Поддержать TUT.BY
68 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. Кадровый вторник, представители МВД в суде, Ян Солонович на свободе. Что происходит 26 января
  2. Задержанные на акциях в поддержку Навального — о нарушении прав, отношении полиции и своей мотивации
  3. За сутки в стране всего 847 случаев COVID-19 — в два раза меньше, чем в воскресенье
  4. «Как будто хотят сделать процедуру сложнее». Ковалкин — о грядущих изменениях по обращениям
  5. Узнали, какая ситуация с краудфандинговыми площадками, основатель которых — Эдуард Бабарико
  6. Врач Никита Соловей больше не главный инфекционист Минска
  7. И ездить не стыдно, и налог платить не надо. Подборка крутых автомобилей старше 1991 года выпуска
  8. «Людей лишают «плюшек». Официальные профсоюзы придумали, как удержать работников и «наказать» тех, кто вышел
  9. У Комитета госконтроля новый «старый» руководитель
  10. Активно протестовавший «Гродно Азот» доверили бывшему вице-премьеру Ляшенко
  11. У кого было больше шансов найти работу в кризисный 2020 год? Вы удивитесь, но это не «айтишники»
  12. Видеофакт. В Минске замечена бронемашина — ранее ее не удавалось опознать
  13. Четыре спальни, гостиная и терраса. Проект каркасного дома на 108 «квадратов» со сметой
  14. «Службой был доволен, не жаловался». Что известно о погибшем в части в Островце 18-летнем срочнике
  15. «Выживали — по-другому и не скажешь». Каково сейчас на Окрестина, где не принимают передачи
  16. «Люди спрашивали, как мы живем». История семьи с незрячими родителями и здоровым малышом
  17. Тайна, которую хранили 30 лет. Белоруска узнала, что мать всю жизнь скрывала: она ей не родная
  18. «Силовики противостоят спонсируемой из-за рубежа революции». Эксперты о протестах у нас и в РФ
  19. Собрали протестные флаги районов Минска в одну карту. Полюбуйтесь на этот креатив
  20. «Шатать и раскачивать нас будут». Лукашенко назначил нового госсекретаря Совбеза
  21. Смотрите, что творится на дорогах Гродненщины, которую накрыл циклон «Ларс»
  22. Долги давят на баланс. БМЗ ждет новую порцию поддержки от государства
  23. «Скучно, девочки». Путин прокомментировал расследование ФБК о дворце в Геленджике
  24. Экс-студента БГУИР, которому суд дал 114 суток ареста за марши, внезапно отпустили с Окрестина
  25. Топ-баскетболистка Беларуси не верит, что в стране все останется как есть. И вот почему
  26. «В весе 115 кг я перестала выходить из дома». История девушки, похудевшей на 55 килограммов
  27. Экс-студента БГУИР судят за частичный срыв занятий. Кажется, преподаватели не согласны с тем, что «срыв» был
  28. Предложения по Конституции: Утверждать результаты президентских выборов будет Всебелорусское собрание
  29. Прокурор запросил пять лет за тяжкие телесные повреждения милиционера. Обвиняемый 12 дней был в реанимации
  30. Песков — о дворце в Геленджике: Кремль не имеет права разглашать


Кастусь Лашкевіч,

7 чэрвеня ў Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі адбылася ўрачыстая прэзентацыя першага асобніка “Трэцяга Статута ВКЛ”, які пасля доўгіх дзесяцігоддзяў вярнуўся на радзіму. Тым часам, ужо амаль 30 год іншы асобнік “Статута ВКЛ 1588” знаходзіцца ў калекцыі лонданскіх беларусаў. Карэспандэнт TUT.BY адведаў легендарную Беларускую бібліятэку і музей імя Ф. Скарыны і пагартаў нацыянальную рэліквію.

Беларуская бібліятэка і музей імя Францыска Скарыны ў Лондане – гонар не толькі беларускай эміграцыі, але і ўсёй беларускай нацыі. У яе калекцыі, збор якой пасля вайны распачаў рэктар Беларускай каталiцкай мiсii ў Англіі айцец Часлаў Сіповіч, сёння больш за 30 тысяч кніг, рэдкіх рукапісаў, карт і дакументаў. Адно з цэнтральных месцаў у калекцыі займае “Трэці Статут Вялікага Княства Літоўскага”.

“Гэта трэцяя, найбольш дасканалая, рэдакцыя “Статута ВКЛ”, якая датуецца 1588 годам, - распавядае карэспандэнту TUT.BY нязменны кіраўнік “Скарынаўкі” і захавальнік беларускай спадчыны айцец Аляксандр Надсан. – Вядома, што гэты “Трэці Статут ВКЛ” выдавалі ў віленскай друкарні братоў Мамонічаў тройчы: уласна ў 1588 годзе, у 1592-1593 і 1594-1595. Наш асобнік няпоўны, у ім няма першых старонак. Аднак паводле мовы я вызначыў, што ён належыць да аднаго з перавыданняў - верагодна, 1594 года”.



Па словах айца Аляксандра, калісьці гэта выданне належала вядомаму віцебскаму этнографу Аляксею Сапунову, аб чым сведчыць ягоная асабістая пячатка на старонках рарытэта. У “Скарынаўку” ж выданне перадаў адзін з беларускіх эмігрантаў у ЗША. “Адмыслова для гэтага я ў 1974 годзе нават лятаў у Нью-Ёрк”, - прыгадвае кіраўнік бібліятэкі.

Ён распавядае, што з просьбай паглядзець на артэфакты эпохі ВКЛ у Беларускую бібліятэку звярталіся нават з літоўскай амбасады ў Лондане. “Асабліва маладзёны былі вельмі здзіўленыя, калі я паказаў ім арыгінал “Статута” на старабеларускай мове. Ім жа з пялюшак распавядаюць, што ён пісаны па-літоўску. Прапанаваў пачытаць. “Не, - кажуць, - мова змянілася”. “А я ж, беларус, магу чытаць, - адказваю, - і разумею нават” – смяецца Надсан.



Навіну аб вяртанні на Беларусь першага асобніка Статута ВКЛ айцец Аляксандр сустракае задаволеным “Дзякуй Богу!” “Нарэшце, нашы скарбы, раскіданыя па ўсім свеце, вяртаюцца дамоў. Туды, дзе ім трэба знаходзіцца. Трэба быць удзячным людзям, якія дапамаглі выкупіць гэтую рэліквію”.



“Трэці Статут ВКЛ” – гэта толькі адна перліна з “вялікалітоўскай” калекцыі “Скарынаўкі”. Тут можна ўбачыць фрагменты “Бібліі”, выдадзенай усходнеславянскім першадрукаром Францыскам Скарынам у 1518-1519 гадах, татарскі "Аль-Кітаб", пісаны па-беларуску арабскімі літарамі ў 16 стагоддзі, больш за 100 унікальных карт і шмат што яшчэ. Многіх з гэтых рэліквій, карпатліва сабраных па ўсім свеце, няма ў Беларусі.

“Мы збіралі на эміграцыі ўсё, што было магчыма, каб захаваць нашу багацейшую гісторыю і культуру”, - кажа айцец Аляксандр Надсан. Тым часам, ад моманту афіцыйнага адкрыцця ў 1971 годзе Беларускую бібліятэку і музей імя Ф. Скарыны ў Лондане наведалі некалькі тысяч беларусаў і замежнікаў - усе хто цікавіцца Беларуссю і яе шматвяковай спадчынай.

Фота і відэа - аўтара.
-10%
-40%
-50%
-20%
-25%
-10%