— З улікам прэм’ернага "Рэвізора" ў рэпертуары тэатра ўжо дзевяць спектакляў. Які з іх можна лічыць творчай "візітоўкай" калектыву?

— Першай пастаноўкай у 2004 годзе была гістарычная балада "Ты помніш, Алёша…" пра Буйніцкае поле і абарону Магілёва. Яна мела поспех, і з ёй тэатр гучна заявіў пра сябе, але сапраўднай "візітоўкай", лічу, стаў усё ж спектакль "Не пакідай мяне…". Яму ўжо сем гадоў, больш за сотню разоў яго сыгралі, а гэта ўжо знакава. На спектакль ходзяць, яго любяць і сівыя ветэраны, і моладзь.

Пачуцці ён выклікае і ў тых, і ў другіх аднолькавыя — пазітыўныя. Ён цёплы, нягледзячы на трагічнасць, са слязьмі, але і з ноткай гумару, у ім ёсць і каханне, і боль... Галоўнае — ён узрушвае гледача. Па сюжэце там чатыры такія Зоi Касмадзям’янскія, прыгожыя маладзенькія дзяўчаты, як кажуць, "піскляты" зусім, учарашнія школьніцы, якія нічога яшчэ не зведалі, мала што разумеюць і якія апынуліся на вайне. Яны маглі б быць жонкамі, маці, але нічога не адбываецца. Яны павінны выканаць адказнае і небяспечнае заданне камандавання ў тыле ворага і, за выключэннем толькі адной, усе гінуць…
 
Запомнілася, як генерал і пісьменнік Анатоль Сульянаў пасля гэтага спектакля сказаў: маўляў, калі ўся наша моладзь яго паглядзіць, абароназдольнасць краіны павялічыцца. Можа, кампліментарна і крыху перабольшана, але, лічу, дакладна. Пасля аднаго са спектакляў я сам чуў, як малады хлопец, гадоў 16, узрушаны пасля прагляду, дзяліўся ўражаннямі і палка казаў: за сваіх дзяўчат я ўсіх парваў бы. Уласна я лічу, што гэта рэакцыя на ўздзеянне мастацтвам — спектакль, пры ўсёй часам рамантычнасці, выклікае раздражненне ў мужчын. Пазітыўнае раздражненне. Бо нельга на закланне аддаваць дзяўчат. Не павінны дзяўчаты абараняць Радзіму, якімі нi былі б умовы. Абараняць — гэта мужчынская справа, і так было заўсёды. А дзяўчат трэба ахоўваць, берагчы, абараняць, гэтак жа як іконы, як дзяцей і старых.
 
— 10-годдзе тэатр адзначае прэм’ерай "Рэвізора". Чым выкліканы зварот да класікі?

— Мы з самага пачатку паставілі сабе задачу — абапірацца на сапраўдную літаратуру. Нават у самым аблегчаным матэрыяле, а ў нашым рэпертуары ёсць і забаўляльныя пастаноўкі, мы імкнёмся знаходзіць сэнс, высокую думку і імкнёмся клікаць гледачоў за сабой у той бок, дзе ёсць хоць маленькая кропелька святла, надзеі і любові.
 
На нашых падмостках не было і не будзе "чарнухі". І не таму, што нам, як падраздзяленню Міністэрства абароны, нехта нешта забараняе. Рэпертуар мы выбіраем самі і самі для сябе з’яўляемся самымі вялікімі цэнзарамі.
 
Цяпер жа ў "скрынку" паглядзіш — моташна робіцца. Тое ж самае адбываецца і на некаторых сцэнах. Гавораць — людзі такога хочуць, ім такое патрэбна. Не людзям гэта патрэбна, а дзялкам, каб бабло сваё хапнуць. А людзям трэба сапраўднае. Людзі адкрытыя мастацтву. Але нельга гэтую іх цікавасць выклікаць і сілкаваць рознымі непрыстойнасцямі, пошлымі хохмачкамі, распрананнем на сцэне і іншымі забароненымі прыёмамі.
 
Як бы сказаць так, каб не пакрыўдзіць нас, творцаў: глядач — ён разумнейшы за нас. Вось тэатр з чаго складаецца: літаратура, рэжысура, акцёры, мастак, кампазітар. Няхай яны будуць самыя геніяльныя — але без гледача, без узаемаабмену з ім няма тэатра. Глядач — абавязковы складальнік гэтага працэсу. І каб да яго далучыцца, ён павінен разумець, пра што яму даводзяць са сцэны. А калі не разумее, дык што яму з таго тэатра? З чалавекам трэба гаварыць па-чалавечы, на чалавечай мове, а не спасылацца на тое, што глядач яшчэ да нечага не дарос. Гэта выкрутасы проста, апраўданне ці сваёй бяздарнасці, ці зашоранасці на нечым своеасаблівым. А вось прымусіць сучаснага чалавека заплакаць у тэатры — гэта на сцэне сэрцам трэба плакаць самому.
 
Сапраўдны майстар і творца можа расказаць так, каб яго зразумеў просты чалавек, абсалютна пра ўсё. І няма забароненых тэм. І паказаць на сцэне можна ўсё. Але пры гэтым трэба паважаць чалавека. А калі ты чалавека ў вялікім сэнсе гэтага слова не паважаеш, табе наогул мастацтвам займацца нельга. Тады табе трэба нешта іншае. Хаця, відаць, паважаць чалавека трэба, займаючыся і любой іншай справай.
 
— Напэўна, не варта ўдакладняць, што прэм’ерны "Рэвізор" будзе без усякіх модных выкрутасаў, надуманасцяў і "тараканаў" у галаве...

— Тараканаў у нашым тэатры і ў прамым, і ў пераносным сэнсе не было дзесяць гадоў і не будзе. Тараканы — яны ж там, дзе нячыста, дзе мярзота. А гэта не да нас. Што да новаўвядзенняў, то Чэхаў, Гогаль — яны сказалі ўсё. Іх не трэба дапісваць. Гогаля мы не перайначвалі, апроч нейкіх нязначных купюр і тэатральнай рэдактуры. Каб была магчымасць, я і самога Мікалая Васільевіча з задавальненнем запрасіў бы на спектакль, не баючыся выслухаць ад яго заўвагі на гэты конт.
 
— Не магу не спытаць: як рухаюцца справы з працягам "Белых Рос"?

— Кінааповесць напісана. Ствараецца сцэнарый. Над ім зараз працуе малады беларускі рэжысёр Аляксандра Бутар. Не хачу папярэдне нічога казаць. Але тое, што яна робіць, мяне не раздражняе. Яна адчувае матэрыял, і гэта самае важнае. Дарэчы, гэтак жа некалі адчуваў і дапаўняў сваім бачаннем сцэнарый фільма "Белыя Росы" яго рэжысёр Ігар Міхайлавіч Дабралюбаў.
 
— А над чым зараз працуеце вы?

— Трэба напісаць ці знайсці п’есу пра сучасную армію, пра моладзь. Але гэта вельмі складана. Вось пра мінулае, гісторыю пішацца лягчэй. Па-першае, напрацовак багата. Па-другое, з табой няма каму паспрачацца. Калі з душой зробіш, можа няблага атрымацца. А тут — ужо другі год ламлю галаву і пакуль, на жаль, безвынікова.
-20%
-15%
-10%
-15%
-20%
-30%
-21%
-10%
-50%
0070970