У гэтым годзе да міжнароднай акцыі “Ноч музеяў” далучаецца музей-сядзіба “Пружанскі палацык”. Святочныя мерапрыемствы пад назвай “Палацык” сустракае Крашэўскага” будут ладзіцца 8 чэрвеня і прымеркаваны таксама да 200-годдзя з дня нараджэння вядомага земляка Юзафа Ігнацы Крашэўскага.
Праграма свята дазволіць акунуцца ў атмасферу ХІХ стагоддзя. У музеі адначасова будуць працаваць тры пляцоўкі:
- музычна-харэаграфічны салон, дзе можна будзе паўдзельнічаць у шляхецкім балі, пачуць класічную музыку і рамансы;
- зала Крашэўскага, якая дазволіць убачыць тэатралізаваную экскурсію;
- зала ”Аттракционъ”, дзе будзе ладзіцца аукцыён з лотамі пазамінулага стагоддзя, пясочным прадстаўленнем і праглядам урыўкаў фільма “Калі Сонца было богам. Старое паданне” (Польшча, рэж. Е. Гофман) па матывах твора Ю.І. Крашэўскага.
Арамя таго, будуць адчынены ўсе экспазіцыйныя і выставачныя залы музея, працаваць народныя майстры, сувенірная лаўка, арганізавана фотасесія ў старадаўнім інтэр’еры, прадстаўлены шляхецкія касцюмы, выступяць вядомыя пружанскія калектывы, праведзена вогненнае шоу.
Музей-сядзіба “Пружанскі палацык” запрашае ўсіх жадаючых прыйсці на свята “Палацык” сустракае Крашэўскага”, якое адбудзецца 8 чэрвеная 2012 г. з 21.30 да 00.00. Уваход толькі ў вячэрніх уборах па запрашальных білетах. Кошт білета 15 тыс. бел. руб., яго можна набыць у касе музея з 2 па 8 чэрвеня.
Колькасць білетаў абмежавана.
Разделы
- TAM.BY — поиск компаний и услуг
- hoster.by — хостинг и регистрация доменов
- Rebenok.by — энциклопедия для родителей
- Ты можешь им помочь — благотворительность
- tutby.com — реклама на TUT.BY