Куратары Маціас Хардэр і Ханс Пілер распавялi пра 16 беларускіх праектаў, што былі абраныя ў кнігу, патлумачылi свой выбар; правялi паралелі з маладой нямецкай фатаграфіяй.
Таксама куратары адказалi на пытанні, якія тычацца праекта, бачання сучаснай фатаграфіі і г.д.
Фотакніга, прысвечаная сучаснай беларускай фатаграфіі, пабачыць свет напачатку 2013 года ў нямецкім выдавецтве Kehrer і будзе прэзентаваная на найбуйнейшым кніжным кірмашы ў Франкфурце ў верасні наступнага года. Яе можна будзе знайсці ў крамах усяго свету.
Фотапраекты для кнігі выбралі Маціас Хардэр (Matthias Harder), куратар і кіраўнік музея Хельмута Ньютана ў Берліне, і Ханс Пілер (Hans Pieler), фатограф і прафесар фатаграфіі ў мастацкай Акадэміі ў Хільдесхайм.
Фатографы і праекты, што былі абраныя куратарамі праекта Маціасам Хардэрам (Matthias Harder) і Хансам Пілерам (Hans Pieler) у кнігу:
1) Аляксандр Веледзімовіч (Alexander Veledzimovich) з праектам "Эгасфера"
2) Аляксей Шынкарэнка (Aleksei Shinkarenko) з праектам "Беларуская фактаграфiя"
3) Аляксей Наумчык (Aleksey Naumchik) з праектам "Мы ніколі не станем старэйшымі"
4) Аляксандр Кладаў (Alexander Kladov) з праектам "Ваенныя звычкі"
5) Аляксандр Саенка (Alexander Sayenko) з праектам "Тралейбуснае дэпо"
6) Аляксандра Салдатава (Alexandra Soldatova) з праектам "Канікулы"
7) Андрэй Лянкевіч (Andrei Liankevich) з праектам "Бывай, Радзіма"
8) Яўген Канаплёў-Лейдзік (Eugene Kanaplev-Leydik) з праектам "Фатамаргана"
9) Юля Лейдзік-Канаплёва (Julia Leydik-Kanapleva) з праектам "Узрост"
10) Максім Шумілін (Maxim Shumilin) з праектам "Сад", частка 1
11) Міхаіл Лешчанка (Mikhail Leschenko) з праектам "Сад", частка 2
12) Паліна Палынская (Palina Palynskaya) з праектам "Раўнавага"
13) Павел Кірпікаў (Pavel Kirpikau) з праектам "Анархатэктура"
14) Вольга Сасноўская (Volga Sasnovskaya) з праектам "Singleuse"
15) Сяргей Гудзілін (Siarhei Hudzilin) з праектам "Прыватны прэзідэнт"
16) Таццяна Гаўрыльчык (Tanya Haurylchyk) з праектам "Жыхары псіханеўралагічных інтэрнатаў"
Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player. 

Адкрыць/cпампаваць вiдэа