Зоя ХРУЦКАЯ, фота Настассі РОЎДЫ,

Гэтым летам кінатэатр працаваць не будзе.

Паводле слоў дырэктара маладзечанскага філіяла “Мінаблкінавідэапракату” Таццяны Дрозд, у будынку яшчэ вядуцца рамонтныя работы, і працы яшчэ шмат.

Дакладна вядома, што гэтым летам адкрыццё кінатэатра не адбудзецца. Пакуль ёсць папярэдняя дамоўленасць адкрыць яго ў верасні, калі тэрмін зноў не перанясуць.

А ці трэба наогул, каб у Маладзечне быў кінатэатр? Давайце паглядзім, ці ходзяць у кіно жыхары суседніх раёнаў.



ВІЛЕЙКА. Вілейскі кінатэатр “Мір” выкладае рэпертуар на месяц на сайце райвыканкама. Для горада, насельніцтва якога каля 30 тысяч чалавек, падрыхтаваны расклад правядзення дыскатэк, дзіцячых і дарослых сеансаў. Наведнік можа не толькі паглядзець, у які дзень і ў колькі гадзін пачнецца пэўны фільм, але яшчэ бачыць, ці навінка гэта, якога жанру, колькі каштуе білет.

Кошт на кіно ў Вілейцы - ад 1 тысячы рублёў на дзіцячыя сеансы (напрыклад, столькі каштуе білет на анімацыю “Гнамэа і Джульета”, сусветная прэм’ера - люты 2011) да 8 тысяч рублёў. Столькі патрабуюць толькі навінкі - фэнтэзі “Гнеў тытынаў”, які выйшаў сёлета ў сакавіку, і “Падарожжа 2: Таямнічы востраў”, сусветная прэм’ера адбылася сёлета ў студзені.

У ліпені кінатэатр прапаноўвае віляйчанам разнастайны асартымент: дзве прэм’еры, фэнтэзі, трылер, баявік, прыгоды, меладраму, камедыю. Большасць - вытворчасці ЗША, некалькі расійскіх і беларускіх фільмаў.

У ліпені, напрыклад, кінатэатр паказваў тры беларускія фільмы: “На спіне ў чорнага ката”, “У жніўні 44-га”, “Масакра”. Да іх даюць бонус: прагляд кароткаметражных фільмаў кшталту “Пагаворым аб ашчаднасці”.

 

- Калі б у нас такі ж рамонт зрабілі, як у Маладзечне, людзі хадзілі б у кіно, - адзначае дырэктар кінатэатра “Мір” Андрэй Бядрыцкі. - А так у нас будынак 1960 года, на дыскатэкі збіраецца чалавек 100, а на прэм’еры - 5-8. Бо і фільмы да нас у апошнюю чаргу даходзяць. Вось у сераду на сеансе быў адзін чалавек, і мы паказвалі фільм. Рэканструкцыю кінатэатра нам даўно абяцаюць, тады, напэўна, гледачоў стане больш.

АСТРАВЕЦ. У Астраўцы, дзе насельніцтва восем тысяч чалавек, сеансаў без гледачоў не бывае. Пра гэта расказала галоўны бухгалтар кінаканцэртнай залы “Астравец” Валянціна Бушчык.

Будынак кінатэатра ўзвялі ў 1979 годзе, адрамантавалі яго да свята горада ў 2008 годзе. Цяпер у кінаканцэртнай зале “Астравец” утульна, мяккія крэслы, для дыскатэк добрае абсталяванне, нават “дым часам пускаюць”. Тут ладзяць большасць канцэртаў і святочных мерапрыемстваў горада. Білеты на кіно каштуюць 4-6 тысяч рублёў, дзіцячы нядаўна падаражэў, цяпер каштуе дзве тысячы рублёў.

Большасць студэнтаў, якія вучацца ў Мінску, ходзяць глядзець кіно менавіта ў Астраўцы - хаця навінкі трапляюць сюды не хутка, затое білет каштуе ў некалькі разоў менш. Паводле сайта afisha.tut.by, сталічныя кінатэатры за сеанс патрабуюць ад 15 да 60 тысяч рублёў.

- Ніколі не бывае, каб на сеанс ніхто не прыйшоў, - гаворыць Валянціна Бушчык. - Чалавек 10-20 хаця б бывае. Але колькасць гледачоў залежыць ад фільма. Пік наведванняў быў у пачатку 1990-х, калі пачалі паказваць больш адкрытыя фільмы, вось тады поўныя залы былі. Цяпер, каб людзі добра хадзілі, трэба паказваць сучасныя цікавыя фільмы, у добрай якасці. Тым больш што ў кожнага дома камп’ютары, кожны можа паглядзець дома, што хоча.

У сярэдзіне ліпеня кінаканцэртная зала “Астравец” прапаноўвала гледачам камедыю 2011 года “Вясельны разгром” і мультфільм “Мадагаскар-3”, прэм’ера якога адбылася сёлета ў чэрвені.

 

Маладзечанцам ёсць куды схадзіць

- У Маладзечне існуе нямала ўстаноў, якія арганізуюць баўленне вольнага часу: Палац культуры, Дом культуры чыгуначнікаў, дзіцячы цэнтр “Расток”, два тэатры, відэасалон, - пераконвае галоўны спецыяліст аддзела культуры маладзечанскага райвыканкама Ядвіга Чаеўская. - Таму гараджанам ёсць куды схадзіць адпачыць, пакуль кінатэатр на рамонце. Тым больш што дома ў кожнага ёсць камп’ютар, а значыць, і магчымасць паглядзець фільм. Магчыма, кінатэатр адчыняць у верасні, нядоўга засталося чакаць. Безумоўна, тады мы будзем усе радавацца.

Нагадаем, што маладзечанскі кінатэатр рамантавалі да леташніх рэспубліканскіх "Дажынак". Да свята паспелі зрабіць знешні рамонт, падчас якога змянілі шыльду "Радзіма" на "Родина". 
-20%
-10%
-20%
-20%
-10%
-30%
-30%
0066856