1. История врача, который два раза переболел ковидом и четыре раза был задержан — но не теряет оптимизма
  2. ТВ-горки и стенки канули в прошлое. Дизайнеры рассказали, какие полки и TV-тумбы в тренде
  3. Новый КоАП вводит правило «первого раза» для водителей: за какие нарушения сначала не будет штрафа
  4. Акции протеста, самоподжог на площади, Тихановская в Совбез ООН. Что происходило в Беларуси 22 января
  5. На продукты, лекарства и детские товары подняли НДС. Рассказываем, что может заметно подорожать
  6. Послы Польши и Литвы так и не вернулись в Минск после отзыва в свои столицы осенью. Это надолго?
  7. «Противопоставление официальным комментариям». Генпрокуратура передала в суд дело журналиста TUT.BY и врача БСМП
  8. Норвежская компания Yara отреагировала на заявления «Беларуськалия» по возврату уволенных работников
  9. В России ищут 80 вагонов для поставки бронетранспортеров БТР-80 в Беларусь. Разбираемся, в чем дело
  10. «Не уверен, что он сам в этот колодец бы прыгнул». Родители о гибели 10-летнего мальчика в Пуховичском районе
  11. Московский суд арестовал белорусского бойца Алексея Кудина на два месяца
  12. Минск лишили права проведения чемпионата мира по современному пятиборью
  13. Опасный прецедент. Во что нам может обойтись отказ Yara от контракта с «Беларуськалием» (и почему все это важно)
  14. В ТЦ «Пассаж» конфликт: предприниматели остались без света, работать не пускают охранники
  15. «Муж старше моей мамы на два года». История пары с большой разницей в возрасте
  16. «В акциях участвует немногочисленное количество человек». Столичная милиция сообщила о 100 задержанных
  17. Двое детей, с женой в разводе. Кто тот минчанин, который поджег себя на площади Независимости
  18. «Леха, выходи». В России на акциях в поддержку Навального рекордное число задержаний за 10 лет
  19. Умер Ларри Кинг
  20. В Совбезе ООН выступили Тихановская и Латушко — напомнили о репрессиях. Постпред Беларуси спросил о свободе слова
  21. В Беларуси произошли массовые прорывы теплосетей. Неужели все так плохо?
  22. «Поток ринувшихся к границе превратил окраину Бреста в «прифронтовую полосу». Как нашим уже пытались запретить выезд
  23. «Даже взгляд сфокусировать не мог». Поговорили с родными ученика, который после школы с ЧМТ попал в больницу
  24. В Беларуси с начала пандемии — 235 859 человек с COVID-19. Сколько новых случаев обнаружили за сутки
  25. «Условия крайней необходимости». СК отказался возбуждать дело на милиционера, который в Жодино ударил женщину в лицо
  26. Цепи солидарности, около 100 задержанных. Что происходило в Беларуси 23 января
  27. Условия, отношение и распорядок. Что пишут о жизни в колонии и СИЗО фигуранты «политических» дел
  28. В Борисове горел дом: погибли четыре человека
  29. Милиция так и не смогла найти, кто повредил мотоцикл байкера, который лихо уходил от погони ГАИ во время протестов
  30. Пять лучших сериалов о сексе, от которых точно кайфанут зумеры


Ася ПАПЛАЎСКАЯ, фота аўтара,

Прэзентацыя пятнаццатай па ліку кнігі аднаго з самых вядомых і любімых беларускіх пісьменнікаў Леаніда Дранько-Майсюка прайшла ў жартаўлівай, цёплай атмасферы. Гучалі вершы, згадваліся шматлікія байкі, вясёлыя выпадкі з пісьменніцкага жыцця, гучалі віншаванні, паціскаліся далоні, раздаваліся пацалункі. Было месца і літаратурным містыфікацыям, на якія Леанід Дранько-Майсюк – вялікі мастак. “Кніга для спадарыні Эл” – менавіта так называецца новы зборнік, у якім паэзія, проза ды п’еса.

 фото
 
Пачынаючы вечар, Леанід Васільевіч зазначыў, што калі выйшла кніга, ён наагул не хацеў рабіць ніякай прэзентацыі. Але паэт Эдуард Акулін задаў яму простае пытанне: “А са сваімі сустрэцца?” Вечар, як і чакаў аўтар новай кнігі, стаўся сустрэчай сваіх, тых, хто любіць беларускае слова і беларускую паэзію. А іх – шмат. Вялікая зала Музею гісторыі беларускай літаратуры ледзьве змагла змясціць усіх ахвотных. Людзей усё большала і большала. Выступоўцы гаварылі і гаварылі праўдзівыя словы пра “юбіляра” Дранько-Майсюка.
 
Пісьменнік выявіў сябе добрым дыпламатам: людзі ад літаратуры, якія выходзілі на сцэну, былі размеркаваныя вядучым і віноўнікам вечара строга “па рангах”. Старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў Барыс Пятровіч, які “піша лепей за чужых і за сваіх - таксама”, зазначыў, што Леанід Дранько-Майсюк чытае свае кнігі як чужыя, а чужыя як свае. Аб тым, што Леанід Васільевіч – выдатны, надзвычай таленавіты чытач і слухач, гаварылася не аднойчы. “Мы разам аб’ехалі ўсю Беларусь з выступамі, і я бачу, як яго прымаюць. Людзі ўсіх узростаў ведаюць яго творы. Нават дзеці падхопліваюць вершы, цытуюць іх на памяць!” – падзяліўся з прысутнымі Барыс Пятровіч.

 фото
 
Першы намеснік старшыні СБП Алесь Пашкевіч вырашыў крыху сапсаваць бочку мёду, з якой частаваў Леанід Дранько-Майсюк усіх прысутных. “Кніга выйшла не за месяц, як раней сказаў нам аўтар. Яна рыхтавалася цягам шасці гадоў! Гэта плён працы пісьменніка за гэты час. Я хачу вам прызнацца, што Леанід Васільевіч – найвытанчаны эстэт, гэта чалавек-літаратурная акадэмія. Ён разбіраецца не толькі ў спадарынях і дзяўчатах, але і ў ландшафтах, у матэматыцы, у лірыцы…” Паводле Алеся Пашкевіча, Леанід Дранько-Майсюк – творца рытму: “Рытм яго твораў як рытм сэрца аўтара”.

 фото
 
Намеснік старшыні СБП Эдуард Акулін падзяліўся з прысутнымі, што карыснага ён узяў для сябе з новай кнігі Леаніда Дранько-Майсюка: “Так, напрыклад, я падзяляю думку аўтара аб тым, што шлях сапраўднага мужчыны палягае ад Дон Жуана да Дон Кіхота, а не наадварот”. У разгар падзей Еўра-2012 Эдуард Акулін скарыстаўся спартыўнай метафарай для абазначэння паэта і сябра Леаніда Дранько-Майсюка: “Ты гэтай кнігай ператварыў у аўтсайдэраў цэлую сборную літаратараў!” Таксама Эдуард Акулін паабяцаў, што “Кнігу для спадарыні Эл” расцягнуць на цытаты.

 фото
 
Генадзя Вінярскага, выдаўца кнігі, аўтар папрасіў пацалаваць у шчочку вярстальшчыцу зборніка Ларысу, на што выдавец адказаў: “Сам прыйдзеш!” А Дашы Бунеевай, дызайнеру кнігі, аўтар пажадаў… добра выйсці замуж. 
 
“Наша гісторыя не спала і даехала ад Стэфана Барторыя да Эрыксана Стэфана”, - так запрасіў “цвік вечара” на імправізаваную сцэну перакладчыка кнігі “Анелак і я”, добра вядомага беларусам прадстаўніка Швецыі ў Беларусі Стэфана Эрыксана. Дыпламат як заўжды сціпла адзначыў, што перакладзеная ім кніга вельмі цікавая і блізкая для шведскага чытача.

 фото
 
Уладзіміру Някляеву Леанід Дранько-Майсюк можа пазваніць заўжды. Напрыклад, тады, калі яго настолькі ўзрушыць нейкі твор, што ён не можа маўчаць. “Някляеву можна званіць і чытаць што заўгодна!” – смяецца Дранько-Майсюк. Калі Уладзіміра Пракопавіча выклікалі да мікрафона, ён аджартаваўся: “Можа, ты мне лепей патэлефануеш?” Працягваючы тэму тэлефанатаванняў-“далькажанняў”, Уладзімір Някляеў распавёў, што яму аднойчы сказалі: “Калі ты не можаш патэлефанаваць камусьці ў пяць раніцы, лічы, што ў цябе няма сяброў”. Ён узяў і пазваніў Дранько-Майсюку...

 фото
 
Філасофскія разважанні Някляева-Дранько-Майсюка пра каштоўнасць сяброўства працягнуў філосаф Валянцін Акудовіч. Ён паскардзіўся, што герой вечара сапсаваў яму ўвесь сюжэт выступа. Але хутка знайшоўся і расказаў, як яны з Леанідам Дранько-Майсюком разам… жылі! Калі апошні ўладкаваўся ў выдавецтва “Мастацкая літаратура”, яму не было, дзе жыць. Ён прыйшоў да сябра Акудовіча і папрасіўся да яго. “Мы класна жылі разам! Праўда, Лёнь?” – звярнуўся да былога “сужыцеля” філосаф. Пасля гэтага паследавала яшчэ адно прызнанне: “Я кнігу не чытаў яшчэ, не буду хлусіць, як Някляеў! Бо ён, здаецца, таксама не чытаў…”

 фото
 
Паэт Анатоль Вярцінскі заявіў, што хоча пагаварыць са спадаром Леанідам па-мужчынску. “У цябе была кніга да спадарыні А. Гэта – да спадарыні Эл. Я не зразумеў, гэта да адной і той жа асобы ці не? Ну ты мне пасля па-мужчынску раскажаш…”

фото
 
Леаніда Дранько-Майсюка як толькі не назвалі ў гэты вечар. І мэтрам, і самым фантастычным рэалістам ды рэальным фантастам, і лучнікам, які заўжды трапляе ў дзесятачку, і рыцарам, і выдатным артыстам, і геніальным чытачом, і эстэтам, і знаўцам паненак ды матэматыкі…

Але самае яскравае абазначэнне для пісьменніка прыдумаў паэт Алесь Гібок-Гібкоўскі, які назваў Леаніда Васільевіча гармонам радасці. Радасці на прэзентацыі новай кнігі Леаніда Дранько-Майсюка “свае людзі” атрымалі сапраўды вельмі шмат. Усмешкі не сыходзілі з твараў цягам двух гадзін, якія “юбіляр” быў на сцэне. Яшчэ доўга пасля заканчэння афіцыйнай часткі Леанід Васільевіч падпісваў кнігі ды атрымліваў віншаванні. Падзараджаўся радасцю ды энэргія для наступнай кнігі.

-30%
-23%
-25%
-20%
-40%
-20%
-50%
-30%
-30%
0072372